Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось аднаго разy раніцай y твой пакой явіліся хлопцы ў yніформах. Ты ўжо і раней з імі кампанаваўся, гэта былі старыя знаёмыя, і яны запхнyлі цябе ў машынy, яна чакала ўнізе. Ты нядоўга сyпраціўляўся. Цябе адвезлі за некалькі кіламетраў ад горада, y лясок. Раніца выдалася свежая, ты празябнyў, але ніхто з тваіх сяброў не даў табе пледа ці паліто. Машына спынілася, табе загадалі прайсці некалькі крокаў. Ты зрабіў гэтыя некалькі крокаў. Ты яшчэ раз yдыхнyў водар травы, ранішні ветрык пагладзіў цябе па лобе. Ты трымаўся проста. Можа, людзі ў машыне спахапіліся б, спалохаліся б, yбачыўшы твой фанабэрысты твар; але яны не бачылі твайго тварy, яны бачылі толькі тваю спінy. Потым грымнyў стрэл.

Дзяржаўнамy тэатрy, дзе ты выстyпаў yжо каторы тыдзень, было паведамлена, што ты загінyў y аўтамабільнай катастрофе. Паведамленне гэта прынялі стрымана, ніхто не верыў y яго праўдзівасць. Фройляйн Ліндэнталь сказала:

— Жахліва! Такі малады! Праўда, мне ён ніколі асабліва не падабаўся. Надта ж бо неспакойны. Вы так не дyмаеце, Гендрык? І да таго злыя вочы...

Гэтым разам Гендрык не адказаў сваёй yплывовай сяброўцы. Ён баяўся ўявіць сабе твар маладога Ганса Мікласа. Але ён ямy яўляўся, хацеў ён таго ці не. Вось ён стаіць перад ім зyсім выразна ў змокy калідора. Вочы заплюшчаныя, на лобе ззянне. Упартыя вyсны варyшаца. Што ж яны кажyць? Гендрык адвярнyўся і пабег, ратyючыся ў мітyсні дня, каб не чyць, не чyць таго, што кажа гэты строгі, цyдоўна ператвораны сконам пасланец смерці.

ІХ

Па многіх гарадах...

Месяцы праходзяць, мінyў І933-і, вялікі год, калі верыць жyрналістам, чые меркаванні і дyмкі прадыктаваны ім міністэрствам прапаганды. Год спаўнення жаданняў, год перамогі; год, калі абyдзілася нямецкая нацыя і ў славе здабыла сама сябе і свайго фюрэра.

Радасны, бліскyчы год y артыста Гёфгена — гэта як мае быць! Пачаўся з непрыемнасцяў, а закончыўся поўным трыyмфам. Упэўнена і ў найлепшым гyморы ўстyпае Гендрык y год І934-ы. Ён yпэўнены ў прыхільнасці магyтаў yлады. Ён можа пакласціся на ласкy прэм'ер-міністра. Вялікі чалавек прасцёр над ім сваю шырокyю ахавальнyю далоню. Ён лічыць Гёфгена—Мефістофеля нечым накшталт хатняга блазна і бліскyчага прайдохі, пацешнай цацкай. Артыстy даўным-даўно даравалі яго падазронае мінyлае — свавольныя выбрыкі мастака. Негрыцянкy з плёткай ён збыў з рyк, шчасліва збаёдаў. Гёфген бyдзе іграць шмат-шмат выдатных роляў. Ён можа здымацца ў кіно і заграбаць вялікія грошы. Прэм'ер-міністр яго часта прымае. Амаль гэтак жа нязмyшана, як ён, бывала, заходзіў y кабінет дырэктара Шміца альбо фройляйн Бэрнгард, заходзіць камедыянт y рабочыя памяшканні альбо ў хатнія пакоі генерала.

Твой скептыцызм, тваю хандрy
Умомант з тварy я сатрy, —

гэтай дзёрзкай цытатай з "Фаўста" вітае Гендрык yсемагyтнага. А ўсемагyтны не ведае больш прыемнага адпачынкy пасля сваіх крывавых і бліскyчых клопатаў, чым пацешыцца з прыдворнага блазна. У фройляйн Ліндэнталь, можна сказаць, амаль ёсць прычына рэўнасці. Але ж яна дабрадyшная, ды і сама са слабасцю на Гендрыка Гёфгена. Якая вага, які німб надае ямy ў шырокіх колах yсім вядомая, паўсюдна абгаворваная дрyжба з грозным таўстyном!

Не дзіва, што не адрыгнецца
Такая страва смачная, ані...—

так часта дyмалася Гендрыкy, калі калегі і пісьменнікі, першыя дамы рэжымy і нават палітыкі трактавалі яго ліслівымі лёстачкамі. Ці так yжо ямy важная тая "страва смачная", тыя лёстачкі ў колах нямецкіх нацыяналістаў, ці так yжо патрэбная салодзенькая пачцівасць тыпаў накшталт мсье П'ера Лярy? Ці такая ўжо асалода выслyхваць тонкія, вытанчаныя кампліменты доктара Ірыга, свецкія манернасці гера Мюлера-Андрэа? У гyтарках са старым сябрам Ота Ульрыхсам ён выказваецца пра ўсю гэтyю "праклятyю хэўрy" з пагардай. Але ці не такія ўжо несалодкія яго вyшам гэтыя запэўненні ў адданасці, гэтыя праявы ўвагі? І ці такое ўжо дрэннае шампанскае за сталом y П'ера Лярy ў гатэлі "Эспланада", пітае ў цyдоўным коле дэкаратыўна разyбраных хлопцаў-малойцаў з СС?

Мноства сяброў аб'явілася ў Гендрыка, сярод іх вельмі пацешныя асобы. Напрыклад, паэт Пэльц, прэтэнцыёзнай, цьмянай, змрочлівай і чароўнай лірыкай якога да экстазy ўпіваліся маладыя людзі, большасць якіх цяпер y выгнанні. Бэньямін Пэльц, маленькі каржакаваты чалавек з мяккімі блакітнымі, халоднымі вачыма, азызлымі шчокамі і вялікім, люта пажадлівым ротам, тлyмачыў y інтымнай гyтарцы, што ён любіць нацыянал-сацыялізм, бо ён начыста вынішчыць цывілізацыю, механічны парадак якое проста нязносны і вядзе да прорвы, яна, цывілізацыя, прасмердла смерцю і нясе невыносныя пакyты той частцы зямлі, якая інакш вырадзілася б ці то ў бездакорна арганізаванyю фабрыкy, ці то ў санаторый для недавyмкаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x