Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэна… я.

— Ты з гэтага дня — Філіп з Віфсаіды. Апостал Піліп.

З цяжкасцю захадзілі вялікія надброўныя дугі.

— Запомніш?

— Павучу пару дзён — запомню. Я здольны.

— Ты, Данель Кадушкевіч, быў мытар — быць табе, па схожасці працы, евангелістам Матфеем. Апосталам Мацеем.

Сварлівыя, фанатычныя вочы змежыліся.

— Ты, ліцадзей Мірон Жарнакрут, зныня Варфаламей.

— Хто? — зарыпеў Мірон.

— Апостал Баўтрамей, — растлумачыў Лотр. — За бяздарнасць тваю. Той таксама ў самога Хрыста вучыўся, а потым, у «Дзеяннях», яго і не нагадваюць.

Лотр разглядаў бурсацкую морду наступнага.

— А ты, Якуб Шалфейчык, апостал Якуб. Іакаў Алфееў меншы.

— Які я тут меншы. Я тут вышэй за ўсіх. Максімус.

І пакрыўджана змоўк.

Бурмістр Юстын глядзеў на фокусніка. Правільна-круглая галава, ускінутая ў несамавітым гонары. Верхняя губа надзьмутая.

— Гэтаму, Яну Катку, — устаў бурмістр, — па самахвальству ягонаму, трэба Ляввея даць.

— Праўда што, — сказаў Балвановіч. — Ляввей, празваны Фадзеем. Апостал Тадэй. А паколькі ў евангеллях розначытанні — хто ў лес, хто па дровы, то ён жа Іуда Іакаваў, ён жа Нафанаіл. Бач, імён колькі!

— Дзякуй, — сказаў Каток. — Я амаль задаволены.

Міхал Іліяш глядзеў на Лотра чорнымі хітрушчымі вачыма. Усміхаўся.

— Ты, Міхал Іліяш, з гэтага часу Сымон Кананіт, па мянушцы Зілот. Таму што «няма ў ім хітрасці».

Навісла маўчанне. Раввуні глядзеў у Лотравы вочы. Кардынал скрывіў усмешкаю рот:

— Ну, а табе, Раввуні, і Бог загадаў быць Іудай з Карыёт.

— Чаму?

— А таму, што ты тут, бадай, адзіны, хто да трыццаці лічыць можа.

— Я…

— Сумленны? Ну й добра. У ходзе працы перавыхаваешся, паверыш у свае здольнасці… пан апостал Іуда.

Іудзей уздыхнуў:

— Ну што… Ну, дзякуй і на тым… Не я адзін… І не ў першы раз я за гэтага басяка адказваю.

Лотр устаў, і за ім узняліся ўсе.

— Усім, хто яшчэ звязаны за дрэнны звычай даваць волю рукам, усім гэтым, хто добра біўся, развяжыце рукі. І хадзем да брамы. — Адшукаў вачыма Карнілу:

— Ідзіце наперад. Пастарайцеся ўпарадкаваць энтузіязм, сотнік.

Суддзі адкінулі свае капюшоны, скінулі чорныя мантыі. Варта зняла са сцен паходні.

У іхнім трапяткім святле шэсце пацягнулася да дзвярэй.

РАЗДЗЕЛ ХІ «…І ПАДУЦЬ ПЕРАД ІМ НАРОДЫ»

Лёг перад Змеем, гледзячы ў прах, і паставіў ягоную нагу сабе на патыліцу, а сэрца маё калацілася, як рыба на пяску.

Егіпецкае паданне

…абурыўся духам пры выглядзе гэтага горада, поўнага ідалаў.

Дзеянні, гл. 17, ст. 16

Прарок Іллюк прымазаўся да нападаючых позна — можа, п'яны быў і толькі што праспаўся. Цяпер ён стаяў і крычаў на ўвесь стары горад:

— Біце! Вызваляйце! Як Хрыстос прыйшоў на нейкі там год праўлення Тыверыя, так і на гэты раз — на нейкі там год праўлення Жыкгімонта зноў ён прыйшоў.

Нячэсаная кучма калацілася. Звярыныя шкуры здаваліся ў агні запёклай крывёй, а голыя страшныя мускулы рук былі нібы з медзі.

— Прадказаў вам прыход ягоны — я — Ілія!… Старайцеся, хлопцы. Бог вялікі глядзіць на вас… Вызваляйце — аддасць ён вам багатыя дамы на рабунак!

Два чалавекі ў чорным сукне пераглянуліся. Стаялі яны наводдаль, каб тыя, хто біў бервяном у браму, не зачапілі.

— Прарока гэтага даўно трэба ўзяць. Адразу, як толькі прарвуцца, хапаем яго і валачом.

— Кінь, — сказаў другі. — Каму ты яго павалачэш? Гаспадарам нашым? З іх вось-вось галовы палятуць.

— Кепска ты іх ведаеш. Усё скончыцца мірам.

— Брэшаш!

— Убачыш.

Вароты бурыліся ўжо вялізнымі кавалкамі. Іскры цягнула, бы ў трубу. Ляск мячоў за імі скончыўся, а замест яго ўзніклі аднекуль анёльскія ціхія спевы. Нібы з неба. Дзіўнае нешта адбывалася ў замку. Таму, відаць, біцца і кінулі.

Апошні ўдар бервяна разваліў браму. Веерам, кілімам ляглі на зямлю жарыны. Топчучы вуголлі, натоўп уварваўся ў замак.

— На злом! — раўлі галасы. — Хрыста! Хрыста забіваюць!

Гурма валіла валам. І раптам спынілася. Анёльскія спевы ўзнесліся ўгору.

З вялікім здзіўленнем сачыў народ, як рухалася ім насустрач разубранае шэсце з крыжамі і як ішлі перад ім трынаццаць чалавек, апранутыя ў радно.

Людзі стаялі моўчкі. Завязваўся світанак, і ў ягоным няпэўным святле цьмяна ззяла золата рыз і адзіная залатая пляма ў гурме тых, што нападалі: залатыя вышэй кісцяў рукі Ціхона Вуса.

І, нягледзячы на тое, што святлела, некаторым у натоўпе рамеснікаў здалося, што наступае ноч. Зноў наступае. Таму што невялікі хрэсны ход падыходзіў, а з усіх нібы вынялі душу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x