Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аж лягчэй яму стала. Прынамсі меў дзеля чаго жыць, запаўняць дні і ночы. І, змяніўшы намер ісці да Аўлаў, загадаў несціся на Палатын. У дарозе раздумоўваў: калі не дапусцяць яго да цэзара або захочуць спраўджаць, ці не мае пры сабе зброі, дык гэта будзе доказ, што Лігію схапіў цэзар. Зброі, аднак, не ўзяў. Быў не ў змозе цвяроза разважаць, але, як заўсёды людзі, ахопленыя адной думкай, трымаў у кантролі адно помсту. Не хацеў, каб уцякла яна перадчасна. Апрача таго жадаў перад усім пабачыцца з Актэ, спадзяваўся бо ад яе даведацца праўды. Дражніла яго таксама й надзея, ануж там пабачыць і Лігію, аж дрыготы прабіралі ад такое думкі. Ануж мо цэзар схапіў яе, не ведаючы каго, ды сяння яму аддасць яе? Але цераз момант адагнаў гэтую здагадку. Каб маніліся яму адаслаць яе, дык адаслалі б учора. Актэ адна магла ўсё выясніць, і яе перш-наперш трэ пабачыць.

Уцвярдзіўшыся ў гэтай пастанове, загадаў нявольнікам спяшацца і па дарозе падумоўваў то пра Лігію, то пра помсту. Чуў, што святары егіпскае багіні Пахт умеюць наганяць хваробу на каго захочуць, і вырашыў даведацца ад іх пра спосаб на гэта. На ўсходзе расказвалі яму таксама, што жыды маюць нейкія закляцці, ад якіх на цела нападаюць скулы. Між нявольнікаў меў дома колькінаццаць жыдоў, дык абяцаў сабе: як вернецца, усыпле ім, каб выявілі тайніцу. З найбольшай, аднак, раскошай думаў аб кароткім рымскім мячу, які выпускае кроў струмянём менавіта такім, які выліўся з Кая Калігулы і пакінуў несціральныя плямы на калюмне портыку. Гатовы быў цяперака вымардаваць увесь Рым, а калі б якія мсцівыя багі абяцалі яму, што ўсе людзі вымруць за выняткам яго й Лігіі, згадзіўся б на гэта.

Перад уваходным лукам апрытамнеў, убачыўшы старожу прэторыянскую, і падумаў: калі будуць хоць крыху ўтрудняць яму праход, гэта будзе доказ, што Лігія з волі цэзара ёсць у палацы. Але галоўны цэнтурыён прыязна ўхмыльнуўся да яго і, падступіўшы некалькі крокаў, сказаў: — Вітаю крывічэснага трыбуна. Калі йдзеш з прывітаннем да цэзара, тpaпіў на благую пару. І не ведаю, ці магчымеш яго пабачыць.

— А што сталася? — спытаў Вініць.

— Боская аўгуста малая неспадзявана захварэла ад учарашняга дня. Цэзар і аўгуста Папея пры ёй разам з лекарамі, паскліканымі з усяго гораду.

Гэта было не абы-якое здарэнне. Цэзар, як урадзілася яму гэтая дочанька, шалеў проста з радасці і прыняў яе ехtга humanum gaudium [28] «З надчалавечай радасцяй» (лац.). . А яшчэ перад гэтым сенат урачыста паручаў багом улонне Папеі. Складаліся ахвяры і спраўлялі ў Анцыюме, дзе даканаліся народзіны, вясёлыя гульні, ды пабудавалі двум Фартунам святыні. Hэpoн, які ні ў чым не ведаў меры, без меры таксама й дзіця гэнае кахаў, а Папеі пэўна ж было яно таксама дарагім, хоць бы й дзеля таго, што ўмацоўвала ейную пазіцыю ды ўплывы.

Ад здароўя й жыцця малое аўгусты магла залежаць доля ўсяе імперыі, але Biніць так быў затурбаваны сам сабою, собскаю справаю й каханнем, што, не зважаючы на цэнтурыёна, адказаў: — Хачу пабачыцца толькі з Актэ.

І прайшоў.

Актэ была таксама пры дзіцяці, і мyсіў чакаць на яе доўга. Прыйшла аж каля паўдня, блядая, змучаная, а пабачыўшы Вініція, збялела яшчэ больш.

— Актэ, — адазваўся, хапаючы ейныя рукі, Вініць, і цягнучы яе на сярэдзіну атрыюма, — дзе Лігія?

— Я цябе хацела пра гэта спытацца, — адказала, гледзячы яму дакорна ў вочы.

А ён, хоць прыракаў сабе выпытаць яе спакойна, зноў далонямі сціснуў голаў ды, скрывіўшыся ад болю й гневу, паўтараў: — Няма яе! Схапілі мне яе ў дарозе!

Пасля, аднак, суняўся і, нахіліўшыся да Актэ, пачаў праз заціснутыя губы цадзіць: — Актэ… Калі табе жыццё міла, калі не хочаш стацца прычынай няшчасця, якога не здолееш нат сабе ўявіць, скажы: ці не цэзар схапіў яе?

— Цэзар не выходзіў учора з палацу.

— На цень маці твае, на ўсе боствы! Ці няма яе ў палацы?

— На цень маткі мае, Марк, няма яе ў палацы, ды не цэзар схапіў яе.

Учора захварэла малая аўгуста, і Нэрон не адступае ад ейнае калыскі.

Вініць супакоіўся. Тое, што здавалася яму найстрашнейшым, не пагражае.

— Дык схапілі яе, — дадумоўваецца, садзючыся на лаве ды заціскаючы кулакі, — Аўлы, гора ім.

— Аўл Плаўт быў тут сяння рана. Не мог са мною спаткацца, бо я была пры дзіцяці, але выпытваў пра Лігію ў Эпафрадыта ды іншых слугаў цэзарскіх, а пасля сказаў ім, што яшчэ прыйдзе пабачыцца са мною.

— Хацеў адвярнуць ад сябе падазрэнне. Калі б не ведаў, што сталася з Лігіяй, прыйшоў бы да мяне шукаць яе.

— Пакінуў мне некалькі слоў на таблічцы, з якіх убачыш, што ён сяння рана быў у цябе, спадзяваўся бо там знайсці забраную на тваё і Пятроніева жаданне праз цэзара Лігію, там яму сказалі, што сталася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x