Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але нашто?

У яе вачах былі слёзы. І вочы праз слёзы аж ззялі, як сонца праз дождж. Той дождж, пра які навакольныя сяляне казалі: "Царэўна плача".

— Атрымалася б, што я нічым не ахвяравала, — сказала яна. — Наадварот, прыдбала. І таннай цаной. Ты не думай аб ім. Проста бог не хоча маёй ахвяры. Ён будзе. Гэта такое шчасце. Думала адплаціць, і вось зноў у даўгу. І, значыць, магу, калі спатрэбіцца, плаціць і плаціць.

— Гэта ўсё? — спытаў ён.

— Усё. Ты не гавары са мной больш, — яна выцерла слёзы і ўсміхнулася. — Гэта дарэмна, мілы. Праз два дні я еду ў Сухадол, а адтуль у губерню. Мне прапаноўвалі.

— Гэта канчаткова?

— Але. Бацькоўскімі капцамі клянуся

Гэтым не кідаліся, і ў Алеся ўпала сэрца.

Ён глядзеў і глядзеў на яе. І жорсткія вочы паступава мякчэлі.

— Аставайцеся тут, — сказаў ён. — Вам не трэба ў Сухадол… Я клянуся вам не ўспамінаць нічога, не напамінаць ні аб чым, пакуль ён не народзіцца. А потым… потым вы самі ўбачыце, як я стану любіць яго.

— Я ведаю. Усё ведаю. І таму іду.

На хвіліну ён пашкадаваў, што яна вольная, што ў той далёкі вечар ён сам прынёс ёй… І адразу падумаў, што, каб не той вечар, нічога не было б… А потым пякучы сорам на самога сябе прымусіў пачырванець аблічча і нібы пазбавіў права чагосьці патрабаваць. Вось яна, панская косць, панская кроў, панскі дух. Кастусёў сябра, рыдалец над меншым братам, заўзяты патрыёт, з мужыкамі кумаецца. Навалач! Дробная дрэнь! Кроер!

— Добра, — глуха сказаў ён. — Будзе так, як захочаш.

У пакой праз сітняговыя плеценыя цыноўкі ледзь прабіваліся палоскі сонечнага святла. Рэдкія пылінкі плылі ў іх.

— Выйдзі, кажу табе, — сказала Тэкля. — Выйдзі, дурная ты.

Нянька, сама трохі дурнаватая, лічыла, аднак, што мазгі ўсіх астатніх людзей і ў параўнанне не могуць ісці з яе, Тэклінымі, мазгамі.

— Я нікога не прымаю, — сказала Майка.

— То ты б лепей узяла ды Іллюка не прыняла, — падперла рукі ў бокі Тэкля. — Так бы яму, даліктуну, і сказала: "Не выганем, але проша вон".

Тэкля сцвярджала сябе, між іншым, і тым, што ведала дзесяткі два польскіх і рускіх выразаў і часам падводзіла размову, каб выкарыстаць сёе-тое з гэтага запасу.

Бледнае аблічча Майкі перакрывілася.

— Я не сказала, што не прымаю нікога. Але я нікога не прымаю з Вежы і Загоршчыны.

— Ы-ы, ы-ы, — сказала Тэкля. — Вось што: чаго гэта ты, дзеўка, круціш? Думаеш, адну такую цацу бог стварыў?

— Тэкля!

— Ну, вядома. Як гадавала Тэкля, то добрая была. Тады мамка была міла, як ззаду мыла.

— Не трэба, няню…

— І чаго ты з сабою такое робіш? Ссохла ўся. Трэці месяц толькі як да таго крактуна выходзіш — сонца бачыш. У цемры сядзіш. Што тут табе, манастыр? Жнівень на дварэ стаіць, дурніца. Дзеўкі ў полі так песні крычаць — сама б зноў дзеўкай стала, прасціце, канечне, в натуры…

— Я прашу, прашу вас…

— Якія грахі замольваеш? Адзін грэх маеш. Паніча суседскага з домам пасварыла. Чым ён табе не здаўся?

— Я і без вас ведаю…

— То таму і сядзіш? — спалохалася Тэкля.

— Таму i сяджу, — упершыню за ўвесь час прызналася Мiхалiна.

— Ду-урніца! — Тэклін твар перакрывіўся ад неўразумення і жалю. — То нашто ж?!

— Я вельмі дрэнна зрабіла яму. Я сама ведаю, што няварта яго.

У Тэклі з'явіліся на вачах слёзы.

— І так сябе мучыць? Ах-х ты! Грэблу, што коней чысцяць, узяць бы ды скуру са спіны тваёй, каб не села.

— Тэкля, — папрасіла Майка. — Мне вельмі дрэнна…

— Га-аротніца ты мая! Ды як жа ты?

— Ніяк. Выйду за Хаданскага.

Нянька схапіла Міхаліну за плечы.

— За яго? Ды плюнь ты, хай ён утопіцца! Нашто табе ў тую квэку лезці? За Выбіцкага — і тое лепей, хай сабе ён і парцяныя [17] Самаробныя. шкарпэткі носіць.

І раптам пацалавала дзяўчыну:

— Дзеўка, кінь! Дзеўка, хай ён пэнкне! Хай ён, жорсткі чалавек, на трыбусе поўзае ды зад валочыць. Ой, паплачаш! Хлопца якога на каго мяняеш. Ото б я з ім аджыла. Маечка, дзетухна, не ідзі ты за таго! Людзі Хрыстом богам моляць, каб за табою ды яму не дастацца! Падумай пра іх…

Майка здзівілася. Тэкля гаварыла зараз, як сталага розуму жанчына. Магчыма, не свае словы.

— Такі ўжо воўк — толькі ім вёдры са студні даставаць. Калі нават пойдзеш — пакінь, дзетачкі, людзей у сваім майне. Хай асобная ад мужа даброта ў цябе будзе.

Тэкля заплакала.

— А лепей у-ця-кай ты ад яго. Iдзi да загоршчынскага панiча, павiнiся. На каленях прыпаўзi да павiнiся. Пэўна, не з'есць. Ну, дасць, можа у вуха раз-другi, як, не раўнуючы, мне за дурасць нябожчык Мiхал. Ну, па спiне разок перацягне, дый даруе. Я табе кажу, даруе. Затое век гора ведаць не будзеш. А добра як з iм будзе! Што ў царкве, што ў ложку. Ды я б, маладою, на край свету за iм пабегла, каб хвiлiну на мяне паглядзеў. Ён, цi ведаеш, бы ў песнi: "Як ён мяне пацалуе — тры днi ў губе цукар чую".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x