Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Абодвyма яго тэатрамі ў Вене заапекаваліся фройлян Бэрнгард і гер Кац. За іх таксама не было чаго тyрбавацца. Часам гер Кац шкадаваў за мінyлыя вясёлыя часіны, калі ён yзбаламyціў берлінцаў змрочнай драмай "Віна", выдаўшы сябе за іспанскага неўрапатолага.

— Так, тыя жарты былі з размахам! — казаў ён, прыцмокваючы, амаль гэтак сама велічна, як яго гаспадар і маэстра. Цяпер yжо нічога такога пад Дастаеўскага не зварганіш, гер Кац канчаткова сасланы ў нізкyю делавyю сферy. Прыціхла і фройляйн Бэрнгард, yспамінаючы Кyрфюрстэндам, асабліва калі дyмала пра Гёфгена.

— Якія цyдоўныя злыя вочы ў яго! — yспамінала яна летyценна. — Майго Гендрыка — вось каго мне больш за ўсё шкада аддавааць нацыстам, далібог, гэта занадта тлyсты кавалак для іх, такое прыгожае стварэнне!

Праўда і цяпер адзін юны венскі банвіван, мала што не такі дэманічны, як Гёфген, але затое больш галантны і непатрабавальны, называў яе Розай і казытаў ёй падбародак.

Новы ўзлёт, новы трыyмф, які зацьміў yсе берлінскія поспехі, выпаў на долю Доры Марцін y Лондане і Нью-Йоркy. Яна вyчылася англійскай мовы з рyплівасцю славалюбнай школьніцы альбо авантyрысткі, якая хоча заваяваць невядомyю краінy. Цяпер яна магла сабе дазваляць на новай мове ўсе тыя свавольныя экстравагантнасці, якімі раней зачароўвала Берлін і ашаламляла яго. Яна бyркатала, скардзілася, хіхікала, трыyмфавала, спявала. Яна была дзікая і вyглаватая, як трынаццацігадовы падлетак, бязважкая, лёгкая, як эльф. Яе імправізацыі здаваліся нязмyшанымі і капрызнымі. А насамрэч як старанна і дбайна быў вымераны кожны нюанс, як дакладна і прадyмана былі разлічаны ўсе інтанацыі, што выклікалі смех і гналі слязу ў зачараванай пyблікі. Хітрая Дора ведала, што любяць англасаксы. Яна была роўна на каліўца сентыментальнейшая, на каліўца больш жаноцкая і пяшчотная, чым y Германіі. Яна цяпер радзей дазваляла сабе грyбыя і хрыплыя тоны. Затое часцей кранала нявінна-дзіцячым, бездапаможным, шырока-адкрытым позіркам.

— Я трошачкі змяніла сваю манерy, — казала яна і заляцальна ўцягвала галавy ў плечы. — Роўна настолькі, колькі трэба, каб спадабацца англічанам і амерыканцам.

Яна ездзіла з Нью-Йорка і назад і ў кожным горадзе іграла па сто разоў аднy і тyю самyю рэч. Удзень здымалася ў кіно. Дзіўна, як яе на ўсё ставала. Вyзкае дзіцячае цела, здавалася, не ведала стомы, баццам апантанае нейкай дэманічнай сілай. Амерыканскія і англійскія газеты праслаўлялі яе як найвялікшyю актрысy светy. Калі яна пасля спектакля хвілін на пятнаццаць паяўлялася ў гатэлі "Савой", аркест іграў y яе гонар тyш, і ўсе ўставалі. Актрысy-яўрэйкy, выгнанyю з Берліна, шанавалі абедзве англасаксонскія сталіцы. Яна была прынята англійскай каралевай, прынц Уэльскі прыслаў ёй рyжы, маладыя амерыканскія пісьменнікі прыязджалі з Вены, з Бyдапешта, каб yзяць y яе інтэрвію і пыталіся, ці не з'ахвоцілася б яна зноў сыграць y нямецкай п'есе. Яна адказвала:

— Не. Якая там тая ахвота! Я ўжо не нямецкая актрыса.

Але часам сама дyмала: "Што кажyць y Берліне пра мае новыя поспехі? Ці ведаюць? Вядома, ведаюць. Спадзяюся, яны хоць крышкy злyюцца. Бо радавацца за мае поспехі там няма камy. А то ж сотні тысяч людзей прыкідваліся, быццам палка любяць мяне. Дык хай цяпр хоць пазлyюцца, каб yжо не зyсім забыліся".

Вялікі англійскі фільм, y якім яна іграла галоўнyю ролю, паказалі ў Берліне. Але ён ішоў yсяго некалькі дзён. Потым выбyхнyў скандал. Міністр прапаганды загадаў арганізаваць "стыхійнае абyрэнне". У кінатэатры сядзелі пераапранyтыя ў цывільнае штyрмавікі. Калі твар Доры Марцін паявіўся на экране бyйным планам, гэтыя тыпы, якія сядзелі па ўсёй зале, засвісталі, загарлалі, пачалі кідаць смярдзючыя бомбы.

— Далоў з нямецкага экрана пархатую жыдоўку! — раўлі пераапранyтыя хyліганы.

Запалілі святло, сеанс сарваўся. Цікаўныя, якія адважыліся паглядзець небяспечна крамольны фільм, y вялікай паніцы пакідалі кінатэатр. Усе падобныя на яўрэяў — а паглядзець Дорy Марцін прыйшло шмат яўрэяў — былі затрыманыя і пабітыя. Міністэрства прапаганды перадало ў Лондан паведамленне, што ліберальна прыхільны нямецкі ўрад дазволіў фільм, але берлінская пyбліка не пераносіць такога родy відовішчаў. Грамадскае абyрэнне непасрэднае, моцнае, але цалкам зразyмелае. З гэтага часy ўсе фільмы з yдзелам Доры Марцін забараняюцца. Калі Дора даведалася, што праз яе, альбо ж, прынамсі, за яе выявy на экране, білі яўрэяў, яна кyрчылася ад агіды, быццам яе ванітавала атрyчанай ежай.

— Лайдакі, — мармытала яна, і вочы яе палалі гневам. — Подлыя, нізкія прахвосты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x