Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пайшлі. Усё. Алесь ідзе ў дом, спакойна — бо на вачах усіх — перасякае залу, a потым… Потым шалёна бяжыць па сходах на хоры, a адтуль, вінтавымі сходамі, на антрэсолі другога паверха, a потым, прыстаўной лесвіцай, на адкрытую вежку.

Ён яшчэ раз хоча ўбачыць павозку, якая вязе яе.

…Брычка аддалялася. Рабізна сонечных плям скакала па ёй, па конях, па людзях, якіх нельга ўжо было адрозніць адзін ад аднаго. Усё знікла, і на дарозе больш нічога не было.

Тады ён успомніў пра рэч, якую трымаў y руцэ, і разняў кулак. На далоні ляжаў дзіцячы жалезны медальён, зроблены амаль y той жа манеры, што і бранзалет старога Раўбіча. Маленькі медальён са стылізаванай шыпшынай і коннікам.

Ён раскрыў яго і ўбачыў пасмачку попельных, з залацінай, валасоў і згорнутую паперку.

На паперцы было некалькі слоў з лацінскіх і французскіх літар. Некалькі нязграбных, відаць з вялікімі разважаннямі, напісаных слоў. I гэта не здзівіла яго, бо гэтага не рабіў ніхто, бо словы былі спробай напісаць… па-мужыцку.

I ён з удзячнасцю, з нейкай раптоўнай надзеяй разабраў:

"Kab nie zabywaw. Pryiazdjai".

XI

Ён расплюшчыў вочы, і з цёмнага мора трызнення пачалі выплываць цьмяныя, але ўстойлівыя вобразы.

Перш за ўсё пасмы траў, што растуць уніз сухімі кветкамі. A карані іх на дрэве. Ах, як баліць цела! Яно зусім чужое: рукі і ногі свае і не свае, цяжкія, як свінец, і бязважкія, блізкія, вось тут, і вельмі-вельмі далёкія.

Што гэта за травы? Ага, гэта яны не растуць, гэта яны проста вісяць уніз сухімі кветкамі, прывязаныя да лат. Гэта, напэўна, нейкі імшанік, але які?

Вось цені нейкіх галоў на сцяне з бярвенняў. Адна мужчынская, другая, відаць, нейкай жанчыны. Сілы няма, каб павярнуць сваю галаву і глянуць на гэтыя галовы, ад якіх кладуцца цені.

I чаму тут гарыць святло, калі за сцяною дзень? Вядома, дзень, бо ён чуе спеў дзённых птушак. Каб была ноч — крычаў бы вадзяны бугай. Дзе гэта ён крычаў надоечы? На якіх паплавах? I што там было?

…Успомніў! Яны стралялі. Зяхаў стары Губа… A потым была тая вадзяная курачка і бясконцы, нясцерпны шлях…

Раптам з яго горла вырваўся такі страшны крык, што ён спалохаўся за тых, чые цені адпачывалі на сцяне. Але палохаўся ён дарэмна, бо страшна гэта было толькі яму: толькі здрыгануліся пальцы ног ды з вуснаў вылецеў бязгучны віск, — тыя не заўважылі і не пачулі.

Зразумеўшы гэта, ён y адчаі паспрабаваў сказаць слова, самае лёгкае слова, бо перад вачыма былі шпары ў сцяне і тое, што паміж бярвенняў:

— Мо-ох… о-ох…

— Стогне, — пачуўся жаночы голас.

Нехта цёмны і вялікі схіліўся над ім, і адразу ён адчуў y вуснах шурпаты край глінянай конаўкі.

— Глыні шалянцу, мужык, — сурова сказала жанчына, — гэта табе на карысць… A слабы ж ты які…

Яснела ў вачах. Так, гэта быў імшанік для пчаліных калод, цяпер пусты, і ў ім гарэў каганец, хаця за сцяной быў дзень, і плюхала недзе вада, так мерна, як на млыне.

Вось ужо ногі і рукі сталі не далёкія, a бадай зусім блізкія. I з'явілася змога нават павярнуць галаву.

Прычыненыя дзверы. Дзённы прамень коса падае з ix, i ў промені шыза і вясёлкава клубіцца дым, пераліваецца, наплывае адным завітком на другі. I так усё вышэй, вышэй.

Дым цягнецца ад кучкі смалякоў, на якіх стаіць гаршчок, ды яшчэ ад люлькі ў мужчыны, што сядзіць ля дзвярэй. Што за мужчына? Увесь y белым — значыць, мужык. Твар сухі і амаль безбароды, вусы рэдкія. A вочы пранізлівыя, жоўта-бурштынавыя, бы ў коршака, спайманага ў сіло. Калі падыдуць людзі, ён глядзіць на іх непрымірыма, з той вышэйшай пакорай лёсу, якая бывае ў звяроў і драпежных птушак, якія разумеюць, што ўжо нічога не зробіш.

Ля гаршка сядзіць на калодзе жанчына, тая, што давала піць. Дзіўная жанчына. Уся ў чорным, як мнішка. На галаве доўгі чорны шаль, што адкрывае толькі трохкутнік аблічча. Аблічча мужыцкае і не мужыцкае, цёмна-бронзавае і сухое, закасцянелае ў нейкай уладнасці. Сустрэўшы такую, спалохаешся, але той, коршак, трымае сябе вольна: відаць, аднаго поля ягады.

— Пі, мужык, — кажа жанчына.

Схіляецца над ім твар. Вочы страшэнныя, глыбокія і, дзіва, зусім не старыя.

На гэты раз пітво як палын і блёкат — шэрхнуць паднябенне і язык, цьмянее ў вачах.

— Пі, мужык. Бунтаваць дык саладзей было, дураломам.

…Якая палёгка. Цяпер можна ўжо і гаварыць. I ён пытае слабым, — бо рот як пасля моцнай аскомы, — голасам:

— Дзе я? Чаму?

— Лапата даставіў. Я Грынь Паківач. A гэта Марта… Гм, маці божая… I шчасце, што ты ў нас. Бо здох бы, як сабака, без прычасці… Хто ж гэтай бруднай вадой раны палівае, доўбня неразумная?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x