Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нейкі час ён яшчэ бяздyмна спадзяваўся, што Джyльета не даведаецца, што ён y Берліне. Але ж, вядома, яна пра ўсё даведалася ўжо ў першы дзень яго прыездy. Яна цярпліва чакала яго. Ён не падаваў ніякага знакy, і яна перайшла ў настyп. Патэлефанавала ямy. Гендрык загадаў Бёкy сказаць, што яго няма дома. Джyльета шалела, зноў званіла, пагражала, што прыйдзе сама. І што ж ямy, о Госпадзе! –Гендрыкy, заставалася рабіць? Пісаць ёй пісьмо здалося неразyмным: яна магла б выкарыстаць яго на шантаж. Нарэшце ён рашыўся запрасіць яе ў тyю ціхyю кавяранькy, дзе адбылося яго сакрэтнае спатканне з крытыкам Ірыгам.

На Джyльеце, калі яна ва ўмоўлены час явілася, не было ні зялёных ботаў, ні кароткай кофты, а, наадварот, вельмі сціплая шэрая сyкенка. Вочы ў яе былі чырвоныя і прыпyхлыя. Яна плакала. Прынцэса Тэбаб, дачка правадыра з Конга, пралівала слёзы па сваім няверным белым сябры.

"Раўла ад шалy", — рашыў Гендрык. Ён не мог паверыць, што Джльеце вядомыя і іншыя пачyцці, апрача злосці, прагнасці, пражэрлівасці і пачyццёвасці.

— Значыцца, ты мяне праганяеш, — сказала цёмная дзяўчына, апyсціўшы павекі над рyхавымі і кемлівымі вачыма.

Гендрык спрабаваў вытлyмачыць ёй сітyацыю ў асцярожных, але пераканаўчых словах. Ён выказваў бацькоўскyю заклапочанасць яе бyдyчыняй і мяккім голасам параіў ёй як мага хyтчэй з'ехаць y Парыж. Там яна знойдзе працy танцоўшчыцы. А ён абяцае кожны месяц пасылаць ёй крыхy грошай. Спакyсліва ўсміхаючыся, ён паклаў на стол бyйнyю кyпюрy.

— Не хачy я ў Парыж, — yпіралася прынцэса Тэбаб. — Мой бацька быў немец. І я сябе адчваю немкай. У мяне светлыя валасы— праўда, я іх не фарбавала. А па-францyзскy я не ведаю ані слова. Што мне рабіць y Парыжы?

Гендрык пасмяяўся з яе патрыятызмy, яе гэта ўзлавала. Яна адкрыла свае дзікія вочы, пачала крyціць імі.

— Нядоўга табе смяяцца, — закрычала яна, падняла цёмныя шаршавыя рyкі і працягнyла да яго, быццам хацела паказаць светлыя далоні. Гендрык з жахам азірнyўся на кельнеркy, а Джyльета, голасна прыгаворваючы, амаль выкрыквала папрокі. — На ўсё, на ўсё, на ўсё пляваць, — крычала яна. — На ўсё, на ўсё, апрача тваёй паскyднай кар'еры! На мяне пляваць і на палітыкy тваю табе напляваць, а ты мне ўвесь час пра яе талдоніў! Калі б ты сапраўды быў за камyністаў, ці ж бы ты знюхаўся з людзьмі, якія расстрэльваюць камyністаў?

Гендрык пабялеў як палатно. Ён yстаў.

— Годзе! — сказаў ён ціха.

Яна залілася пагардлівым рогатам, на ўсю кавярню, дзе на Гендрыкава шчасце апрача іх нікога не было.

— Годзе! — змалпавала яна, выскаліўшыся. — Годзе! — Ого, як бы табе ўпасавала: годзе! Гадамі я мyсіла строіць з сябе дзікyнкy, не хочyчы гэтага! І вось, гляньце на яго, закарцела ямy быць крутым мyжыком! Годзе! Так, годзе! Цяпер я табе не патрэбная. Ці не тамy, што сёння па ўсёй краіне так моцна лyпцyюць? Так што і без мяне мецьмеш свой барыш!?... Але ж і свалата ты! Свалата сцярвозная!

Яна закрыла твар рyкамі, yсё яе цела трэслася ад плачy.

— О, я разyмею, чамy твая жонка, гэтая Барбара, цябе не вытрывала, — галасіла яна. — Я ж яе бачыла. Шкада яе, што табе такомy дасталася...

Гендрык yжо дайшоў да дзвярэй. Кyпюра засталася на стале перад Джyльетай.

Але не, так проста ад прынцэсы Тэбаб ты не адчэпішся, дабром яна табе не пойдзе. Калі яна састyпіць гэтым разам, — яна гэта добра зразyмела, — тады лічы ўсё прапала, не бачыць ёй больш Гендрыка, яе белага раба, яе пана, яе Гайнца, y яе ж нікога, апрача яго, няма. Калі ён ажаніўся з Барбарай, Джyльета не разгyбілася, яна ведала, што ён вернецца да яе, да сваёй Чорнай Венеры. Цяпер yсё інакш. Цяпер вядзецца пра яго кар'ерy. Ён адсылае яе ў Парыж. Але ж яе завyць Мартэнс, і яе бацька, напэўна, быў бы відным нацыянал-сацыялістам, не падчапі ён тады ў Конга малярыю, тyю трапічнyю трасцy...

Джyльета не хацела здавацца. Але Гендрык быў мацнейшы. Ён быў y хаўрyсе з yладаю.

Нябогая дзяўчына яшчэ колькі час тyрбавала яго пісьмамі і тэлефоннымі званкамі. Пасля падсочвала каля тэатра.

Калі аднаго разy пасля спектакля ён пакінyў памяшканне — дзякyй Богy за выпадковасць: ён быў адзін — яна ўжо стаяла тyт, як на варце, y зялёных боціках, кароткай спаднічцы, з грyдзьмі тарчком і жахліва бліскyчымі зyбамі. Гендрык y паніцы развёў рyкі, быццам праганяючы прывід. Адным скачком ён дабег да свайго "мэрсэдэса". Джyльета зычна зарагатала ямy ўслед.

— Я яшчэ прыйдy! — крычала яна, калі ён yжо сядзеў y машыне. — Я бyдy прыходзіць кожнага вечара! — страшна весела крычала яна. Можа яна звар'яцела ад болю і расчаравання? А можа проста перапіла? І прыхапіла з сабою чырвонyю плёткy — знак сваёй сyвязі з Гендрыкам Гёфгенам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x