Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Майка раптам адчула: здарылася нешта нязнанае. Зірнула на Алеся і ўпэўнілася, што ён таксама адчуў, затрымаў на яе плячах і руках чужы позірк.

Здарылася непапраўнае.

А ў зале пяшчотна звінела музыка, клічучы іх да сяброў.

…Яны танцавалі разам вальс, і гэта была пакута. Даводзілася трымацца як надалей адзін ад аднаго. І ён стаў чужы. І яны сталі чужыя. І немагчыма было больш танцаваць разам. Таму, што ўсе глядзелі і ўсё-ўсё бачылі.

Таму Міхаліна нават узрадавалася, калі перад мазуркай убачыла ля калоны двух сяброў. Яна не любіла Хаданскага, але тут ён здаўся ёй свойскім, дураслівым. Стаяў сабе, пакручваў залацісты чуб.

Вось заўважыў яе, схіліўся да Мішкі Якубовіча і нешта шапянуў яму на вуха. Гусар засмяяўся, паказваючы белыя зубы. І відаць, што дурань, але прыемны дурань, таксама свойскі. І няма ў ім таго, што так яе палохае ў Алесевых вачах. Проста зух у бліскучай форме. Белазубы і дзёрзкі, шчодры п'янчук.

Калі Хаданскі перайшоў залу і запрасіў яе на мазурку, яна пайшла танцаваць, нават не зірнуўшы на Алеся. І яшчэ раз з Хаданскім. А потым з Якубовічам. А потым яшчэ з Хаданскім.

Назнарок не глядзела на Алеся. Раз толькі выпадкова сутыкнулася з ім вачыма і ўбачыла суровыя вочы і няшчасны, глыбакасумны твар.

Урэшце Алесь заўважыў, як яна непрыкметна выслізнула на тэрасу, і рашуча выйшаў за ёй.

Над цёмным парканам трапяталі недзе далёкія зарніцы. У свежым ад дажджу паветры стаяў вільготны водар бэзу.

Алесь прайшоў у самы канец тэрасы, куды не падала святло з акна, і там, ля парэнчаў, убачыў тонкую Майчыну постаць. Майка не павярнулася на крокі, а калі ён пазваў яе, коса ўскінула на яго дзікаватыя і нібы разгневаныя вочы.

— Што з табой?

— Так, — апусціла яна вейкі.

— Ты робіш мне балюча. А я помню цябе.

— Хіба?

У адказ ён распусціў гальштук і пацягнуў з мускулістай і стройнай шыі ланцужок.

— Вось твой медальён.

Разам з жалезным ланцужком пацягнуўся і залаты. Ён быў прывязаны да жалезнага ланцужка. Калі Загорскі ўзяў Майчын медальён на далонь, залаты саслізнуў з далоні і захістаўся ў паветры, звісаючы між вялікім і ўказальным пальцамі.

Амулет старога дзьмутага золата, цьмяны і зіхоткі. А на ім Коннік з дзіцячым, нібы апухлым, тварам бароніць Авечку ад Льва, Змія і Арла.

— Усё як раней, — сказаў Алесь. — Высакароднае жалеза, а ў ім пасма тваіх валасоў і надпіс па-беларуску… Твой… Першы… Ты помніш вярбу?

— Не, — сказала яна раптоўна нейкім жорсткім, нібы не сваім, голасам. — Не ўсё, як раней.

У першую хвіліну яна бадай што ўзрадавалася, а потым у радасць пракраўся боль. Яна сама не ведала, што з ёю.

— У цябе яшчэ адзін, — сказала яна. — Чыстае наша жалеза змяняў на золата.

Ёй чамусьці хацелася яшчэ раз уразіць яго. Яна не магла іначай, так з ім было цяпер няпроста.

— Вядома, — сказала яна, — хто ж будзе трымацца звычайнага жалеза? Каму яно цяпер патрэбна?

— Я…

— Не трэба мне твайго "я". Барані сваю Авечку, якая першаму-лепшаму дорыць трохсотгадовыя фамільныя медальёны.

— Міхаліна, — сказаў ён, — калі ты будзеш так…

Яна не адказала. Крутнулася. Пайшла тэрасай. Усё хутчэй і хутчэй. Ноч і святло з акон, чаргуючыся, беглі на танюткай постаці.

І пачаўся здзек.

…Гулялі ў загадкі. Вяла Майка. Той, хто адгадае, меў права пацалаваць тую паненку, якая загадвала. Франс Раўбіч і ненатуральна ажыўлены Мсціслаў так і сачылі за вуснамі Ядзечкі, калі надыходзіла яе чарга.

— Ядвінька пытае, што расце без кораня, а людзі не бачаць.

Маўчанне.

— А галоўныя ворагі — слімак і порах, — дадала Міхаліна.

Франс і Мсціслаў аж нагамі капалі. Алесь даўно здагадаўся, але не хацеў перашкаджаць ім.

Майка залілася смехам. Ён гучаў весела і трохі здзекліва, асабліва пасля таго, як яна зірнула на Алеся.

— Панове, — сказала Майка, — што ж вы, панове? Некаторыя амаль скончылі гімназію.

Гледзячы ёй у вочы, Алесь нядбайна кінуў:

— Камень. Камень расце без кораня. Порах разбівае яго звонку, камень слімак точыць знутры.

Ядзечка працягнула яму вусны. Маладым людзям накрылі галовы вэлюмам. Зайграла на хорах скрыпка. І ў снежным паўзмроку Алесь убачыў, як апусціліся веі колішняй лялькі, і зразумеў, што ён не абыякавы для яе.

Калі вэлюм з шолахам споўз з іхніх галоў, Алесь заўважыў насцярожаныя вочы Франса, сумна-ўсмешлівы позірк Мсціслава і яшчэ вусны Міхаліны. Куточак Майчынага рота прыўзняўся вышэй, чым звычайна.

Алесь зірнуў у вочы Мсціславу і павольна апусціў павекі на знак таго, што ён усё зразумеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x