Людмила Рублевская - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І каб быў Лёднік радавітым, успомніў бы хтось пра недатыкальнасць шляхціца, роўнасць усіх паноў-братоў і святасць Статуту — бо дапусці прэцэдэнт, гэтак любога вораг зможа забраць у сваю вотчыну на расправу… Але Баўтрамей Лёднік быў бязродным, што ўмудрыўся ўкруціцца ў давер да каранаваных асобаў, і вось ужо яго выводзяць воі Брастоўскага… І паблісквае абыякава вечаровае сонца, што здолела прабіцца праз пыльнае ваконнае шкло, на залатых галунах ды аголеных шаблях…

Дарэмна Вырвіч крычаў пра каралеўскі Трыбунал, які толькі і мае права асудзіць шляхціца… Дарэмна, успомніўшы, што пан Брастоўскі жанаты з сястрой князя Міхала Багінскага, нагадваў пра сваяцтва: жонка Пранціша, Дамініка з Гараўскіх, была дачкой зводнай сястры князя. Брастоўскі толькі злосна ашчэрыўся…

Традыцыі для пана заканчваліся дыяментавым гузам на шапцы.

Чорны Доктар паспеў прагаварыць да Вырвіча, калі той прабіўся да яго бліжэй:

— Прыглядзі за маёй сям’ёй… Алеся забяры…

Вось так Вырвіч і паехаў у Вільню.

…Да першай прыдарожнай карчмы, дзе яны з Аляксандрам Лёднікам збіраліся ночыць, яшчэ заставалася вёрст дзесяць. Хмары ляцелі ў бок Менска, падабраўшы шэрыя фальбоны, быццам спазняліся да пачатку нябеснай асамблеі…

Алесь выцер з твару восеньскі дождж.

— Хтосьці дапаможа?

З сядзельнай сумкі малодшага Лёдніка несамавіта высоўваў бліскучы нос мікраскоп.

Вырвіч і без павелічальнага шкла бачыў бяду.

— Кароль рады Бутрыма з жыцця вытрасці, як каменьчык з бота. Тызенгаўз супраць не папрэ, Жылібер сведчыць — адразу пачаў пра Бутрыма рэзка адзывацца. Сам Жылібер спачувае, але што ён зробіць…

На прыдарожным крыжы вісеў абраз, пасечаны нечай шабляй. Засталося адно цёмнае сумнае вока…

— А бацька… жывы яшчэ?

Вырвіч і сам хацеў бы пэўнасці — ці мала няшчасных павісала ў петлях ды палівала крывёй шыбеніцы ў дварах магнацкіх палацаў…

— Суд яшчэ мусіць быць.

Самому б у гэта верыць.

— А што, калі… Да расейскай царыцы звярнуцца?

Вырвіч скасавурыўся на Алеся: наколькі шмат ён ведае пра стасункі бацькі і імператрыцы? Паколькі хлопец адвярнуўся і пачырванеў — ведае досыць.

І ў такім бядотным становішчы можна было і да царыцы… Калі б мудры ганарысты Бутрым, які паставіў за мэту быць незалежным ад ласкі вяльможнай, якраз напярэдадні не спаліў сабе і гэты масток — пра што Вырвіч з расчараваннем даведаўся толькі пасля суда. Імператрыца пажадала пачуць, як дзейнічае Адукацыйная камісія, як працуе ў Гародні медычная школка… У дэлегацыю, што мусіла пра гэта дакласці, згодна негалоснаму манаршаму распараджэнню, належала ўключыць прафесара Баўтрамея Лёдніка. А той упёрся… Не варты, этыкету не навучаны, радаводам не выйшаў… Ясна, што дзеля спакою каханай Саламеі ў вязніцу пойдзе за аслушэнства — але не дасць новай падставы брудным чуткам. Ніякіх больш палацаў і імператрыцаў…

Панятоўскі дык толькі ўсцешыўся. Але ў Санкт-Пецярбургу ганарыстага доктара кляйном адпаведным пазначылі.

— Я не паеду дадому.

Алесь Лёднік упарта падціскаў вусны. У глыбокай калюжыне ад сялянскіх калёс люстравалася неба падзеленай краіны.

— Я з панам Вырвічам — у Ашмяны.

…Вох, які водар у старой прыдарожнай карчме, каб вы, дабрадзеі, ведалі! Ніводзін парыжскі парфумер не накалбоціць такой раскошы. Часнок, згорклае сала, кіслая капуста, тлушч, у якім смажылася не адно пакаленне каўбасак, можа, яшчэ з часоў Саса, гнілое сена. Плысці можна ў такім водары! У сціплую пабудову пад назвай «Эльдарада», чые шэрыя драўляныя скабы аж раздзімаліся ад напругі, шляхты набілася, як тых канкістадораў у карабель, што нясе да залатога горада. І шарачкі, што ганарыста выстаўлялі на пагляд захаваныя каштоўнасці — у каго сыгнет, у каго зыркі, як вясёлка, дзядоўскі паяс ці дыяментавы гуз на пабітай моллю шапцы… Кулялі чаркі і некалькі асобаў у дыхтоўных саетах.

П’юць піва мястэчкі,
П’юць піва і вёскі,
І паньства статэчна,
І люд вельмі просты,
П’е піва і худы,
П’е піва і тлусты,
І дзед сіваброды,
І хлопак бязвусы.

Музыкі былі не зусім сабе карчомныя — у аднаго, вышэйшага, чарнавусага, у чырвонай світцы і сінім сукмане, мандаліна, у другога, маладзейшага і шчуплага, у блазенскім зялёным каптане з жоўтымі клінамі — скрыпка, а на шапцы цэлы пук паўлінавых пёраў. Гралі-спявалі шалапуты «з каленцамі», мудрагеліста, відавочна звыкшы ўпрыгожваць слых уладальнікаў маёнткаў. Той, што з мандалінай, яшчэ ўмудраўся нагой кіраваць механічным барабанам з талеркамі, каб шляхетны слухач, нат адужаны Бахусам, не заснуў канчаткова і пад вясёлы грукат хоць шэлег ламаны адшкадаваў менестрэлям.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x