Людмила Рублевская - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не трэба. Вы самі ўсё разумееце, Праксэда. Вы ж кемная. Давайце памолімся святому Кіпрыяну і святой Юстыне…

Голас гучаў мякка-спачувальна.

У Алеся глуха стукала ўвушшу кроў, калі ён ірвануў у свой пакой… І пастараўся выкінуць убачанае з галавы.

Але слімак нікуды не падзеўся. Ён жыў, варочаўся пад сэрцам, змушаў пільна прыглядацца да жэстаў і поглядаў, услухоўвацца ў інтанацыі…

Падазронага больш не было. Цёмныя вочы бацькі заўсёды цяплелі, калі ён глядзеў на жонку. З паннай Праксэдай, як з усімі — строгі і ветлівы. Панна абвязвала шчыльна галаву белай хусткай, як паслушніца, гаварыла мала, шчыравала ў шпіталі, як апантаная, пані Саламею шанавала… А тая часам паглядала на памочніцу з сумным жалем, як на цяжка хворага, што хавае сваю хваробу.

Але — слімак пад сэрцам Алеся жыў. І час ад часу ўзбураў цёмную пену недарэчнага гневу.

Бразнулі дзверы. На парозе карцара стаяў пан суддзя менскага замкавага суда пан Вырвіч. Ладны, русачубы, блакітнавокі… Вось толькі штось не так было з вачыма пана, звычайна такімі ўсмешлівымі.

— Я забіраю цябе з Акадэміі, Аляксандр. Ідзі па клункі, адпраўляешся дадому.

Сярод семестра?

За што Алесь яшчэ больш паважаў дзядзьку Пранціша — той ніколі не хаваў ад яго праўды.

— Бацька твой зняволены. У акрутным забойстве вінавацяць.

Юнак змусіў вусны не дрыжэць. Ясна ж — абвінавачванне лжывае. Двубой — так, Алесь не раз бачыў, як доктар шабляй свой гонар абараняе. Але — акрутнае забойства? Бутрым Лёднік, выбітны фехтавальшчык, і ў вірах ваенных не хацеў нікога пазбаўляць жыцця, гадамі адпрацоўваў адмысловыя ўменні, як перамагаць, не беручы смяротны грэх на душу.

— А хто забіты?

Пан Вырвіч трохі прамарудзіў з адказам.

— Панна Праксэда, што ў вашым шпіталі працавала.

Вільготныя камяні вязніцы скалануліся. І мімаволі ўспомнілася… Тонкая рука дрыжыць ад невымоўнай пакуты і цягнецца да худой шчакі змрочнага высокага мужчыны… Нашто? Ён жа стары… Худы… Непрыгожы…

Бацька невінаваты… Невінаваты… Невінаваты…

Раздзел першы

АПОШНЯЯ СПРАВА СУДДЗІ ВЫРВІЧА

У той год сабралася да прабацькі Абрама на піва самая старая жыхарка Менска, мяшчанка Ружа Твароўская.

Прабацька ўжо, мусіць, дзірку ў аблоках працёр, кабету выглядаючы.

Сто трынаццаць год, шэсць каралёў перажыта.

І абодва Сасы, за якімі еліся лыжкай кілбасы. І Ян Сабескі, што круціўся пад абцасікам каралевы Марысенькі. І Ян Ваза, езуіт суровы, кароль кісялёвы. І недалужны Вішнявецкі, які ад перайманняў за паразы вайсковыя маладым памёр. І кароль Стась Ляшчынскі, што двойчы трон губляў…

А папраўдзе, дык за кожнай каралеўскай мосцю крывавай поліўкі ліцвіны ды іншыя народы Рэчы Паспалітай насёрбаліся, а цяперашні Цялок яшчэ горшага наварыў. Добра, Менску пакінулі Магдэбургскае права, а шмат якія гарады ліцвінскія страцілі яго: у Расейскай імперыі вольнасцям местачковым не існаваць. Цяпер там не ваяводствы, а губерні. У Менску ваявода застаўся, але прызначылі на гэтую пасаду гарбатага Юзэфа Мікалая Радзівіла, крэатуру Чартарыйскіх, які з задавальненнем кіраваў секвестраванымі маёнткамі сваяка-выгнанніка Пане Каханку.

Новая рыдлёўка — новыя грады. Альбо прыстасоўвайся да новых парадкаў, або… Таму без прыхільнасці асаблівай прыняў пан суддзя менскі замкавы, ягамосць Пранціш Вырвіч з рук ліслівага вознага позву на пазачарговае паседжанне суда. Учора толькі з палявання ў Капанічы вярнуліся, бязлітасна абрэзаўшы ніткі лёсу дзіку ікластаму ды ласю губастаму. Сынок малы Янук ля ног шыецца — «Тата, дай пастлаляць!» І касавурыцца на пісталет італьянскай работы, што нядаўна ўпрыгожыў насценную калекцыю. Жонка-разумніца, пані Дамініка з Гараўскіх, дакорліва паглядае: абяцаў жа яе новую карціну ацаніць, а сам, змораны, заснуў. Цесць, пан Гараўскі, які на хаўтурах па дзіку ды ласю анісаўкі сабе не шкадаваў, вось-вось прачнецца… І вырашыць неадменна, што мала выпіта ў памяць замардаваных лясных істотаў. А пану Вырвічу трэба было б яшчэ мазгі добра праветрыць ад тае анісаўкі, на пару з панам Гараўскім учора выпітай, ды добра абдумаць нядаўні візіт пана Баўтрамея Лёдніка.

Пан Баўтрамей прыехаў у Капанічы з Гародні ўсяго на дзень. Собіла ж нерадавітаму і неільсціваму доктару патрапіць у сэрца палітычных інтрыг. Стваральнікі медычнай школы і даўнія сябры, Жылібер і Лёднік, былі прадстаўленыя Панятоўскаму. Кароль француза ўпадабаў, прыслухоўваўся да ягоных парадаў. З Лёднікам паводзіўся насцярожана, быццам не ведаў, як ставіцца да таго, хто разам з ім падзяляў прыхільнасць вялікай імператрыцы. Вядома, кароль суперніка ў доктары не бачыў — той увогуле патрапіў у Царскае Сяло, як арыштаваны за дзяржаўную здраду, і ўсяго на адну ноч там затрымаўся, пераканаўшы царыцу ў праўдзівасці сваёй версіі падзей у Віленскай акадэміі… Дзеля чаго была зладжаная паказальная дуэль з парай дзясяткаў гвардзейцаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x