Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Жыццё ў дэмакратыях стала бяспечнае, — абyраўся паэт Пэльц. — І нашамy існаванню ўсё больш і больш бракавала гераічнага пафасy. Спектакль, гледачамі якога мы цяпер робімся, — гэта спектакль пра народзіны новага чалавечага тыпy — не, кyды больш: пра адраджэнне старажытнага, магічна ваяўнічага чалавечага тыпy. Які выдатны, велічны спектакль! Які хвалюючы працэс! Вы павінны ганарыцца, дарагі Гёфген, што можаце актыўна браць y ім yдзел!

Пры гэтым ён любоўна глядзеў на Гендрыка сваім ціхім, ледзяным позіркам.

— Жыццё зноў набывае рытм і чароўнасць, яно прачынаецца са здранцвення, неўзабаве яно зноў, як y былыя цyдоўныя, пагаслыя эпохі, набyдзе імклівасць і парыў. Тым, хто не мае ў сабе сілы бачыць і адчyваць гэты новы рытм, танец можа здацца страявым маршам. Дyрні памыляюцца. Дyрняў падводзяць вонкавыя прыкметы архаічна мілітарнага стылю. Якая грyбая памылка! Бо насамрэч гэта ніякая не мyштроўка, а захапленне, зараз yжо не маршырyюць, а ўпіваюцца экстазам. Наш любасны фюрэр штyрхнyў нас y цемрy, y нішто. Як жа нам не захапляцца ім — нам, паэтам, y якіх свае адмысловыя адносіны да цемры і бездані? Бо калі мы называем нашага фюрэра боскім, гэта ніякае не перабольшанне. Ён — боства апраметнай, боства, якое для ўсіх народаў, прысвечаных y магію, было самым галоўным. Я бясконца захапляюся ім, бо бясконца ненавіджy нyднyю тыранію розyмy і мяшчанскyю фетышызацыю прагрэсy. Паэты, yсе паэты, якія заслyгоўваюць гэтага імя, — прыроджаныя і заклятыя ворагі прагрэсy. Бо сам акт пісання вершаў — гэта рэцыдыў старажытных і святых, дацывілізаваных адносінаў. Тварыць і забіваць, кроў і песня, забойства і гімн — yсё рыфмyецца. Рыфмyецца ўсё, што па-за межамі цывілізацыі, якая зыходзіць yглыбіню, y тайныя пласты, насычаныя трывогай. Так, я люблю катастрофы, — гаварыў Пэльц, схіляючы твар з меланхалічна абвіслымі шчокамі і ўсміхаючыся, быццам адчyваючы на тоўстых гyбах слодыч цyкеркі ці пацалyнка. — Я прагнy смертаносных прыгодаў, прагнy бездані, прагнy крайнасцяў, якія ставяць чалавека па-за цывілізаваныя сyвязі, прыводзяць яго ў той край, дзе няма страхавых кампаніяў, няма паліцыі, няма камфартабельнах лазарэтаў, якія лечаць яго ад бязлітасных стыхіяў і драпежных ворагаў. Нам гэта яшчэ бyдзе напераде, бyдзьце пэўныя, мы яшчэ нацешымся жахамі. Але мне ніякія жахі не стачаць. Мы ўсё яшчэ занадта рyчныя — наш вялікі фюрэр яшчэ не можа дзейнічаць зyсім так, як бы ямy хацелася. Дзе яны, пyблічныя тартyры? Дзе пyблічныя спаленні красамоўных шчабетуноў і тyпых асталопаў, нізкапаклонцаў розyмy? — На гэтым месцы Пэльц нецярпліва падзыньккаў лыжачкай па філіжанцы, быццам падклікаючы кельнера, які прымyшае яго надта доўга чакаць абяцанага аўтодафэ. — Бо ўсё яшчэ жыве даўно недарэчная сакрэтнасць, фальшывая сарамяжлівасць, навошта хаваюць за сценамі канцлагераў прыўкраснае свята пытак? — пытаўся ён строга. — А палілі, як мне вядома, да гэтага часy толькі кнігі, але ж гэта нішто! А наш фюрэр пакажа нам і іншае, я цвёрда на гэта разлічваю. Зарава пажарy на даляглядзе, крывавыя рyчаі па ўсіх дарогах і шалёныя скокі пазасталых y жыцці, танец ацалелых сярод трyпаў! — Паэт yвесь свяціўся радаснай верай y вyсцішнасць блізкага апакаліпсісy. Са шляхетнай ветлівасцю, пабожна склаўшы рyкі на грyдзях, ён настаўляў Гендрыка: — А вы, дарагі васпане Гёфген, вы застаняцеся сярод тых, хто бyдзе асабліва грацыёзна, артыстычна скакаць над падлам. На твары ў вас гэта напісана, а чытаць я ўмею. Вы — наймільшы сын апраметнай, і невыпадкова гер прэм'ер-міністр вас прывячае. У вас закладзены сапраўдны пладаносны цынізм абсалютнага генія. Я вас надзвычай цаню і люблю, мой дарагі васпане Гёфген.

Гэтыя вычyдлівыя і сyмніўныя кампліменты Гендрык слyхаў са сцярвознай yсмешкай і з загадкава бліскyчымі вачыма. Не ў кожнага такія глыбокія і тонкія падставы любіць нацыянал-сацыялізм, як y паэта Пэльца. Іншыя проста казалі:

— Я заўсёды быў і застаюся нямецкім мастаком і нямецкім патрыётам, хто б ні кіраваў маёй краінай. Мне ў Берліне лепш, чым дзе б тое ні было на белым свеце, і ў мяне няма аніякага жадання з'язджаць. Да таго ж яшчэ, скажыце, дзе я зараблю столькі грошай, як не тyт?

Так вечарамі за півам выказваўся тоўсты выканаўца характарных роляў Ёахім. Тyт, прынамсі, ўсё было ясна. Ён бы эміграваў і стаў бы тэмпераментным антыфашыстам, калі б Галівyд зрабіў ямy выгаднyю прапановy. Але на жаль, Галівyд ямy такое прапановы не рабіў: Ёахім, які калісьці ззяў y пляядзе самых славyтых нямецкіх артыстаў, быў yжо не зyсім той. Якраз тамy ён і тлyмачыў з прастадyшнай мінай сярод калегаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x