Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чаму ты тут? – спытаў ён.

Ён адчуваў, што кахае яе да немага замілавання, але ён ужо не мог, як раней, зрабіць выгляд, што нічога не было.

Сёння да мяне прыходзіла Гелена.

Збіваючыся, захлынаючыся словамі, яна расказала аб іхняй размове, і Алесь зразумеў, што Гелена дабілася свайго, зрабіла немагчымым усякі яго крок да яе. Усё было скончана, нават калі б ён вырашыў ахвяраваць здрадлівым каханнем у імя сумлення і высакароднасці, як ён думаў.

Нельга было, каб Гелену, маці яго будучага дзіцяці, лічылі хлуслівай. Ды і яна сама дабівалася аднаго – яго маўчання.

Здарылася.

Гэтага ўжо нельга было выправіць.

Зразумеў раптам усю прорву між апошняй высакароднасцю адной і зажывошчамі другой, ён глядзеў у Майчын твар.

– Можа, ты растлумачыш мне, як гэта здарылася?

Яна пачала расказваць. І аб плётцы, і аб тым, як яна ўпэўнілася ў яе хлуслівасці, і як зразумела ля царквы, што будзе пагарджаць сабою, калі яна, такая, стане побач з ім, і як вырашыла сама сябе стаптаць за сваю памылку. І як не падумала тады аб ім, і як назнарок рабіла самыя дзікія ўчынкі, каб нават самой не сумнявацца ў сваёй подласці.

Ён маўчаў.

– Я ведаю... ведаю, як я вінавата. З самага пачатку ведала, таму і не ішла. І заблытвалася ўсё больш... больш... Я ведаю, мне нельга дараваць, і мы не можам быць ранейшыя адзін да аднаго... Я прыйшла толькі сказаць і пайсці. Але мне будзе цяжка... цяжка кінуць цябе, не ведаючы, што ты хоць трошкі зразумеў і трошачкі дараваў мне.

І раптам яна ўпала перад ім, нібы прысела бокам на сагнутыя ногі, і схавала твар у яго каленях.

Ён мякка пагладзіў яе па галаве:

– Як жа ты змардавала сябе, дурное дзяўчо!

Сеў побач на падлогу.

– Ану, кінь равець. Падумаем, што рабіць, калі ўжо так заблыталіся.

Яна разрыдалася яшчэ больш гаротна і няўцешна.

Ну вось, – сказаў ён. – Многа салонай вады. А ўсё праз тых мярзотнікаў. Мне чамусьці вельмі хочацца, каб фаміліі Хаданскіх падалі сёння на вячэру сабачы памёт.

Алесь... Алесь... – калацілася яна.

Я кахаю цябе, – сказаў ён. – Я не ведаю за што, але я кахаю цябе. Але я не ведаю яшчэ, як нам разарваць сетку гэтых старых, дурных забабонаў... Ну, то што будзем рабіць, пасварыўшы два роды? Новы Шэкспір? Рамэа і Юлія для бедных?

Я ведаю... што... Я... пай-ду... Толькі ты даруй. Калі я падумаю, як я.... цяб-бе... мне не-маг-чы-ма. Калі гэта можа... калі гэта толькі можа цябе супакоіць і прымусіць трошкі дараваць мне – я магу сказаць, што я заўсёды, заўсёды... любіла цябе... што нікога са мною не было б... Што нікога.... ніколі са мной не будзе – вось так я пакараю сябе за твае пакуты.

Так кахаеш мяне?

Яна моўчкі, праз плач, затрэсла галавой.

Пойдзеш са мной?

Хліпаючы, яна адмоўна паківала галавой.

Чаму?

Я такая... такая!.. Алесь, Алесь, даруй мне. Я так кахала цябе. І кахаю. Аднаго. Калі ты даруеш – я ніколі больш не буду рабіць так. Я даю табе слова. Я заўсёды буду добрая.

Лічы, што пачала, – сказаў ён і пагладзіў яе па галаве. – Будзеш мяне чакаць?

На... нават калі скажуць, што ты мёртвы. Нават калі сама ўбачу, што ты мёртвы. Не паверу.

Ну, вось і ўсё.

Праўда? Праўда? – нават у паўцемры было відаць, якія прамяністыя сталі яе вочы.

Праўда, – сурова сказаў ён. – Кінь плакаць. Ужо няма прычыны.

Але яна плакала. Толькі слёзы былі іншыя.

VII

Дарога... Дарога...

Звіняць званочкі. Спявае на козлах фурман. Ехаць яшчэ доўга-доўга. Нават не на перакладных, а на сваіх. Коні будуць адпачываць уначы, а ўдзень людзі будуць спыняць іх на трохгадзінны адпачынак, паіць і задаваць аброк. Вязуць прыпасы на ўсю зіму, кілімы, кнігі. Абоз прыедзе ў сталіцу, а потым, размясціўшы ўсё, рушыць назад.

Можна было б, вядома, даехаць іначай і хутчэй. Ну, хаця б да Дынабурга коньмі, а потым – цягніком. Але ён не хоча сам. Што ўбачыш з акна вагона? Нават з фурманкі бачыш мала, і лепей бы ісці пехатою.

Яму вельмі, яму прагна хочацца жыцця. Бачыць, слухаць, піць паветра, усміхацца на ямскіх станцыях прыгожым дзяўчатам.

Ах, як жа хочацца жыць!

Лухта ўсё. Поўніць сэрца любоў і ўпэўненасць. ён дараваў усім, нават Хаданскаму. Бедны дурань! Што ён ведае аб шырокай плыні жыцця?

...Вось Паўлюк на кані праваджаў яго... А потым ён звярнуў з дарогі, заехаў у гай і вярнуўся адтуль з Міхалінай.

...Майка нібы баялася дакрануцца да яго і толькі развітваючыся, відаць, не вытрымала. Заплюшчыла вочы.

– Embrassez moi, – глуха сказала яна. – Еt nе doutez jаmаіs de mоі [19] Адвольны пераклад на лацінскую мову разрэзанага на часткі рускага слова “подвода”: sub – под, aqua – вода. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x