Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супроць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора — якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Хрыстос заціснуў далонямі вушы. І ўбачыў малодшую, дзіўнага смаку вясковую кабету. І ўсміхнуўся.

— Лазар, брат наш, памірае, — сказала яна. — А ты хто?

— Я? Я Хрыстос, — і ён схіліўся і прыўзняў галаву таго, хто ляжаў. — Лазар… Паўстань, Лазар…

Лазар, пачуўшы тое, расплюшчыў вочы. Плыло над ім чорнае сонца, а ўбаку, над акаёмам, весела скакаў цёмна-барвяны серпік месіка.

— Сонца ператворыцца ў цемру і месяц у кроў, — шапянуў ён.

— Лазар, гэта я, Хрыстос.

— Хрыстос? Пане Божа, у рукі твае аддаю дух мой.

А потым узніклі перад ім два Хрыстосы… Пасля яшчэ два… Сорак… А за імі — незлічоная колькасць апосталаў.

— Легіёны Гасподні, — сказаў ён, і ўпала ягоная галава.

Тады Марыля, сястра Лазара, пачала гаротна плакаць і стагнаць, а Марта, ломячы рукі, залямантавала:

— Аказаліўцарквенексмерціхваробатаяалекславебожайхайпраславіццапразяесынбожы-ы-ы… Восьбачышпанебожакабтыбыўтутнепамёрбыбратмой.

— Не памёр, але спіць… Дзе тут бліжэйшая крыніца.

— Там, пане мой! — і Марыля паказала ім у яр, зарослы хмызнякамі.

— Добра, — сказаў Братчык. — Ану, Іакаў, Піліп, Багдан, бярыце яго за белы рукі, нясіце за мной.

А крыніца тая была дзівосная. Пясчаная, узятая ў зруб, уся пад крутым схілам.

Падала ў яе вада танюткім, чыстым, як шкло, струменьчыкам з трубачкі балігалова, устаўленай проста ў жарало.

І пасадзілі яны яго ў крыніцу па шыю і так, каб струмень падаў на галаву, а самі адышлі і сталі чакаць Божага дзіва.

— Ты адкуль даведаўся, што п'яны? — спытаў Піліп з Віфсаіды. — Я… гэна… нізавошта б не даведаўся.

Юрась пацягнуў носам:

— Ды гэта і адсюль чуваць. Слівянка… Мёд… Жытняя гарэлка.

— Прыгарэлая, — Якуб абіраў сцябліны лопуха і еў іх. — Ужо я ведаю.

Тумаш чысціў шаблю.

— Ну і дурыла. Гэта не ад яе дымком цягне, — ён аблізнуўся. — Гэта зельвенская аржанка. Яны назнарок робяць, каб з дымком.

— А я кажу — прыгарэлая, — сказаў Якуб.

— З дваранінам ён яшчэ аб гарэлцы будзе спрачацца. Хам!

Невядома, чым бы ўсё гэта скончылася, але ў гэты час мярцвяк у крыніцы заляскаў зубамі.

— Б-б-божа, в-в-ваз-зры на мяне. У по-по-порубе сяджу… Це-цемра непрасвя-цімая, скро-скро-скрогат зубоўны.

І пачалі глядзець у той бок Марта і Марыля, якіх паклікаў Баўтрамей, і з'явілася надзея ў вачах іхніх.

— Лазар! Ідзі прэч! — узгаласіў Братчык.

— В-в-в, — адказаў Лазар і, густа-сіні, з'явіўся з зарасцяў.

— Пане Божа… — Марта ўпала ў ногі Юрасю.

— Н-н-ну, Б-б-божа, н-навекі я цяпер р-раб твой. На крыж нацягнуць пакліч — прыйду.

І павёў іх Лазар у хату, і выбілі яны донцы з бочак, і засмажылі кормных цяльцоў, і распачалі пір сілен. І села Марыля ля ног Хрыстовых і слухала яго. А Марта не села, бо такую плойму нагадаваць ды напаіць — гэта вам не байкі слухаць.

І ўсё менш верыў Езус у тое, што дзяўчына з месячнага саду выкрадзена кімсьці, а ўсё больш верыў, што падманула яна яго.

А было між тым не так. Было тое, што новую манахіню ніхто ніякімі сродкамі не мог прымусіць жыць так, як жылі ўсе ў Машкаўскім манастыры. Да імшы не хадзіла, у хоры спяваць адмаўлялася, высокім гасцям прыслужваць не хацела. Ціхая і сціплая раней, трымала яна сябе цяпер так, нібы ў яе ўсяліўся бес. І ўрэшце ігумення не вытрымала, сама прыйшла да яе ў келлю і завяла апошнюю размову. Не паслухае — хай наракае на сябе. Сказала, што калі апаноўваюць цябе д'ябальскія думкі, дык трэба пасціцца, а не то — бічавацца, а не слухаць старэйшае пакаленне — гэта ўжо зусім нікуды не варта.

Анея не глядзела на яе.

— То што, даслаць бізун?

— Дашліце яго гародзенскім айцам царквы. Ён з іх крыху юру выпусціць. А я ні маліцца, ані бічавацца не буду. І вы не робіце — і я не буду.

— У нас д'ябальскіх думак няма.

— У каго ж яны тады ёсць? Кажу: бізун пакіньце сабе.

— Што ж гэта, паня такая?

— Нельга ўзняць руку на плоць Божую. У мяне можа быць сын.

— Адку-уль?

— Не ведаеце, як бываюць дзеці? Дзіўна, мне здавалася, што менавіта вы павінны ведаць гэта лепей за ўсіх… Я г о н ы сын.

Твар ігуменні пайшоў плямамі.

— Не магу… Не магу, — яна раптам зарагатала. — Дык ты думала, ён Бог? Шалбер ён, прайдзісвет, шкаляр, які з калегіюма вылецеў. Апосталы ягоныя — зладзеі ды канакрады. Яго пад бізунамі прымусілі Богам быць. Хрысто-ос! Ды ён з васковага Хрыста ў храме за шэлег порткі здыме.

Жанчына паглядала ёй у вочы і зразумела — праўда.

І раптам загучала музыка начнога саду, шолах дрэў, гукі пацалункаў. І пачула яна зноў ягоныя словы аб тым, што ён шкаляр, што «дзеля яго самога», што «а каб я быў іншы». І ўбачыла яна месячны дым, і неба, і гукі далёкіх званоў, і спевы анёла, які казаў аб тым, што боязі няма, і другія спевы, у якіх ганец з любоўю і тугой казаў: «Кахаю».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x