Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пачыналася гэта з першымі жоўтымі лісцікамі на бярозе, за Іллёю, які, як вядома, скінуў з кожнага дрэва па два лісты. Дрэвам яшчэ бясконца доўга было зелянець, але няўлоўны сум, які разліваўся з гэтага часу ў прыродзе, няўлоўныя для вока першыя прыкметы памірання быццам адразу забівалі сумную і слабую жыццярадаснасць маці, і яна замыкалася ў сабе.

Паскараў усё гэта дзень, калі пан Юры збіраўся на першае сапраўднае паляванне. Учарашнія хлапунцы ўзняліся на крыло. Крыжныя яшчэ не пачыналі ліняць. Набліжаўся дзень вялікай птушынай крыві.

Звечара пачыналі рыхтавацца. І адразу ў матулі пачынала балець галава, а вочы сумнелі. Ведаючы, што нічога не паможа, што добры і мяккі пан Юры робіцца, як толькі дойдзе да палявання, сапраўдным убоіскам і нізавошта не паслухаецца яе, яна ўсё ж распачынала вартыя жалю спробы ўтрымаць яго.

— Як вы можаце гэта, Georges?

Жорж маўчаў, утаропіўшыся ў талерку.

— Філёмон (так яна называла Халімона) казаў, што ўчора бачыў, як качка вяла хлапунцоў. Іх яшчэ многа. Яны ва ўсіх качак, у якіх ліса разбурыла першае гняздо.

— Да мы, матухна, хлапунцоў не страляем, — бараніўся пан Юры. — Што ў нас, разумення няма? Мы сёння на бакасоў едзем.

— Яшчэ горш. За што такіх маленькіх?

Пан Юры маўчаў. Што ён мог зрабіць, калі з лугоў і балот ляцеў такі прызыўны кліч?

І пані Антаніда разумела, што яна нічога не зробіць.

Тады яна замыкалася ў сваіх пакоях, не пускаючы на вока нікога. Нават малы Вацлаў у гэтыя дні пераходзіў на рукі мамак. Што ж, калі ў яго кволыя ружовыя пальчыкі? Яны таксама будуць трымаць стрэльбу.

Гэта было нейкае сумнае непаразуменне перад пачаткам забойства, які жыў у душах многіх.

Пан Юры, сустракаючы сына, казаў яму:

— Ты, брат, не лезь да яе. У яе, ці ведаеш, не тое, што ў нас…

Пакоі маці былі цёмныя, як і яе думкі.

Затое з панам Юрыем дзецям было лёгка і проста. Ён сядаў за стол і перш за ўсё пытаўся ў дзяцей грубым голасам:

— Што, дзеці, ці лілі вы алей у бульбу, ці не лілі?

І пытаў другім голасам:

— Чаго ты цілікаеш?

І зноў адказваў першым голасам, толькі вінаватым:

— Я не цілікаю. Я пытаю.

Дзеці рагаталі. А ў бацькі хоць бы ўсмешка, зусім сур'ёзны, нават змрочны. Толькі ў вачах таіліся вясёлыя чорцікі.

І дзеці яшчэ больш палюбілі яго, калі ён згадзіўся адпусціць іх адных агледзець старое загорскае гарадзішча з руінамі камяніцы.

Госці пайшлі спаць. Бацька з сынам і герам Фельдбаўхам абмяркоўвалі гэтае пытанне ўтрох. І калі немец па сваёй ахвоце вырашыў далучыцца да дзяцей, бацька разважліва зазначыў яму на шматлікія невыгоды, якія давядзецца цярпець усяму наваколлю ад легкаважнага імкнення пана Фельдбаўха да забаў.

— Я б і рад, пан Фельдбаўх. Але я толькі падумаў, што вы, напэўна, забылі…

— Was?

— Вы, напэўна, забылі, што Хаданскія рыхтуюць феерверк, каб здзівіць гэтых выскачак з Магілёва. Яны прасілі, каб гер Фельдбаўх прыгледзеў, бо ўсім вядомыя яго поспехі ў піратэхніцы, якіх ён дабіўся, удзельнічаючы ў падрыхтоўцы традыцыйнага студэнцкага феерверку яшчэ ў Гецінгене…

Гувернёр схапіўся за галаву. І сапраўды забыў. Было б няўдзячнасцю… Ды яшчэ феерверк, шум, выбухі.

Ён паспешна пайшоў збірацца, каб назаўтра раней выехаць да Хаданскіх. Бацька і сын засталіся ў курыльні. Пан Юры задумліва пускаў дым сігары.

— Бацька, — сказаў Алесь, — у мяне да цябе справа.

— Ну?

— Адпусці Кагутоў на волю.

Бацька зірнуў на сына са здзіўленнем. Той сядзеў у крэсле, і шэрыя вочы глядзелі непрымірыма.

— Мне сорам глядзець ім у вочы. Я хачу, каб яны прыходзілі да мяне самі, а не тады, калі я іх паклічу. Ім трэба даць волю і… вучыць таго з дзяцей, хто гэтага захоча. Магчыма, Паўлюка, яму якраз час.

Бацька не раззлаваўся.

— А ты падумаў, ці захочуць яны гэтага? Уся адказнасць адразу падае на плечы вольнага. Адказнасць за неўраджай, за магчымую пошасць…

Пан Юры з павагай паглядзеў на сына.

"Дарослы, — падумаў ён. — Умее нават разважаць. І мае перакананні".

І, хутчэй ад замілавання гэтай нечаканай даросласцю, чым ад усведамлення неабходнасці волі для кагосьці з Кагутоў, бацька сказаў:

— Добра. Праз два тыдні я паеду ў Сухадол і аформлю вольную. А ты не баішся, што, вольныя, яны пакінуць цябе?

— Іхняе права, — сказаў сын. — Ды толькі яны не пакінуць.

— Добра, сын. Я зраблю гэта для цябе.

— Для сябе, — сказаў сын.

— Ну, для сябе. Што яшчэ?

— Вучыць іх трэба.

Бацька памаўчаў.

— А ты падумаў, сыне, ці вядзе гэта да шчасця?.. Зараз у іх простыя думкі і пачуцці, упэўненасць у тым, што карысная іхняя праца і яны самі. Чым ты хочаш гэта замяніць? Ты ведаеш, якія бяздонні, адна за адну страшнейшыя, расчыняюцца перад вачыма дасведчанага? Якія бяздонні жаху і холаду? Сам я не так далёка пайшоў — і то часам адчуваю. Ледзяны холад і ледзяная самота. З кожным пытаннем усё менш разумееш. Просты бачыць толькі зладжаны крок чалавечых кагорт. Мудры чуе тупат чарады, якая бяжыць да прорвы. Ён бачыць, што тыя, хто яе вядуць, ненавідзяць чараду і адзін аднаго. Ён бачыць, што ўвесь наш хвалёны свет — рота, якая крочыць не ў нагу і ў якой толькі паручнікі, толькі ўрады імперый крочаць у нагу… Каб давесці людзей да агульнай пагібелі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x