Уладзімір Караткевіч - Кастусь Каліноўскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Кастусь Каліноўскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кастусь Каліноўскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кастусь Каліноўскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кастусь Каліноўскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кастусь Каліноўскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аляксандр. Ідэйны чалавек... Прадстаўнік дзяржаўнай ідэі ў Заходнім краі... I ён кажа: “Хацелі неба на зямлі. Цяпер палова з іх у зямлі, а палова – паміж небам і зямлёй”.

Мураўёў. Кажыце далей, ваша вялікасць. Сказаў жа Пётр Валуеў, што бедным беларускім балотам дастаўся ва ўладары не бусел і не цурбан, а помесь таго і другога.

Аляксандр. Што гэта?

Мураўёў (пакасіўся на Лосева). Па-мойму, гэта дыскрэдытацыя той улады, якая прызначае намеснікам такую помесь... Па-мойму, гэта распуста...

Паўза. Лосеў глядзіць на Мураўёва з жахам і здзіўленнем.

Аляксандр. Міністр Валуеў сваё атрымае. Але караць можна і без вашых цынічных выхадак. Я зрабіўся прытчай ва языцах усёй Еўропы... Дзякуючы вам... Я, цараванне якога называюць добрым, які вызваліў народ... I вы... вы шуміце пра шыбеніцы ва ўсіх газетах... Я, урэшце, за-ба-ра-няю вам гэта.

Мураўёў.Шыбеніцы? Тады заадно забараніце паўстанцаў.

Лосеў шумна пацягнуў ротам паветра.

Ваша вялікасць, вы, за якога я сто разоў рызыкаваў жыццём, зганьбіў сваё імя, зразумейце, мы на краі прорвы. Папярэдняе жорсткае цараванне павесіла пяць чалавек. Наша, добрае, распачало трэцюю тысячу... I правільна робіць... Таму што паўстанне на Беларусі і Літве робіцца мужыцкім паўстаннем. Каб не я, каб не памылкі іхняга ранейшага камітэта – сёння існавала б ужо літоўска-беларуская рэспубліка .

Аляксандр. Я не дзіця, якое палохаюць букай.

Мураўёў. Гэта не бука... Гэта пажар...

Аляксандр (тонам загаду). I мне хацелася б, каб мае слугі ўсё ж не злоўжывалі пятлёй. Існуе Сібір.

Мураўёў. Я выселіў туды трыццаць тысяч чалавек, я сяку лясы, я выпальваю заразу. Але гэтага цяпер мала. Бо гэта ўжо не дваране, а народ! I калі Валуеву, Пятру-малому, малому нават у жорсткасці, не хочацца помесі бусла і цурбана – хай ведае: гаспадаром у гэтых балотах стане леў... Імя яго – Кастусь Каліноўскі...

Аляксандр. Мяне не абыходзяць вашы папяровыя львы... Мяне засмучае ваша палітыка. Разгул катаў! Даносяць! Падкідаюць зброю з мэтай правакацыі!

Лосеў устае і на дыбачках адыходзіць трохі далей.

Мураўёў (сумна). Куды вы? Мяркую, вы, Лосеў, не будзеце падобныя да тых, што перанеслі мой жарт гасудару?

Л о с е ў. Пастараюся...

Мураўёў. Пастарайцеся. Тым больш, гэта не зусім смешны жарт.

Аляксандр. Гуляць маім імем сапраўды не зусім смешны жарт...

Мураўёў. Я прывык за доўгае жыццё разграбаць гразь, каб рукі іншых былі чыстыя. Я нічога не саромлюся. Сілу апраўдваюць. Вучоныя, паэты – уся гэтая сволач. Вас – абеляць. Мяне – ніхто. Я не баяўся гэтага. Але цяпер мне кажуць, каб пальчаткі для гразі былі белыя. Я стары чалавек, і мне позна перавучвацца... Я патрабую адстаўкі.

Паўза.

Аляксандр. Вы не смееце нічога пат рабаваць. Гэта я патрабаваў у вас. Аднаго. Менш публічнасці.

Мураўёў. Тады не трэба вешаць. Усе пяць з паловай мільёнаў павінны ведаць: вось што чакае таго, хто паўстае... Перадайце гэта, калі ласка, майму намесніку...

Аляксандр (менш рашуча). Гэта кажа хрысціянін.

Мураўёў. Хрысціянін не той, хто плача, чытаючы евангелле. Хрысціянін – гэта воін той армады, што завецца ваяўнічай царквой... Ён павінен сячы галовы, іначай – беларусы пачалі ўжо клапаціцца аб гэтым – не будзе ні хрысціян, ні вас, гасудар.

Паўза. У голасе графа іронія.

Цяпер я стану хрысціянінам у вашым разуменні. Усе стануць мяне хваліць. Нехта мяне заменіць. А можа, самі згодзіцеся запэцкаць рукі ў крыві?

Лосеў. Граф!..

Мураўёў. Што, Лосеў... Я не саромлюся маіх слоў. I запамятайце іх... для сябе... Я нічога не баюся, гасудар, акрамя бога і сустрэчы з вашым святым бацькам на тым свеце. Ён з мяне спагоніць. Ён спагоніць і з вас. За вашы ўчынкі. За царства... Дагаворым там, гасудар.

Паўза.

Аляксандр. Як, вы казалі, прозвішча таго чалавека?

Мураўёў. Кастусь Каліноўскі.

Аляксандр. Паляк?

Мураўёў. Беларус, ваша вялікасць. Ён паставіў пад ружжо сто тысяч мяцежнікаў. Хай мой намеснік помніць, што дзяржава, вы – нічога не можаце яму зрабіць, а ён хістае імперыю, як хоча.

Аляксандр. Хто ён... Лосеў?

Лосеў. Амаль нічога не ведаем. Але ў кожным стрэле – яго рука.

Мураўёў. Гэта ўтрапёны фанатык, чалавек каменнай волі, вялікага розуму, таленту...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кастусь Каліноўскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кастусь Каліноўскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Калыска чатырох чараўніц
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Кастусь Каліноўскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Кастусь Каліноўскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x