Уладзімір Караткевіч - Кастусь Каліноўскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Кастусь Каліноўскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кастусь Каліноўскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кастусь Каліноўскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кастусь Каліноўскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кастусь Каліноўскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аляксандр. Розум, талент... Колькі іх было?!

Мураўёў. Былі і да яго, але гэта асоба нечалавечай нянавісці да вас...

Аляксандр. I што?

Мураўёў. Ён таленавіты арганізатар, ваявода, публіцыст. Ён любіць сваю ідэю... Перадайце гэта майму намесніку, прызначце пенсію яго дзецям і развітайцеся з ім. Бо, калі так пойдзе, намеснік праз месяц будзе вісець пад Вострай Брамай.

Аляксандр. Ён хто?

Мураўёў. Мой намеснік? Не магу ведаць.

Аляксандр (глуха). Не жартуйце... Я пыт аю пра Каліноўскага.

Лосеў. Выхаванец Пецярбургскага універсітэта... Дваранін... Паэт...

Аляксандр. I Пушкін пісаў вершы. Гэта – як хвароба.

Лосеў. Ён піша, вядома, куды горш.

Мураўёў. Але кожны нумар яго газеты – выбух. Перадайце гэта...

Аляксандр (ціха). Вы амаль давяршылі свой подзвіг... Што б вы ні рабілі – вы павялічваеце гэтым маю нязменную прыхільнасць да вас.

Мураўёў. Дзякуй вам... гасудар!

Аляксандр. I злавіце, злавіце гэтага чалавека... Знішчыце гэты зброд... Павялічце ўдвая штат Лосева.

Мураўёў. Я – зраблю.

Лосеў. Вы зробіце, ваша сіяцельства.

Мураўёў. Іх мала знішчыць. Іх трэба яшчэ і прынізіць. Мёртвыя – жывуць.

Лосеў.Віленскі камендант скардзіўся: на полі, дзе хаваюць пакараных смерцю, – маўклівыя маніфестацыі... Магілы мы раўняем. I ўсё адно, кожны дзень стаяць людзі ў чорным. Моўчкі стаяць. Не плачуць... Страляць?

Мураўёў. Нашто? Прост а зрабіце ім фізічна немагчымымі гэтыя наведванні.

Лосеў. Як?

Мураўёў. Ну... хаця б ачысціце за ноч усе прыбіральні Вільні і заліце гэтыя магілы слоем... Дастаткова чвэрць сажня... Прабачце, ваша вялікасць.

Лосеў. Ваша вялікасць...

Мураўёў. Нявіннасць не дазваляе? А гэта лепш чым кулі. Статак не хоча быць смешным.

Аляксандр. Ён ведае людзей, Лосеў. Трэба ўгноіць Заходні край для будучага пасеву.

Паўза.

Задайце... задайце ім.

Карцiна восьмая

Яшчэ да падняцця заслоны чуваць гарматныя стрэлы, залпы, воклічы. Калі заслона паднялася – мы бачым скарэжаную зямлю, на ёй сям-там трупы, кінутыя косы, апракінутыя гарматы і – далёка! – вёску ў агні. Гараць Бахарэвічы. На першым плане абгарэлы шкілет дрэва, на другім – некалькі салдат капаюць чарговую яму. Пад дрэвам сядзіць капітан фон Юнген, піша.

Салдат. Дзевятую капаем.

Юнген. Пэўна, досыць, па дваццаць шэсць на яму. Капец. (Апусціў Note bene ў скураной вокладцы.) Ну што данясеш? Разбілі пераможна палком – пагана ўзброены атрад.

Салдат. Вядуць.

З левага боку салдаты выганяюць на сцэну невялікі натоўп жыхароў спаленай вёскі. Пераважна старыя і жанчыны. Сярод апошніх – Яўхіміха, баба Гарэліха.

Юнген. Ну што, мужыкі. Дастукаліся... Давядзецца замест сваіх бяроз чужыя піхты пілаваць... А замест торфу – біць кіркой у рудніках руду чужому дзядзьку.

Натоўп маўчыць. I раптам вокліч. З правага боку канвой выводзіць пана Зарубу, Вастравухаі Яўхіма Барданоса. Вастравух паранены ў галаву: праз павязку выступае кроў. Заруба і Барданос вядуць яго. Палонных паставлі перад Юнгенам. Левая рука Яўхіма бязвольна звісае.

Юнген. Ну?.. Што?..

Яўхім. Нічога, пагулялі ладна.

Юнген. А як наконт расплаты?

Яўхім. Мы людзі з гонарам. Карчму разнеслі, то неяк і за чарапкі заплоцім. Злавесная цішыня. Парушае яе салдат, звяртаючыся да фон Юнгена.

Салдат. Мы зносім трупы.

Юнген.

Паглыбей

Забітых закапайце, каб ваўкі

Касцей не расцягнулі.

Вастравух (злосна).

Воўк нічога.

Прынамсі ён хлуслівым чорным словам

Не пэцкае імён герояў.

Ўсё гэта людзі зробяць... Зробіш ты,

Халуй.

Юнген (іранічна).

Зараз упадзе,

А брэша, недабіты, гнойны пёс.

Вастравух адштурхоўвае сяброў.

Вастравух. Пусціце!.. Сам...

(Пахіснуўшыся трохі, ён умацаваўся і стаў цвёрда.)

А то яшчэ ён збрэша,

Што я, калі мяне на смерць вялі,

Пручаўся і нагамі дзве дарожкі

Да месца праараў.

Юнген.

Ты, Васт равух,

Падумай: варта заплаціць жыццём

За слова вострае, за жарт дурны?

Вастравух.

Хай будзе слова, як няма кінжала.

Юнген.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кастусь Каліноўскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кастусь Каліноўскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Калыска чатырох чараўніц
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Кастусь Каліноўскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Кастусь Каліноўскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x