Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе чацвёра паглядзелі на Ганса Мікласа, які заняў месца за невялічкім столікам у далёкім кутку каля тоўстай старой суфлёркі фраў Эфой, маленькага гардэробшчыка Вілі Бёка і швейцара сцэны гера Кнура. Пра гера Кнура пагаворвалі, быццам ён носіць пад штрыфелем пінжака свастыку і што яго кватэра ўвешана партрэтамі нацыянал-сацыялісцкіх "фюрэраў", якіх ён не адважваецца павесіць у сваёй швейцарскай. Гер Кнур вёў палкія спрэчкі з рабочымі сцэны камуністамі, якія не хадзілі ў "Г. М.", мелі свой пастаянны стол у суседняй сталоўцы, цераз дарогу, куды да іх час ад часу наведваўся Ульрыхс. Гёфген не адважваўся падсаджвацца за стол да рабочых; баяўся, што хлопцы будуць смяяцца з ягонага манокля. Але пры выпадку жаліўся, што "Г. М." яму абрыд вечнай прысутнасцю там нацыянал-сацыяліста гера Кнура.

— Пракляты мешчанін, — казаў пра яго Гёфген, — чакае свайго фюрэра і збаўцу, як дзеўка хлопца, каб забрухаціў яе! Мяне заўсёды кідае ў жар і ў холад, калі я праходжу міма швайцарскай і думаю пра свастыку пад яго штрыфелем...

— Што тyт скажаш, у яго было цяжкае дзяцінства, — сказаў Ота Ульрыхс, усё яшчэ маючы на ўвазе Ганса Мікласа. — Аднаго разу ён расказваў мне. Вырас недзе ў брудным ніжнебаварскім катуху. Бацька загінуў на сусветнай, маці, мусіць, такая неўраўнаважаная, дурнаватая баба; нарабіла дзікага гвалту, калі хлопец сказаў, што хоча пайсці ў тэатр — самі разумееце. А ён хлопец славалюбны, старанны, уседлівы, не без таленту; і шмат вучыўся, больш, чым каторае з нас. Спачатку хацеў стаць музыкантам, вучыўся кантрапункту, умее іграць на раялі, займаецца акрабатыкай, танцуе стэп, іграе на губным гармоніку і наогул чаго толькі ён не знае і не ўмее. Працуе цэлы дзень напралёт, а сам жа напэўна хворы — паслухайце, як кашляе. Яму здаецца, што яго абходзяць, адціраюць, што яго поспех прыніжаюць, даюць кепскія ролі. Думае, што мы ў змове супроць яго за так званыя палітычныя перакананні.

Ульрыхс зноў паглядзеў цераз сталы, пільна і сур'ёзна, на юнага Мікласа.

— Дзевяноста пяць марак у месяц, — сказаў ён раптам і пагрозліва зірнуў на дырэктара Шміца, які адразу неспакойна заюрзаў на крэсле, — цяжка з такімі грашмі заставацца прыстойным чалавекам.

Цяпер ужо і Гэрцфэльд уважліва паглядзела на Мікласа.

Да гардэробшчыка Бёка, суфлёркі Эфой і гера Кнура Ганс Міклас падсаджваўся звычайна тады, калі лічыў, што яго асабліва подла абдзяліла дырэкцыя Мастацкага тэатра, якую ён называў сваім палітычным сябрам "жыдоўскай" і "марксісцкай". І больш за ўсіх ненавідзеў Гёфгена, гэтага "праклятага салоннага камуніста". Гёфген, калі верыць Мікласу, быў зайздрослівы фанабэра; у Гёфгена было памяшанне на велічы, ён хацеў граць усё, і гэта ён перахопліваў ролі ў яго, Мікласа.

— Гэта подласць, што ён адабраў у мяне Морыца Штыфеля, — з горыччу гаварыў нявінна пакрыўджаны. — Ну, добра, калі ўжо ён сам ставіць "Абуджэнне вясны", хай ставіць, але навошта яшчэ і хапаць самыя выйгрышныя ролі? А нашаму брату не застаецца нічога. Гэта подласць! І наогул ён занадта тоўсты і стары на Морыца. Смех будзе глядзець на яго ў кароценькіх штоніках — плюндрыках!

Міклас злосна паглядзеў на свае ногі, худыя і жылістыя.

Гардэробшчык Бёк, дурны хлопец з вадзяністымі вачыма і светлымі, вельмі шорсткімі коратка стрыжанымі валасамі, шчотачкай, хіхікаў над сваім куфлем: ці тое з Гендрыка Гёфгена, які будзе выглядаць вельмі камічна ў ролі гімназіста, ці тое з бяссілага гневу маладога Ганса Мікласа. Суфлёрка Эфой, наадварот, падтрымала Мікласа, абурылася: дзіва што, канечне — подласць. Мацярынскі клопат пра маладога чалавека, які ўзяла на сябе гэтая старая тоўстая баба, абяцаў практычныя выгоды. Зрэшты, яна сімпатызавала яму і палітычна. Яна цыравала яму шкарпэткі, запрашала яго на вячэры, дарыла яму каўбасу, шынкі і печыва.

— Трэба трошкі паправіцца, хлопча, — казала, пяшчотна гледзячы на яго. Але ёй якраз падабалася яго худзізна, яго трэніраванае, гнуткае, статнае цела.

Калі яго густыя, цёмнарусыя валасы на патыліцы пачыналі иа тапырыцца ўгору, Эфой казала:

— Ты, як вулічны падшыванец! — і даставала з сумачкі расчоску.

Ганс Міклас сапраўды быў падобны на вулічнага хлапчука, якому не дужа павялося ў жыцці, але які ўпарта цугляе сваю слабасіласць. Яго жыццё сапраўды было нялёгкае; ён залягаў за трэніроўкамі цэлымі днямі, знясільваючы сваё статнае цела. Ці не таму ён і быў такі натyрысты і крыўдлівы, ці не таму ў яго быў такі да ўсяго гідлівы твар, хваравіта-шэрая бледнасць не красіла яго. Рэзкія скулякі, глыбока запалыя шчокі. Вакол светлых вачэй амаль чорныя кругі. Затое чысты, дзіцячы лоб як бы асвятляўся бледным, пачуццёвым ззяннем; свяціўся і рот, але неяк нездарова, занадта чырвона ў непрыемна пухлых губах: здавалася, у іх згусла збеглая з усяго твару кроў. Пад моцнымі і спакуслівымі губамі, ад якіх суфлёрка Эфой часта адвесці вачэй не магла, дзіўным здаваўся кароткі, кволы падбародак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x