Людмила Рублевская - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зусім не падобна, што панства тутэйшае збіраецца на паховіны.

Цяпер паважаны пан Вырвіч не мусіў глытаць галодную сліну, калі заходзіў у карчму, як калісьці давялося ім з Лёднікам, калі той яшчэ быў бяспраўным слугою збеглага шкаляра. Дыяментавы гуз на сабалінай шапцы найлепшы пропуск. Карчмар хуценька вызваліў месца, сагнаўшы нейкіх чумакоў, і чаканне замоўленых клёцак з душамі прыкрашала кампанія двух келіхаў піва.

Келіхі былі масянжовыя і гнутыя. Справа шляхецкая — з чаго п’ецца, тым і б’ецца.

Непадалёк мажны шляхцюк у багатай серабрыста-чырвонай чузе, якая, мяркуючы па працёртых рукавах, ведала лепшыя часы, бубнеў пры пачцівай увазе слухачоў пра ўласнае Эльдарада, калі давялося пажыць у Нясвіжы яшчэ пры ягамосці вялікім гетмане Радзівіле Рыбаньку:

— А от у дзень імянінаў карусель у гонар яснавяльможнага князя была. Усе ў сукнях машкарных, у строі ружовым градэтуравым, з галунамі срэбнымі, а плашчыкі гарнастаямі падшытыя, а на галовах каскеты высокія з пер’ем белым. Падзяліліся ягамосці на чатыры банды кавалераў, адну вёў сын ягамосці Януш, што ў хуткім часе памёр, другую — іншы сын, яснавяльможны Караль, а трэцюю пан Карніцкі, паручнік пяцігорскі, а чацвёртую — пан Нарніцкі, харунжы гусарскі… І ў кожнай бандзе было на калясках столькі ж німфаў, i кавалеры ix везлі.

Расповед нагадваў гранне катрынкі альбо зачытванне дыярыюша.

— І пастаўлена было статуй з дрэва, падобна да арлекінаў паўбіраных. Першая трымала ў адной руцэ кружок, а ў другой кій скураны, саломай напханы. Сама на шрубе, дык трэба было, ударыўшы дзідай у гэты кружок, праскочыць. Калі хто ўдарыць добра, дык нічога, калі ж нядобра, дык павернецца тая статуя i кіем у лоб дасць. Другая статуя на грудзёх мела круг жалезны, куды куляй глінянай трэба было ўдарыць. Калі трапіў у сярэдзінку, дык ракета ўгору вылятала, калі ж хібіў, дык рыцара драбязой абсыпала. Трэцяя статуя мела на раменні скрынку, у якую, калі трапіў, дык з яе птаства вылятала.

Расчулены ўспамінамі, апавядальнік не заўважаў, што яго настальгічнае мармытанне даўно страціла апошніх слухачоў, акрым келіха, які ўсё гэтак жа захоплена адкрываў круглы рот.

Нарэшце духмяныя клёцкі, над якімі танчыла пяшчотная пара, дабраліся да свайго наканавання, і былы суддзя з недавучаным студыёзусам запрацавалі лыжкамі.

Між тым песенька сціхла, а музыкі, парассоваўшы па кішэнях атрыманыя манеты, уладзіліся за сталом. Хто болей плётак-чутак ведае, чым вандроўны музыка? Пранціш скасавурыўся: той, што з чорнымі вусамі, прыціснуўшы мандаліну каленам да ножкі стала, абгрызаў свіную галёнку.

Вырвіч адправіў па заплямленай сталешніцы да талеркі музыкі срэбны шастак. Тлусты профіль Жыгімонта Аўгуста Трэцяга круціўся разам з манетай. Музыка спрытна цопнуў шчодры панскі падарунак, вусны расплыліся ва ўсмешцы з належнай, але не занадтай порцыяй ліслівасці. Пранціш кіўнуў, каб мандаліншчык прысунуўся бліжэй.

— Добра граеце з таварышам. А ці не ў Вільню кіруецеся?

Музыка ахвотна засакатаў (куточак правага вока яго быў трохі апушчаны з-за шнару, падобна, ад бізуна):

— Што вы, літасцівы пане, якая Вільня! Мы, як і ўвесь люд паспаліты, у Ашмяны, на заручыны!

Вось табе маеш…

— Ну як жа, сын расейскага пасла Штакельберга заручаецца з пляменніцай ягамосці вялікага гетмана Багінскага!

Паплечнік вусатага пачціва ўлез у размову:

— У касцёле францысканцаў цырымонія будзе, вашамосць.

Ліфляндзец Штакельберг, якога ненавідзяць усе мясцовыя патрыёты, цьху, нат на прозвішчы язык спатыкаецца, і гетман Багінскі, былы барскі канфедэрат? Вось гэта палітычны куншцюк…

— І чаму ў Ашмянах?

— А таму, што ягамосць староста Ашмянскі пан Брастоўскі — швагер ягамосці Багінскага.

Музыка панізіў голас, паказваючы, што адкрывае таямніцу:

— Гэта ж ягамосць пан Брастоўскі і зладзіў заручыны… Пляменніца — падапечная гетмана, непаўналетняя. Штакелю таму з нашымі магнатамі парадніцца даўно хочацца, а то яго за чужынца трымаюць. Адзін пан гаварыў: Багінскаму паабяцалі аддаць маёнткі, што пасля сяквестру не вярнуліся, калі пляменніцу ўдачарыць і са Штакелем-малодшым ажэніць. Брастоўскі на гетмана праз жонку сваю, сястру ягоную, ціснуў… Бо за спрыянне шлюбу атрымае крэдыт ад расейскага пасла, які даўно прасіў. Тры мільёны злотых, мой пане!

Голас музыкі ажно затрымцеў — бо і ўявіць такую суму было непадсільна.

— Ён жа ў даўгах увесь, наш пан падскарбій, — гучным шэптам удакладніў шчуплы скрыпач. — Гулец, якіх свет не бачыў. У Вільні, кажуць, на такога мазурыка ў гульнёвым доме напароўся, што й карэту з коньмі прайграў, і частку маёнткаў. Цяпер староства Ашмянскае прадае пану Коцелу. Пані падскарбіева гадоў пяць асобна жыве.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x