Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Добра? – спытала яна.

– Добра, – сказаў ён.

– То навошта было ісці ў ноч? Чалавеку нельга быць аднаму.

– Чалавеку, які ненавідзіць, нельга быць з людзьмі. Яго трэба цурацца, як заразнага. І я не маю права на паблажлівасць людзей.

– Чаму?

– Я сёння забіў двух чалавек... Ці то я не забіў... Але я ўявіў сабе, як гэта буду рабіць.

– Такое злачынства ёсць у кожнага.

– Хіба? І ў вас?

– Вядома. Памятаеце, як мы на масленай зрабілі гулянку ў “дзікай зале”? Акторы і вы. Памятаеце, крылы былі вакол, і лікі, і жэсты пакоры і гневу?

– Памятаю, – сказаў Алесь.

– І песні памятаеце?

Гукі “Каханага” ўзніклі ў вушах Алеся. Клікалі і як быццам абяцалі нешта галасы. І ён зноў плакаў ля ног гранітнай фіванскай малпы: “Божа, аддалі ад мяне”.

– Памятаю, – збялеў ён.

– Ну вось. Я разумела тады. Яны таксама зрабілі нешта накшталт забойства.

– Вы не спявалі, – сказаў ён.

– Я не спявала.

– Я не магу ненавідзець, – сказаў ён. – Не магу забіваць. Не магу, каб свет быў як здзек. Не магу, каб холад. Я хачу, каб між людзьмі заўсёды было... вось так.

– Так будзе, – сказала яна.

– Калі?

– Хіба я знаю калі? Напэўна тады, калі вось гэтыя старыя дачакаюцца дзяцей. Усіх. Тых, што забылі і што здрадзілі, і тых, што ў кайданах, і забітых. І, галоўнае, тых, што кожны дзень рабілі для другога хоць маленькае дзіва. Калі чалавек, кожны чалавек, вельмі захоча зрабіць другому хоць маленькае дзіва – свет зробіцца светам дзіваў.

Ён схіліўся і прынік галавою да яе рук.

Яна ціха ўстала, падышла да акна і расчыніла яго. У пакой уварваўся салаўіны пошчак.

Потым яна села зноў на сваё месца. З птушынай песняй нібы ўладна ўвайшло сюды, у ціхі пакой, тое, што ён пакінуў на беразе сажалкі: гартанны крык леляка, ап’яненне хмызоў і прыгажось, падобная на здзек.

Ён узняў на яе вочы і ўсё зразумеў.

– Не ідзі, – сказала яна глуха. – Застанься... Калі ласка, хутчэй, хутчэй пацалуй мяне.

Несцерпна калацілася сэрца. Яго ўдары былі, як грозныя ўдары молата. Распасцёрты на спіне, як зрынуты нечым магутным і пагрозлівым, ён бачыў праз адчыненыя дзверы зыркае полымя каміна – і гэта было як быццам яго збіраюцца катаваць агнём.

Полымя. Полымя. Жарынкі ў каміне нібы хутка мяняюцца месцамі. З акна плыве сіняя халаднаватая ноч. У ёй водар лістоты і вільготны пах ставоў, вада якіх настоена на вярбовай кары, карчах і водарасцях.

Але ўсё гэта пакрывае, глушыць утрапёны салаўіны гром. Нібы толькі адна, апошняя ноч засталася ім для песняў і жыцця.

Расплываецца, адыходзіць некуды сляпая нянавісь. З кожным ударам сэрца расце і запаланяе істоту холад, замілаванне, чысціня і боль. І яшчэ вялікі, да самага краю зямлі, і злітны, нібы з аднаго сэрца, посвіст маленькіх птушак у вільготных хмызах.

Залатая галавешка ўпала ў каміне, узняўшы полымя і рассыпаўшы іскры. У яе святле ён убачыў доўгія іскрыстыя валасы і вочы, якія зараз былі толькі чорныя і глядзелі на яго, нібы просячы літасці і адначасова адмаўляючыся ад яе.

Яны ляжалі побач, ён – на спіне, яна – прыціснуўшыся да яго, на баку, і глядзелі ў ноч.

– Чуеш, гэта вярбовая кара, – сказаў ён. – А вось ландышы... А там, відаць, з самага глыбокага яра, дзе сплывае адзіны лапічак снегу... бо ледзяныя крыніцы... чуеш?

– Не. Кару чую, ландышы чую... А што?

– Апошняя анемона... А вось пабегі вампір-травы.

– Чаго?

– Ну, яшчэ завуць вужова зелле. Зноў ландышы... І вось “лясны мёд”.

Маўчанне.

– Не чую. Нічога больш не чую.

Салаўі грымелі, як перад загібеллю. І ад гэтай песні і ад дотыку рукі пашыраліся грудзі і цямнела ў вачах...

...Ля сваіх вачэй ён бачыў яе вочы.

Яны былі большыя, чым ва ўсіх людзей на зямлі.

...Пагрозліва схіленае аблічча бліжэй і бліжэй.

...Зáграва на ім.

...Вусны шукаюць яе вуснаў.

Салаўіны гром.

Вочы большыя, чым ва ўсіх, хто ёсць на зямлі.

...І ў палоне шчыльных, невыносна злітых абдымкаў ён са здзіўленнем, трапятаннем і болем, не верачы сабе, усёй істотай сваёй, ад бронзавага замка рук да вачэй, што глядзелі ў яе вочы, і да пахаладзелых ад здагадкі пальцаў ног, адчуў, як спалохана трапеча яе сэрца, адданае непазбежнаму, і небу, і салаўінаму грому, і яму, сэрца цнатлівай.

У гэтай здагадцы раптам зліліся пошчак салаўёў, гаркавата-халодны пах ландышаў, крык леляка, зоры над галавой і пад нагамі.

А потым усё знікла. Быў свет і ў ім чалавек.

........................................

Галава жанчыны ляжала на грудзях мужчыны. Абое мўчалі, нібы баяліся расплюхаць тое, што неслі сабе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x