• Пожаловаться

Эдгар Аллан По: Скрадзены ліст

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар Аллан По: Скрадзены ліст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Скрадзены ліст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скрадзены ліст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эдгар Аллан По: другие книги автора


Кто написал Скрадзены ліст? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Скрадзены ліст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скрадзены ліст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, рэч у тым, што мы мелі час і абшукалі ўсё . У мяне наконт такога вялікі досвед. Я агледзеў будынак пакой за пакоем, прысвяціўшы кожнаму ўсе ночы тыдня. Спачатку мы праверылі мэблю, адчынілі ўсе магчымыя шуфляды, і я гатовы сцвярджаць, што для правільна навучанага паліцэйскага проста не існуе ніякіх “таемных” шуфлядак. Такую штуку падчас росшукаў абміне толькі ідыёт. Гэта так проста! Кожная шафа займае пэўны аб’ём, ці прастору, і гэта трэба ўлічваць. Астатняе зробяць нашыя дакладныя лінейкі. Вывучым усё да пяцісотай часткі цалі. Пасля шафаў мы ўзяліся за крэслы. Сядзенні мы правяралі доўгімі тонкімі іголкамі — вы бачылі, як я гэта раблю. Потым мы здымалі са сталоў стальніцы...

— Навошта?

— Часам для таго, каб нешта схаваць, чалавек здымае стальніцу ці нейкую іншую падобную да яе дэталь мэблі, робіць у ножцы выемку, куды хавае патрэбную рэч, і вяртае стальніцу на месца. З гэтымі ж мэтамі выкарыстоўваюцца слупкі ложкаў.

— Але хіба нельга знайсці поласць з дапамогай гуку? — пацікавіўся я.

— Ніяк, калі рэшту поласці забіць ватай. Да таго ж, у нашым выпадку патрабавалася цішыня.

— Але не маглі ж вы адсунуць... не маглі ж вы разабраць на часткі ўсю мэблю, у якой апісаным вамі спосабам можна зрабіць сховішча. Калі скруціць ліст у тонкую трубачку, таўшчынёй і аб’ёмам не нашмат большую за вялікую спіцу для вязання, яго можна ўкласці, напрыклад, у перакладзіну крэсла. Вы ж не разбіралі на часткі ўсе крэслы?

— Безумоўна, не, але мы зрабілі яшчэ лепш: мы старанна агледзелі перакладзіны ўсіх крэслаў у доме, як, дарэчы, і месцы злучэння ўсіх дэталяў мэблі, з дапамогай надзвычай моцнага мікраскопа. Калі б на драўніне былі хоць якія сляды нядаўніх пашкоджанняў, мы б іх нізашто не прапусцілі. Напрыклад, найдрабнейшая пылінка ад свярдзёлка была б бачная не горш за яблык. Любое парушэнне слою праклейкі, незвычайная шчылінка на месцы злучэння — і мы адразу ўсё знайшлі б.

— Мяркую, вы праверылі ўсе люстэркі ў месцах, дзе рама сутыкаецца са шклом, а таксама абмацалі ўсе ложкі і пасцельную бялізну, не забыўшыся на гардзіны і дываны.

— Безумоўна. А калі мы канчаткова разабраліся з усёй мэбляй, то ўзяліся за сам дом. Мы падзялілі ўсю яго плошчу на пранумараваныя ўчасткі так, каб ніводнай не пакінуць па-за ўвагай, і старанна даследавалі з мікраскопам кожную асобную квадратную цалю жылой плошчы, у тым ліку два суседнія дамы.

— Два суседнія дамы! — усклікнуў я. — Працы, відаць, было нямала.

— І не кажыце. Але нам паабяцалі неверагодную ўзнагароду.

— А што з участкам вакол дома?

— Ён увесь забрукаваны цэглай, а таму ў параўнанні з астатнім турботаў тут было няшмат. Мы разгледзелі мох паміж цаглінамі і зразумелі, што ён не пашкоджаны.

— Вы перагледзелі паперы міністра і кнігі ў яго бібліятэцы?

— Канечне, мы разгледзелі кожны пакунак і скрутак і не толькі праверылі ўсе тамы, але і прагарталі кожную старонку ў кожнай кнізе, не абмежаваўшыся звычайным ператрэсваннем, як гэта робяць некаторыя паліцэйскія. Апроч гэтага мы самым скрупулёзным чынам вымералі таўшчыню ўсіх кніжных вокладак і ўважліва разгледзелі кожную з іх у мікраскоп. Калі б хтосьці нядаўна чапаў хоць адзін з пераплётаў, гэты факт ні за што не абмінуў бы нашай увагі. Пяць ці шэсць фаліянтаў, якія нядаўна пабывалі ў руках пераплётчыкаў, мы асцярожна праверылі іголкамі.

— Аглядалі падлогу пад дыванамі?

— Несумненна. Мы адсунулі кожны дыван і вывучылі паркет з дапамогай мікраскопа.

— А шпалеры на сценах?

— Безумоўна.

— У сутарэнні зазірнулі?

— Вядома ж.

— Значыць, — сказаў я, — вы памыліліся ў разліках, і ліста ў доме няма.

— Баюся, тут вы маеце рацыю, — сказаў прэфект. — А цяпер, Дзюпэн, што вы мне параіце?

— Яшчэ раз старанна абшукаць дом.

— У гэтым няма ніякага сэнсу, — адказаў прэфект. — Я ўпэўнены, што ліст не там, нават больш, чым у тым, што дыхаю.

— Лепшай парады ў мяне няма, — сказаў Дзюпэн. — У вас, безумоўна, ёсць падрабязнае апісанне ліста?

— Вядома!

Тут прэфект выцягнуў свой нататнік і прачытаў нам найдакладнейшае апісанне зніклага дакумента знутры і асабліва звонку. Хутка ён сышоў — такім прыгнечаным я яшчэ ніколі яго не бачыў.

Прыкладна праз месяц прэфект зноў зазірнуў да нас — мы былі занятыя тым жа, чым падчас мінулага візіту. Ён узяў люльку, сеў і завязаў самую звычайную гутарку ні пра што. Урэшце я не вытрымаў:

— А што з тым скрадзеным лістом? Я так разумею, вы ўсё ж прыйшлі да высновы, што перамагчы міністра немагчыма?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скрадзены ліст»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скрадзены ліст» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
Отзывы о книге «Скрадзены ліст»

Обсуждение, отзывы о книге «Скрадзены ліст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.