• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1995, ISBN: 5-7880-0899-9, издательство: Юнацтва, категория: Историческая проза / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Мсціслаў усміхаўся ўспаміну, думаў. Не звяртаў увагі на тое, аб чым гамоняць Мнішкава Анэля і Янка.

— Клейна мяне ўсынавіла. Цяпер я брат Ядвіньчын і ўсім, здаецца, раўня. А мяне смокча. То шчаслівы, а то ўспамінаю, што чорны як бот, і ну хоць ты плач.

— Вядома, — мяккім галаском казала Анэля. — На радзіме табе лягчэй было б, там усе такія. Але што ж зробіш, калі ўжо сюды трапіў? Ты ж нават сам не ведаеш, дзе твая радзіма.

— Тут, — сказаў арап. — Мне ўжо там усё было б чужое. Я і мовы сваёй не помню. Некалькі слоў, можа. Тут мая і мова і зямля.

— А ты ані-ні не пабялеў з таго часу? — пацікавілася яна.

— Не. Гэта ўжо назаўсёды. Такая ўедлівая штука.

— Ну і кінь, — суцяшала Анэля. — Ну і што, што чорны? Ты ж добры. Ты цяпер дваранін. І дзеці такія будуць.

Яна ўмела супакоіць і суцешыць. Ад маці была ў яе жаноцкасць і асаблівая мяккасць. І яшчэ было ў ёй тое добрае какецтва, якое так умее ўзвысіць субяседніка ва ўласных вачах. Узвысіць простым і няпростым прызнаннем ягоных вартасцей.

— Ты харошы… Вунь Хаданскі. Белы, а вочы б на яго не глядзелі.

— А дзявочае кола?

— Ды ты ж прыгожы. Па-адумаеш! Бескаляровыя, па-мойму, горш. Пра рыжых я ўжо і не кажу. А яны вясёлыя, і ў вус не дзьмуць. І ты будзь вясёлы.

Імчаліся коні. Нізка над зямлёю свяціў Сірыус.

…У санях ціха гаварылі Грыма і Ядвінька Клейна.

— І Янку будзе шчасце, — разгублена казала дзяўчына. — Адна я, нібы сапраўды клейнай мечаная. Нават прозвішча прароцкае. Дзе ўжо тут добрага чакаць.

Грыма, з вялікай шкадобы, соп.

— Кінь. Не пабівайся так. Падумаеш, свет сышоўся. Радасцей шмат.

— Якія?

— Навука. Кнігі. Каб усё на свеце помніць і быць мудрым.

— Гэта для мужчын.

— Што ты жанчын ганьбіш, — прыглушана выбухаў Усяслаў Грыма. — Для ўсіх, думаеш, мужчын мудрасць?

Жаласна, па-бабску, уздыхаў, касавурыўся на сумную, сінявокую і такую ўжо вялікую ляльку.

— А ты Франса нашто пакрыўдзіла? Ён харошы.

— Ведаю. Але не магу я пакуль што… не магу я Франса бачыць. Можа, месяц-два-тры пройдзе, тады.

— Нацкуеш ты іх адзін на аднаго, — бурчаў Грыма. — Франс праз цябе на Алеся крыўдуе. Ілля праз Майку на яго ваўком глядзіць. Нацкуеш.

— Дурнік ты, — сумна казала яна. — Алесь жа ні ў чым не вінаваты. Франс не можа гэтага не бачыць. А Ілля наогул… Нікога ён, акрамя сябе, не любіць. Гонар. Ён жа старэйшы, ён добраахвотна ў Севастопалі быў. У яго салдацкі крыж. А тут аддаюць перавагу амаль хлопчыку.

Коні зачапілі край сумёта. Мяккім пылком асеў на твары снег.

…У трэціх санях дурэў Загорскі junior [1] Малодшы (лац.) . Валтузіўся са Стасем і Наталяй. Фельдбаўх на козлах ужо некалькі разоў пагражаў пакінуць іх у снезе.

Вацлаў са Стасем спусцілі ногі з санак і скародзілі імі снег. Пылок ляцеў проста ў вочы коням задняй тройкі. Наталля, смеючыся і закочваючы вочы, пляскала далонькамі і спявала:

…Памарозіў лапкі,
Улез на палаткі.
Сталi лапкi грэцца
Недзе катку дзецца!

Пры апошніх словах хлопцы падымалі ногі, і снег з іхніх валёнак сыпаўся проста ў сані, пад апону.

…Франс і Ілля ехалі моўчкі. Вытрыманае, нібы ветліва-абыякавае да ўсяго, аблічча малодшага Раўбіча скамянела. Ілля, скінуўшы шапку, падстаўляў рудаватую галаву пырскам снегу.

Недзе далёка наперадзе заліваліся дзіцячыя галасы:

Люлі, люлі, люлі,
Пайшоў кот па дулі.

— Радуюцца, — змрачнавата сказаў Іллля. — Пайшоў кот па дулі. Ёсць чаму радавацца… Не трэба было нам з табою, брат, сюды ехаць.

Франс незалежна маўчаў. Толькі ражок вуснаў таргануўся на матава-бледным абліччы.

— Я яго не цярплю, — сказаў Iлля. — Падумаеш, улюбёнец багоў. Не ведаю, цi балiць яму хаця

што-небудзь не свеце.

Малодшы Раўбіч варухнуў вуснамі, але нічога не сказаў. Ведаў, што сусед кажа несправядліва, але не мог запярэчыць. Ён маўчаў доўга і раптам, адчуўшы дзіўны, калючы халадок у каранях валасоў, са здзіўленнем падумаў, што ён, здаецца, пачынае ненавідзець маладога Загорскага. І, каб не даць пачуццю прарвацца, Франс спытаў з выхаванай ветлівасцю маладога прыдворнага:

— Што вы думаеце пра імператара? Я маю на ўвазе яго словы аб тым, што цяперашні парадак уладання душамі не можа астацца нязменны.

— Вы памятаеце, калі ён выступіў? — спытаў Хаданскі. — Прайшло дванаццаць дзён пасля падпісання Парыжскага міру. Ён сказаў гэтую прамову на касцях ветэранаў. На салдацкай крыві.

Яму здавалася, што ён сам ветэран, што гэта на ягонай, Іллі Хаданскага, крыві цар упершыню падумаў аб сялянскай рэформе. Яму здавалася таксама, што ён гаворыць свае думкі, у той час як гэта былі думкі Міхала Якубовіча і старога графа Мікіты…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.