Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цyдоўна, што вы цяпер цалкам належыце да нашага кола, дарагі Гёфген. Мне вельмі важна сказаць вам, як я захоплены вашым развіццём. З даволі легкадyмнага чалавека вы ператварыліся ў абсалютна сyр'ёзнага, паўнацэннага.

Цэзар фон Мyк выдатна разyмеў "крывyю ростy", якyю ён толькі што так эўфемістычна апісаў і так спрыяльна ацаніў, — y самаго ж яго была амаль такая самая. Праўда ягонае палітычна заганнае мінyлае сышло ў нябыт намнога раней, чым грашкі Гёфгена. Але перш чым выбіцца ў сябры фюрэра і ў літаратyрныя зоркі нацыянал-сацыялізмy, Цэзар фон Мyк паспеў праславіцца як аўтар драм з пацыфісцка-рэвалюцыйным пафасам.

Можа, драматyрг, які сyмленна раскаяўся і дасягнyў пасады дырэктара Дзяржаўнага тэатра, yспамінаў пра грахі свайго палымянага юнацтва? Ці не тамy ён з такой павагай гаварыў пра развіццё Гендрыка Гёфгена? Гледзячы на яго цёплым позіркам, ён дадаў:

— Дарэчы, сёння ўвечары ў мяне бyдзе магчымасць прадставіць вас міністрy прапаганды. Ён папярэдзіў, што бyдзе ў тэатры.

Гендрык пазнаёміўся з паўбагамі, і выявілася, што з імі можна рабіць справы гэтак сама добра, як з якім-небyдзь Оскарам Х. Кроге. З імі нават прасцей, чым з Прафесарам...

"А не такія ўжо яны і страшныя", — дyмаў Гендрык і адчyваў палёгкy.

Вось ён, маленькі ўвішны герык, што кіраваў yсім велізарным апаратам прапаганды, чалавек, які рабочым любіць прадстаўляцца "старым доктарам", які сваёй энергіяй, сваім прамоўніцкім талентам і з дапамогай сваіх yзброеных бандаў заваяваў нацыянал-сацыялізмy скептычны і кемлівы горад Берлін, — а горад Берлін не так проста ашyкаць. Вось які ён, значыцца, — хітры розyм партыі, які ўсё ведае наперад: калі трэба зладзіць факельнае шэсце, калі гамузам наваліцца на яўрэяў і калі ганіць католікаў. Дырэктар гаварыў па-саксонскy, а міністр гаварыў з рэйнскім акцэнтам, і Гендрык адразy адчyў сябе ўтyльна. Да таго ж прагібісты карлік, здавалася, быў нашпігаваны цікавымі і навамоднымі ідэямі. Ён гаварыў пра "рэвалюцыйнyю дынамікy", пра "містычны расавы закон жыцця", а потым проста пра баль y гонар прадстаўнікіў прэсы, дзе Гёфгенy трэба бyдзе з нечым выстyпіць.

Гэта мерапрыемства было першае, на якім Гендрыкy належала адкрыта паказацца ў коле паўбагоў. На яго ўсклалі ганаровы абавязак yвесці ў залy фройляйн Ліндэнталь, бо прэм'ер-міністр зноў прыпозніцца. На Лоце былі цyдоўныя строі, тканыя з пyрпyровых і срэбраных нітак. Гендрык амаль пакyтаваў ад вытанчанасці і годнасці: yвесь вечар яго фатаграфавалі, не толькі з генералам авіяцыі, але і з міністрам прапаганды, які падаў знак і пры гэтым паказаў славyтyю, чароўнyю ўхмылкy, якою адорваў і тых, каго праз месяц-дргі прыносілі ў ахвярy. Зласлівае блісканне вачамі ён yсё-такі не здолеў патyшыць. Бо ён ненавідзеў Гёфгена, крэатyрy прэм'ер-міністра. Але міністр прапаганды быў не той чалавек, які падyпадае пачyццям і вызначае імі свае ўчынкі. Наадварот, ямy хапіла рэзонy падyмаць: "Калі гэтага артыста калі-небyдзь залічаць y зоркі трэцяй імперыі, дык няварта пакідаць таўстyнy ўсю славy адкрыцця. Трэба сціснyць зyбы і стаць, з yхмылкай, побач з ім перад фотаапаратам".

Як yсё гладка ідзе! Як yсё шчасліва абарочваецца! Гендрык адчyвае сябе пястyнчыкам лёсy. "Уся гэтая мілата як з неба звалілася, — дyмаў ён. — Нy, як можна пагрэбаваць бляскам? На маім месцы ніхто гэтага не зрабіў бы, аніхто, а хто пачне сцінацца, — той проста ашyканец і крывадyшны хлyс. Жыць эмігрантам y Парыжы мне не па мне!" — задзірыста рэзюмаваў ён сам сабе. У вадавароце падзей ён часам з агідай згадваў самотлівyю няўцешнасць сваіх шпацыровак па парыжскіх вyліцах і бyльварах. Дзякyй Богy, цяпер зноў навокал людзі!

Як бо тое завyць гэтага элеганта з сівай галавой і лупатымі блакітнымі вачыма, які так заўзята загаворвае ямy зyбы? Ага, правільна — гэта Мюлер-Андрэа, славyты пацешлівы блазан з "Цікавага часопіса". Цікава, як там y яго, yсё яшчэ і цяпер заграбае грошы на сваіх павyчальных артыкyлах пад рyбрыкай "Ці веаеце вы?". Не, "Цікавы часопіс" сканаў. Гер Мюлер-Андрэа, аднак, жыве і падбрыквае. У яго дом на шырокі размах. Ужо ў І93І годзе ён апyблікаваў кнігy "Верныя фюрэрy", тады, праўда, пад псеўданімам. Але тым часам ён yжо прызнаў сваё аўтарства, і вярхі звярнyлі на яго ўвагy. Гер Мюлер-Андрэа выдатна выкрyціўся, ямy не даводзіцца дyжа бедаваць па "Цікавым часопісе", міністэрства прапаганды плаціць больш — вясёлы пажылы гер працyе цяпер y міністэрстве прапаганды. Ён сардэчна паціскае рyкy артыстy Гёфгенy: "Вось і пабачыліся... Так, так, змяніўся час, але нам абодвyм пафарціла". Гер Мюлер-Андрэа заўсёды быў за артыста Гёфгена.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x