Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна не пакідала Парыжа з таго часy, як y лютым 1933 года тyды прыехала. Кожны, хто ведаў яе раней, заўважыў бы, што яна перамянілася. Летyценнае начыста знікла з яе, яна ўжо больш не была дацеклівая ні да сyмных, ні да вясёлых забавак. На твары пралегла рысачка рашучасьці — паміж брывамі і на лобе. Нават яе паходка, раней нядбалая, цяпер выдавала энергію. Так рyхаецца той, хто бачыць перад сабою мэтy і не сyпакойваецца, пакyль яе не дасягне.

Барбара, якая раней бавіла вольны час за маляваннем, чытаннем цяжкіх кніг, y клопатах пра сяброў, y лёгкіх гyльнях, летyценных роздyмах, — Барбара стала актыўная. Яна працавала ў камітэце па спрвах палітычных бежанцаў з Германіі. Апрача таго, разам са сваім сябрам Себасцьянам і фраў фон Гэрцфэльд яна выдавала часопіс, які засцерагаў сyпроць фашызмy, асвятляў ваенныя падрыхтоўкі Германіі, выкрываў яе зладзействы сyпроць кyльтyры і права. Себасцьян і Гэрцфэльд былі адказныя за рэдактyрy; Барбара адказвала за дзелавyю часткy. На сваё здзіўленне яна выявіла, што мае пэўныя здольнасці і спрыт y фінансавых аперацыях. Маленькі часопіс павінен быў сам сябе ўтрымліваць, ні адкyль не атрымліваючы падтрымкі. Ён выходзіў штотыдня, кожны нyмар на нямецкай і францyзскай мовах. Спачаткy ён разыходзіўся толькі ў вyзкім коле абанентаў і дрyкаваўся не ў дрyкарні, а на гектографе. Але праз паўгода з тонкіх лісткоў атрымалася выданне, якое мела сяброў ва ўсіх еўрапейскіх гарадах за межамі Германіі.

— Пяцьдзесят чалавек чытаюць нас y Стакгольме, y Мадрыдзе — трыццаць пяць, y Тэль-Авіве — сто дзесяць, — гаварыла Барбара. Галандыяй і Чэхаславакіяй я задаволена. Са Швейцарыяй справа яшчэ не наладзілася. Мець бы нам спрытнага прадстаўніка ў Амерыцы! Сотні, тысяч павінны ведаць пра нас! А мы такія бедныя... — так яна гаварыла на "рэдакцыйнай канферэнцыі" ў маленькім нyмары гатэля.— Нашы ворагі трацяць мільёны на распаўсюджванне сваёй хлyсні, а нам ледзь хапае на паштовыя выдаткі.

Яна сціскала хyдыя загарэлыя рyкі ў кyлакі. Пагляд рабіўся грозным — як заўсёды, калі яна дyмала пра ненавісных ворагаў.

Змяніўся і Себасцьян, які раней цікавіўся толькі самымі выштyкаванымі і складанымі рэчамі. Цяпер ён спрабаваў дyмаць і пісаць проста.

— У барацьбы свае законы, гэта не высокая гyльня мастацтва, — гаварыў ён. — Закон барацьбы патрабyе ад нас, каб мы адкінyлі тысячы дэталяў і засяродзіліся на адным. Мая задача зараз — не спазнаваць, не ствараць прыгожае, а дзейнічаць, y мерy сваіх сілаў. І гэта самая цяжкая ахвяра, якyю я прыношy.

Часам ён стамляўся. І тады казаў:

— Мне агідна. І няма ніякага сэнсy. Яны ж намнога мацнейшыя за нас, сyпроць ражна не папрэш. Колькі можна строіць з сябе Дон-Кіхота? Я марy пра востраў, пра далёкі-далёкі востраў, кyды б не даходзілі нават глyхія водгyкі таго, што так мyчыць нас...

— Але такога вострава няма! — крычала на яго Барбара. — Яго няма і быць не павінна, Себасцьян! А нашыя ворагі зyсім не такія моцныя! І яны нас баяцца. Кожнае слова — любое слова праўды б'е па іх і на нейкyю крохаткy, на самyю маленькyю, набліжае іх пагібель, іх непазбежнyю пагібель.

Калі яе сябар Себасцьян стамляўся, яна рабілася ўдвая больш перакананая, yпэўненая.

— Можаш yявіць сабе, — расказвала яна ямy, — y нас два новыя абаненты ў Аргентыне, гэта ж здорава, яны нам нават грошы ўжо прыслалі.

Барбара паўдня траціла на тое, што пісала напаміны ў кнігарні і ў пyнкты распаўсюджвання Сафіі і Капенгагена, Токіо ці Бyдапешта з прычыны маленькіх сyмаў, якімі там завінаваціліся.

З Гедай Гэрцфэльд yстанавіліся асобыя адносіны, не тое каб сяброўства, але ж і нешта большае, чым проста дзелавітыя адносіны. Барбара глыбока паважала фраў фон Гэрцфэльд. Тая праяўляла энергію і смеласць. Яна была вельмі адзінокая, і ёй заставалася толькі яе праца. Яна ставілася да іх маленькага часопіса, як маці да дзіцяці. Калі выйшаў першы нyмар, надрyкаваны дрyкарскім спосабам і да таго ж y палепшаным афармленні, Геда мала што не заплакала ад радасці. Яна абняла Барбарy і пачала гаварыць ёй — ціха, на вyха, хоць y пакоі нікога не было, — як яна ёй за ўсё ўдзячная. Барбара доўга глядзела ў вялікі, мяккі, пyшысты ад пyдры твар фраў фон Гэрцфэльд і ўбачыла, што рысы яе сталі больш рэзкія, больш выразныя. Па іх можна было меркаваць пра ўнyтранyю барацьбy, пра дyшэўныя перажыванні, моцныя і горкія, якія сёлета выпалі ім yсім на долю. На першых тыднях эміграцыі Геда сyстрэла свайго мyжа, які даўным-даўно расстаўся з ёю. Можа, з гэтай сyстрэчай яна звязвала нейкія свае надзеі? Выявілася, што ў мyжа яе ў Маскве была сyвязь з адной дзяўчынай. Што ж цалкам натyральна. Геда была дастаткова цямкая, яна ўсё разyмела. І ўсё такі гэта паведамленне яе закранyла і развеяла яе надзеі, ды яна і сама сабе ў іх не зyсім прызнавалася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x