• Пожаловаться

Эдгар Аллан По: Скрадзены ліст

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар Аллан По: Скрадзены ліст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Скрадзены ліст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скрадзены ліст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эдгар Аллан По: другие книги автора


Кто написал Скрадзены ліст? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Скрадзены ліст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скрадзены ліст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Канечне, — сказаў я, — я цудоўна помню гэты рогат. Я нават падумаў, што прэфект зараз заб’ецца ў канвульсіях.

— У матэрыяльным свеце, — казаў далей Дзюпэн, — надзвычай шмат дакладных аналогіяў са светам нематэрыяльным, і ёсць штосьці ад праўды ў рытарычнай догме, якая сцвярджае, нібыта метафара ці параўнанне можна выкарыстоўваць як дзеля таго, каб упрыгожыць апісанне, так і дзеля таго, каб узмацніць аргумент. Прынцып vis inertiæ * , напрыклад, дзейнічае ў фізіцы і метафізіцы аднолькава. Калі для першай справядлівае сцверджанне, што вялікае цела больш складана прывесці ў рух, чым маленькае, і што імпульс будзе сувымерны з гэтай складанасцю, то і для другой не будзе памылковым, што розумы з вялікімі здольнасцямі, хаця яны і больш моцныя, устойлівыя і плённыя ў сваім руху, чым розумы драбнейшыя, тым не менш, цяжэй кранаюцца з месца і, робячы першыя крокі наперад, часцей бянтэжацца і вагаюцца. І яшчэ: вы заўважалі калі-небудзь, якія вулічныя шыльды над крамамі забіраюць больш увагі?

* Vis inertiæ — сіла інэрцыі (лац.).

— Ніколі над гэтым не задумваўся, — адказаў я.

— Ёсць гульня, — прадоўжыў ён, — для якой патрэбная карта. Хтосьці выбірае слова — назву горада, ракі, краіны ці імперыі, карацей, любы надпіс з тых, якімі ўсыпаны ўвесь гэты стракаты аркуш, а іншы павінен яго знайсці. Пачаткоўцы звычайна спрабуюць заблытаць суперніка і загадваюць назвы, напісаныя самым дробным шрыфтам, знаўцы ж выбіраюць найбуйнейшыя словы, вялізныя літары якіх праходзяць праз усю карту. На такія словы, як і на вялікія шыльды і плакаты на вуліцах, мы не звяртаем увагі, бо яны надзвычай бачныя. Гэтая фізічная асаблівасць зроку дакладна адпавядае той псіхічнай няўважлівасці, з якой інтэлект звычайна пакідае за межамі ўспрыняцця надта навязлівыя і цалкам відавочныя акалічнасці. І менавіта гэтая асаблівасць, як выявілася, знаходзіцца трошкі вышэй ці ніжэй за разуменне прэфекта. Ён ні разу не палічыў магчымым ці верагодным, што міністр паклаў ліст на самым бачным месцы, каб ніхто не змог яго ўбачыць.

І чым больш я разважаў пра дзёрзкі, бясстрашны і праніклівы розум міністра, пра жорсткую неабходнасць заўсёды мець ліст пад рукой , каб выкарыстаць яго сабе на карысць, а таксама пра цвёрдую ўпэўненасць прэфекта, што ліст не схаваны ў межах звычайных паліцэйскіх росшукаў, тым больш я запэўніваўся, што міністр, каб схаваць гэты аркуш, скарыстаў самую правільную і дальнабачную хітрасць — ён гэты ліст увогуле не хаваў.

Захоплены такімі развагамі, я ўзброіўся парай зялёных акуляраў і адным цудоўным ранкам ледзь не выпадкова зазірнуў да міністра. Ён быў дома і, як звычайна, пазяхаў, гультаяваў і сноўдаўся без справы, удаючы скрайнюю форму хандры. Магчыма, ён самы энергічны чалавек на цэлым свеце, але толькі тады, калі яго ніхто не бачыць.

Узяўшы ягоны тон, я пажаліўся на слабы зрок і паплакаўся на неабходнасць насіць акуляры, пад якімі ў гэты час уважліва і старанна аглядаў яго пакой, хаця здавалася, што заняты я выключна гутаркай з гаспадаром.

Маю асаблівую ўвагу забраў вялікі пісьмовы стол, за якім ён сядзеў і на якім самыя розныя лісты і іншыя паперы неахайна ляжалі побач з адным ці двума музычнымі інструментамі і некалькімі кнігамі. Але цягам доўгага і вельмі пільнага агляду я не заўважыў там нічога, што ўзбудзіла б хоць нейкае падазрэнне.

Урэшце мой позірк, робячы чарговае кола па пакоі, спыніўся на кідкай філіграннай палічцы для візітовак, якая трымалася на невялікім медным выступе трохі ніжэй за цэнтр каміннай дошкі і была прывязаная бруднай сіняй стужкай. На гэтай палічцы, якая мела тры ці чатыры аддзяленні, ляжала пяць ці шэсць візітовак і адзін самотны ліст, моцна пакамечаны і запэцканы. Пасярэдзіне ён быў амаль разарваны на дзве часткі, нібыта пасля першага прагляду яго вырашылі парваць як непатрэбны, а потым перадумалі і пакінулі. На ім была вялікая чорная пячатка з надзвычай выразнай манаграмай — літарай “Д”, — а дробны жаночы почырк паведамляў, што яно адрасуецца “міністру Д. ва ўласныя рукі”. Ліст быў неахайна і нават, здавалася, пагардліва закінуты ў адно з ніжніх аддзяленняў палічкі.

Як толькі я ўбачыў гэты ліст, то адразу вырашыў, што менавіта ён мне і патрэбны. Дакладней, ён па ўсіх прыкметах адрозніваўся ад таго, падрабязнае апісанне якога нам прачытаў прэфект. Тут пячатка была вялікая і чорная, з манаграмай “Д”, там — маленькая і чырвоная, з гербам герцагскага роду С. На гэтым лісце імя адрасата было напісанае дробнымі жаночым почыркам, пасланне ж, прызначанае для нашай каралеўскай асобы, было падпісанае смелай і ўпэўненай рукой. Супадаў толькі памер ліста. Але менавіта кардынальнасць гэтых адрозненняў: брудная, пакамечаная і надарваная папера, якая так не адпавядала звычайнай ахайнасці міністра і вельмі яскрава сведчыла пра жаданне стварыць уражанне, што ліст не варты ніякае ўвагі, — менавіта гэтая кардынальнасць разам з надта бачным месцам захоўвання ліста, якое кідалася ў вочы любому наведніку, усё гэта, паўтаруся, магло толькі пацвердзіць падазрэнні таго, хто прыйшоў туды з намерам падазраваць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скрадзены ліст»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скрадзены ліст» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
Отзывы о книге «Скрадзены ліст»

Обсуждение, отзывы о книге «Скрадзены ліст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.