Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гелена сапраўды не падышла б, каб ён не лёг на траву. Але гэты звычайны, чалавечы рух напомніў ёй, што гэта юнак, маладзейшы за яе на сем год.

…Калі яны падышлі да палаца, было позна. Нідзе ані агеньчыка. Каскады выключаны, акрамя "Пераможанага Левіяфана", і поўную цішыню парушаў толькі яго шолах ды яшчэ салаўіны харал.

— Бывайце, — сказаў ён, як другу, па-англійску працягнуўшы руку, і асекся. Ён быў бадай спалоханы сваёй вольнасцю… Нібы той, іншай, падаў руку.

Але яна спакойна працягнула яму сваю, і ён адчуў дотык яе пальцаў.

— Бог мой, — сказала яна, — якiя халодныя рукi!

Яна глядзела на яго ўважліва. Вельмі ўважліва.

— Свет як здзек? — спытала яна.

— Падобна на тое.

— А хто казаў мне, што дзівы павінны заўсёды збывацца?

— Ну, — нявесела засмяяўся ён. — Не я. Нехта іншы. Нейкі адзінаццацігадовы хлапчук.

— Вы памятаеце, калі гэта было?

— Памятаю, — раптам успомніў ён.

— Ну вось…

Маўчанне.

— Ведаеце што, — голас яе сеў. — Не ідзіце нікуды. Калі вам не будзе сумна са мною — зайдзіце. Я запалю агонь… Нельга аднаму блукаць у такі холад.

Кiнуўшы гэтыя словы, яна сама спалохалася iх. Але ён сказаў "добра" так натуральна, нi аб чым не думаючы, акрамя згоды, што яна змоўкла. У яго было такое аблiчча! Цёмнае, змарнелае, падобнае на жывую трагiчную маску.

I з пачуццём, падобным на падзенне ў ледзяную ваду, зразумела, што прыйшоў яе час. Той, адзiны.

Яна працягнула яму руку, бо за дзвярыма, на сходах, было цёмна.

— Хадзем.

…Загарэлася свечка.

Ён не быў у гэтым пакоі доўга. Мінула сем год. Але за гэты час, здавалася, тут не змянілася нічога.

Просценькі туалетны столік. Большы стол, ля якога глыбокае крэсла і казетка. Камін, у якім загадзя падрыхтаваны дровы і бяроста. Паліца кніг. За паўкруглым акном — ноч.

Змянiлася толькi адно: дзверы ў суседнi пакой былi адчынены, бо ён цяпер таксама належаў ёй. Ды яшчэ на сцяне вiсела карцiна. Ягоны, Алесеў, падарунак пасля пастаноўкi "Медэi" — "Хата" Адама Шэмеша. Звычайная беларуская хата пад каравай у цвеце грушай i старыя, вельмi старыя дзядок i баба ў белым, якiя сядзяць на прызбе i з чаканнем глядзяць на дарогу. А на ўсiм гэтым — апошнi водствет захаду. Тысячу год iм чакаць i не дачакацца.

— Сядайце ў крэсла, — ціха сказала яна.

Ён сеў.

— I скiньце чаравiкi. Раса… Вось вам пантофлi. Адтапчыце заднiк — iначай не ўзлезуць.

Яна стала на калені і свечкай падпаліла бяросту ў каміне. Папоўз угору дымок, потым жаўтаваты агеньчык. Зыркі, сіне-чырвоны агонь вырваўся з палону і ахапіў дровы. Полымя заскакала па яе абліччы. Ад гэтага, а можа, ад чагосьці іншага, вочы ў яе былі сумныя.

Па сценах бегалі чырвоныя блікі. Яна села насупраць яго.

— Ну вось, давайце будзем глядзець у агонь.

Ён раптам убачыў, што яе туфлікі таксама цёмныя ад расы. Працягнуў руку — гэта здавалася яму натуральным — і дакрануўся пальцамі да ступні.

— І вы яшчэ смееце даваць мне парады? Ану вазьміце назад свае пантофлі.

— Я да агню.

Алесь пашукаў вычыма і ўбачыў на кіліме чорна-чырвоны плед.

— Прыпадыміце ногі… Вось так… І так…

Ён узняў вочы, і яны сустрэліся з яе вачыма. Большыя, чым ва ўсіх людзей на зямлі, яны ўважліва, нібы ўпершыню бачылі, глядзелі на яго.

Чырвань плесканулася па ягоных шчоках. Ён зразумеў, што зрабiў нешта такое, пасля чаго нi яму, нi ёй нельга будзе нават здалёк зiрнуць адно на аднаго, а не тое што гаварыць, як усе астатнiя людзi.

Яна ўзяла яго руку.

— Што з вамі здарылася? Што?

Ёй дорага каштавалі гэтыя словы і гэты рух. Сэрца падала. Але яна бачыла гэтую пакутную чырвань і тое, як ён потым збялеў.

— Не ведаю, — сказаў ён.

Яго сапраўды калаціла.

Прыклала нерухомыя вусны да яго лоба.

— Нічога. Гэта проста ад цеплыні выходзіць холад.

Рука хлопца ляжала ў руцэ жанчыны. Ён асмеліўся і, працягнуўшы другую руку, узяў далоньку і схаваў яе ў сваіх далонях.

— Глупства, — сказаў ён. — У мяне ў вёсцы была вавёрка. Калі, бывала, зробіш з далоняў "хатку" з круглым уваходам, то яна адразу залезе туды, накрыецца хвастом і спіць. Вось так і зараз.

Яна паварушыла вялікім пальцам схаванай далонькі.

— Вось і хвост… Сапраўды, глупства.

— Вядома, глупства.

Скакаў агонь. Чырвоныя водбліскі бегалі па яе абліччы. Яно было бледнае, з пяшчотнай і дзівосна гожай скурай.

— Добра? — спытала яна.

— Добра, — сказаў ён.

— То навошта было ісці ў ноч? Чалавеку нельга быць аднаму.

— Чалавеку, які ненавідзіць, нельга быць з людзьмі. Яго трэба цурацца, як заразнага. І я не маю права на паблажлівасць людзей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x