• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Калыска чатырох чараўніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Калыска чатырох чараўніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: drama / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Калыска чатырох чараўніц

Калыска чатырох чараўніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Калыска чатырох чараўніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Калыска чатырох чараўніц? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Калыска чатырох чараўніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Калыска чатырох чараўніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір Караткевіч

Калыска чатырох чараўніц

Драма ў дзвюх дзеях, шасці карцінах з казачным пралогам і эпілогам

Дзеючыя асобы

Белая чараўніца (Першая)

Блакітная чараўніца(Другая)

Залатая чараўніца(Трэцяя)

Цёмная чараўніца (Чацвёртая)

Янка Луцэвіч.

Дамінік – сын Анупрэя Луцэвіча, бацька Янкі.

Бянінга – Багуміла Луцэвіч з Валасевічаў, Янкава маці.

Зыгмунт (Цыкмун) Чаховіч-Ляхавіцкі– былы паўстанец, цяпер “пан” у Бясядах.

Аконам пані Чаховічавай з Арамовічаў – пані ўладаркі Бясядаў.

Пакаёўка.

Стафан Каляда– сын арандатара-палавіншчыка, пазней парабак.

Марыся Гладышэўская, дачка арандатара

Юзук Гладышэўскі– бацька Марысі.

Катра Гладышэўская– маці Марысі.

Казік Валахоўскі– паніч.

Блажэй– фурман Казіка.

Ураднік пан Рахцей Рахцеевіч Снулы.

Лірнік.

Купальскія дзяўчаты, госці Гладышэўскіх, сяляне, стражнікі.

Дзея пачынаецца ў 1895 годзе, заканчваецца ў 1904 годзе.

Пралог чатырох чараўніц

Ноч нібы толькі крыху асветленая праз туман ззяннем зорак. Нячутна заводзіць спеў дзявочы хор:

Гарэла Купала ясненька,
На Купале дзевачак паўненька.
А хто гэта Купала разлажыў –
Каб яму бог жыта зарадзіў.

Узносіцца – амаль без святла, толькі пырскаючы іскрамі, – агнявое кола. Цьмяна праплываюць у паўзмроку сілуэты дзяўчат:

Я зёлкі ў полі збіраю,
Івана Купалку пераймаю
I ўсё гляджу ў цёмен лес.
А ў цёмным лесе агонь гарыць.
Каля агню Купалка сядзіць,
Купалка сядзіць і ўголас плачыць.
“Чаго, чаго, Купалка, плачаш?
Ці табе тут соўнінька мала?!”

Цьмянае агнявое кола. Затое слаба-слабенька ўспыхвае іскрачка блізка ля зямлі. Яна мігацее, часам ледзь не гасне, але ўсё ж паступова разгараецца ў маленькае ззянне, і тады нам відаць, што яно льецца з калыскі, якую гайдае невядома чыя рука. Ля калыскі чатыры постаці. Калі пачынае гаварыць кожная з іх, на невыразнай постаці на імгненне запальваецца слабое святло: белае – блакітнае – залацістае. I толькі на чацвёртай – бронзава-чорнае, нібы згушчаецца змрок. Галасы глухаватыя і ўсё ж выразныя.

Трэцяя(залатая). Сёстры. Ля калыскі кожнага нованароджанага з’яўляюцца чараўніцы і прарочаць яму ягоны лёс.

Цёмная(чацвёртая). У некаторых не з’яўляюцца.

Белая(першая). У тых, хто пасля – аж да канца – пальцам не варухне дзеля брата і друга. У тых, хто толькі для сябе. У тых, хто толькі хлебаед.

Трэцяя(залатая). У астатніх – узнікаюць.

Блакітная(другая). I мы заўсёды стаім ля калыскі тых, хто адарве кавалак ад рота і дасць загнанаму, хто памагае не толькі людзям, хто памагае цэламу народу стаць на ногі. Каля тых – заўжды.

Цёмная(чацвёртая). Які вы судзіце яму лёс?

Першая. Самы слаўны.

Чацвёртая. Але і самы цяжкі.

Трэцяя. Але і самы вялікі.

Песня:

Купалінка, купалінка,
Ружу, ружу поле,
Цёмная ночка,
Белы ручкі-ручачкі коле.
Цёмная ночка,
Кветачкі рве, кветачкі рве,
А дзе ж твая дочка?
Вянкі звівае,
Мая дочка у садочку
Вяночкі звівае,
Ружачку поле,
Слёзкі пралівае.

Чацвёртая. “Слёзкі пралівае...” I праўда, што за жыццё без слёзак?.. Нішто-о, гэтым дабром я яго забяспечу. Шмат чаго я нарабіла ягонаму роду ў мінулым. А ён сербане больш за іх усіх разам.

Трэцяя. Што ж, сэрца мудрых у доме плачу.

Чацвёртая. Ён будзе гадамі блукаць упоцемку.

Першая. I выйдзе на святло.

Чацвёртая. I аслепне ад яго.

Другая. I выведзе на яго іншых.

Чацвёртая(амаль у ярасці). Ён памрэ далёка ад роднай зямлі.

Першая. I вернецца ў яе. I давеку застанецца з ёю.

Далёка-далёка плывуць дзявочыя сілуэты; амаль згасла кола ў паветры. I невядома, адкуль робіцца святлей у тумане: ці ад прадчування заранкі, ці ад вельмі слабага святла з калыскі.

Песня:

Ой, рана на Йвана
Проці Івана ночка мала
Ой, рана на Йвана
Ой, рана на Йвана
Дзе купала начавала?
Ой, рана на Йвана
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Начавала ў чыстым полі.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Ў чыстым полі, ў густым жыце.
Ой, рана на Йвана

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Калыска чатырох чараўніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Калыска чатырох чараўніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Калыска чатырох чараўніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Калыска чатырох чараўніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.