Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А што для вас — грахі ліхія,
Знішчэнне, страта, проста зло —
Ёсць родная мая стыхія.

тут прэм'ер-міністр шматзначна кіўнуў. Потым, у сцэне з Вучнем, — у якой Ганс Міклас, дарэчы, вызначыўся скаванасцю і няўпэўненасцю, — вялікі муж весяліўся, быццам гэта быў самы смешны фарс. Яго добры настрой яшчэ больш падняўся пры бурлескнай сцэне "Скляпок Аўэрбаха ў Лейпцыгу", калі Гёфген са злым задорам выканаў песню пра блыху і ўрэшце выбіў са стала струмяні салодкага такайскага і пеністага шампанскага п'яным асталопам. І ўжо зусім заліваецца таўстун, калі з цемры ведзьмінай кухні чуецца рэзкі, звонкі голас князя цемры:

Ну што, старое пудзіла, пазнала
Свайго вялікага гаспадара?
Паб'ю, патрушчу, каб прапала
Хлам'ё тваё і ўся нара!
Забыла мой убор, крывая морда?
На капялюш з пяром зірнула б хоць!
Гляджу, задрала нос завельмі горда,
Што без візіткі ўжо і не заходзь!

Гэта тычылася ведзьмы, старое хрычоўкі. І тая ў жаху сцепнулася. Генерал авіяцыі ад радасці пляскаў сябе па сцёгнах: бліскучая пыха сатаны, які задаецца сваім мярзотным чынам, яго ўжо й зусім развесяліла. Тлустаму, рохкатліваму рогату падпяваў срабрысты смех Лоты Ліндэнталь. Пасля сцэны "Кухня ведзьмы" быў антракт. Прэм'ер-міністр загадаў прывесці Гёфгена да яго ў ложу.

Гендрык увесь збялеў і некалькі секундаў стаяў, заплюшчыўшы вочы, калі маленькі Бёк перадаў яму гэта прыемнае запрашэнне. Вось яно, вялікае імгненне! Ён будзе стаяць твар да твару з паўбогам... Ангеліка, якая круцілася ў яго грымёрнай, прынесла яму шклянку вады. Ён выпіў яе ўсю і ўжо вярнуў сабе здольнасць сцярвозна ўсміхацца. І нават здолеў вымавіць: "Значыцца, ўсё ідзе як след, па праграме!", быццам смяяўся з гэтай вырашальнай падзеі; а ў самога губы белыя.

Калі Гендрык увайшоў у ложу да ўсемагутнага, таўстун сядзеў наперадзе каля бар'ера і барабаніў мясістымі пальцамі па чырвоным аксаміце. Гендрык застаўся стаяць каля дзвярэй.

"Смешна, што ў мяне так бухае сэрца!" — падумаў ён і некалькі імгненняў маўчаў. Тут яго заўважыла Лота Ліндэнталь. Яна соладка прамовіла:

— Мілы, ты дазволіш прадставіць табе майго таленавітага таварыша па працы Гендрыка Гёфгена?

Вялікі павярнуўся. Гендрык пачуў даволі высокі, тлусты і рэзкі голас:

— А-а-а, наш Мефістофель...

Далей быў смех.

Яшчэ ні разу ў жыцці Гендрык так не бянтэжыўся, ён сам засаромеўся сваёй разгубленасці і таму яшчэ больш сумеўся. Яго памутнёным вачам Ліндэнталь таксама бачылася ў фантастычным святле. Можа, вінаватае было яе бліскучае калье, якое надавала ёй застрашліва велікасвецкі выгляд, альбо тая акалічнасць, што яна так проста ў такой давернай блізкасці са сваім каласальным заступнікам і патронам, але ўся яна была цяпер па-манаршы грозная. На Гендрыка яна зрабіла ўражанне феі, праўда, пышнацелай і ласкавай, але зусім не бяспечнай. Яе ўсмешка, якая раней здавалася яму дабрадушлівай і дурнаватай, аказваецца, была поўная загадкавай хітрыны.

Што да тлушчэры ў яркай форме, што да раскошнага паўбога, дык Гендрык ад страху і напружання яго амаль і не бачыў. Велізарную постаць усемагутнага быццам прыкрываў вуаль — містычнае мроіва, якое спакон веку замгляе моцных упраўцаў лёсy, багоў, ад нясмелага позірку смяротных. Толькі ордэнская зорка блішчала праз туман ды праступаў застрашлівы абрыс бычынага каркy, але вось зноў пачуўся камандны голас, рэзкі і тлусты:

— Падыдзіце ж бліжэй, гер Гёфген.

Людзі, якія соўгаліся па партэры, утаропіліся на ложу прэм'ер-міністра. Шапталіся, выварочвалі шыі. Ніводзін рух магутнага ўладара не ўнікаў ад увагі раззяваў, якія тлуміліся паміж радоў. Перадавалі, што твар генерала авіяцыі ўсё больш цяплеў, весялеў. О, ён смяецца, іста канстатавалі ў зале. Вялікі чалавек рагатаў, сардэчна, шырока раззяўляючы рот. І Лота Ліндэнталь выдала жамчужна-каларатурны смяшок, а артыст Гёфген, у вышэйшай меры дэкаратыўна драпіруючыся ў чорную накідку, паказаў пераможную ўсмешку, якая на масцы Мефістофеля здавалася хваравітай вышчаркай.

Гутарка ўсемагутнага з камедыянтам рабілася ўсё больш жвавай. Несумненна, прэм'ер-міністр весяліўся. Якія ж цудоўныя анекдоты расказваў Гёфген? Як ён дабіўся таго, што генерал авіяцыі літаральна ап'янеў ад дабрадушнасці? Усе ў партэры стараліся ўхапіць хоць бы некалькі слоў, што зляталі з крывава-чырвоных вуснаў. Але Мэфіста гаварыў ціха, толькі ўсемагутны мог разабраць яго выштукаваныя жарты.

Прыгожым жэстам Гёфген раскінуў рукі пад накідкай так, быццам у яго выраслі чорныя крылы. Усемагутны паляпаў яго па плячы; усе ў партэры гэта заўважылі, багавейны шолах нарастаў. Але ён адразу аціх, як музыка ў цырку перад небяспечным нумарам, калі здарылася нешта надзвычайнае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x