Ольга Ипатова - Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ольга Ипатова - Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2006, Издательство: Неман, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасьля сьмерці Гедзіміна ён паспрабаваў завабіць брата і сястру ў вернікі храма Перуна, але тыя не паддаліся, трымаліся абасоблена. Калі зьязджаў кудысьці па справах бацька, яны былі пад апекай маршалка, у доме вечна віравалі ахоўнікі і слугі. Усе яны хадзілі пераважна ў храм Сварога, бо любілі слухаць Лойку. Ішоў час, падрастаў Круглец, рабіўся мужным воем, якому падуладныя дзіда і меч, корд [24] Корд — кароткі меч. і нож. Калі памёр бацька, юнак быў залічаны ў княжацкую дружыну. І Бурыла зноў ня мог падступіцца да гэтай сям’і і ўсё чакаў зручнае хвіліны.

Зьяўленьне Нарынай сястры ўскалыхнула ў ім тое, што за цягам дзён некуды нібы адышло. І ён стаяў, а яго вузкі рот сьціскаўся ў такую пажадлівую злосную і рашучую лінію, што нават Гайна зірнула на яго з няясным пачуцьцём трывогі. Толькі Нара нібыта не заўважала стану свайго блізкага сябра, хаця яе шматвопытны позірк імгненна адзначыў бледнасьць, якая на кароткі час пакрыла лоб служкі Перуна.

— Сядай з намі, ня бойся, — вялікая жрыца ляніва паказала госьці на зялёны покрыў лавы.

— Дзякуй, сястра. Але зараз час маленьня Ашвінам. Я не хацела б прапусьціць яго. Шкада, што ў цябе госьці — мы маглі б памаліцца разам.

— Я думаю, што мая дарога ў Ірый ужо тройчы ўсьцеленая малітвамі, — усьміхнулася Нара. Але Дзівейна не зразумела ці не захацела разумець іронію. Яна глядзела сур’ёзна і строга.

— Зараз я пазнаёмлю цябе з маімі сябрамі. Яны стануць і тваімі, дзіця, бо без сяброў ты ня знойдзеш у жыцьці правільнай сьцяжыны…

Жрыца па чарзе назвала ўсіх прысутных. Дзівейна глядзела на кожнага ўважлівым позіркам, нібы імгненна ацэньвала ўсе ягоныя вартасьці, пачціва схіляла галоўку кожны раз, калі называлася чыёсьці імя. Прысела за лаву, узяла прапанаваную Нарбутам падушку і паклала за сьпіну.

Тым часам слугі падалі прысутным залатыя краціры [25] Крацір — многакутны кубак. з віном. Дзівейна асьцярожна пасмакавала густы чырвоны напой, пасьля стала піць яго маленькімі глыткамі, час ад часу праводзячы маленькім чырвоным язычком па краёчку кубка. Нарбут адчуў, як сьцёгны яго нібы кусаюць мурашкі, і хутчэй адвёў погляд ад пульхных вуснаў цнатліўкі.

– І чаму яна навучылася ў Ашвінаў? Што яна можа? — запытаўся Бурыла, як быццам дзяўчыны ў пакоі зусім не было.

— Можа лекаваць многія хваробы і разьбіраецца ў зёлках. А яшчэ… — зноў загадкава ўсьміхнулася вялікая жрыца. — Яна валодае Гукам.

Жрацы — Бурыла і Мікша — пераглянуліся.

Валоданьне Гукам давалася нямногім, для гэтага трэба былі здольнасьці, якія даюць багі толькі абраным, а менавіта: адчуваць сьвет як адзін агульны вялізны гук, дзе выказвае сябе ня толькі чалавек, але і кожная расьліна, нават камень ці простая пясчынка. Адрозьніваць кожны такі голас — валодаць вялізнай сілай, бо вышэйшыя жрацы ведалі і тое, што гук сам можа зьмяняць форму і абрысы існага [26] У 60-х гадах ХХ ст. шведскі вучоны Ганс Джэні з дапамогай генератара гукавых хістаньняў даказаў, што ў аснове матэрыі ляжаць гукавыя хвалі. .

— А… можа яна паказаць гэта? — запытаўся Мікша. — І… на якім яна ўзроўні?

— На простым, — коратка растлумачыла Нара. — На тым, дзе ня бураць цьвержы, а даюць асалоду і забыцьцё.

– І яна можа даць… гэтае? Ну, асалоду? — ажывіўся Нарбут.

— Можа.

Нара зірнула на сястру, тая ледзь улоўна ўсьміхнулася, так што паглыбіліся ямачкі на круглых шчоках. Пасьля, ня зводзячы вачэй з магутнага каржакаватага, падобнага да мядзьведзя мужчыны, выцягнула вусны, акругліўшы іх у выглядзе гарлачыка.

Ціхі, але такі нізкі, быццам нёсься з глыбокага падзямельля, гук прымусіў усіх уздрыгнуць. Дзівейна пачала і вяла яго бесьперастанку, як быццам залівала ў кожнага з прысутных гляк густога залацістага мёду. І гэты салодкі, вязкі, напоўнены водарам чабору мёд паступова запаўняў цела, цьмяніў галаву і расслабляў волю. Дзяўчына ўзмацніла голас — і Нарбут адкінуўся ў крэсьле, твар яго скрывіла грымаса, адначасна радасная і пакутлівая, а Гайна затрэслася, як у ліхаманцы. Жрацы не паддаліся насланьню, але і ў іх пачырванелі твары, і кроў хутчэй пабегла па жылах.

— Хопіць! — Нара махнула рукой, і гук замоўк.

Нарбут расплюшчыў вочы.

— Што гэта было? Падлога пада мною зыбалася, як кладка!

— А ў мяне ледзь не адваліліся грудзі, іх як быццам лашчыў дзясятак Лелюшаў! — паскардзілася Гайна.

— А я… — Лелюш махнуў рукой. — Ат, і казаць ня буду!

— Ну што, даволі? — Нара шматзначна зірнула на прысутных, усьміхнулася Дзівейне. Тая таксама ўсьміхнулася — яснай, нявіннай усьмешкай, і стала надта падобнай да вярхоўнай жрыцы нейкай уладна-халаднаватай цьвёрдасьцю, што прамільгнула ў ёй і гэтак жа раптоўна зьнікла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Обсуждение, отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x