Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што загадала перадаць?

— Каб на захадзе сонца чакалі ля пралому ў агарожы.

Кандрат раптам усміхнуўся.

— Бачыш, дзе мы?

— Нягож, — сказаў Алесь. — Апошні наш начлег. Калі Война на нас наехаў. Вунь яно.

Андрэй Кагут усміхнуўся.

— А там далей мы чулі, як Раўбіч з гармат страляў, калі малодшая нарадзілася.

Маўчалі. Алесь успамінаў словы з апошняй Майчынай запіскі: "Дзед меў рацыю калісь. Цяжкасці зрабілі сваё. Вазьмі, забяры мяне адсюль, родны, любы".

Ён паклаў руку на кішэнь, ля сэрца, намацаў там запіску, і яму стала цёпла.

— Што ж, хлопцы, трэба, відаць, выбірацца. Мсціслаў, ты тут?

— Але?

— Значыць, колькі нас… Ты, я, блізнюкі… Мацей Біскуповіч, Янка Клейна, Кірдун, Паўлюк… Восем чалавек. І яшчэ Кандраці з шасцю палясоўшчыкамі. Т-так. Ну, гэтых адразу кіруй у Мілае. Хай трымаюць царкву. Каб ніякага выпадку не магло быць.

— Не будзе, — сказаў Кандрацi. — Людзi верныя, з тых… Памятаеш, што пан схаваў, калi банду Прайдзiсвета пабiлi. Дзецi ды ўнукi iхнiя. Жыццём абавязаныя людзi.

Старшы пад'ехаў да купкі людзей, нешта растлумачыў ім. Праз хвіліну людскі ланцужок праскакаў да Равекі, успеніў ваду, выбраўся на сухое і папраставаў полем у бок Мілага.

— Ну вось, — сказаў Алесь. — Кранулі. Ля агарожы бяром яе і скачам чуйдух. Коней не шкадаваць: за кубкі заплачана — біце. На выпадак калі трывога — ты яе, Мсціслаў, бярэш і скачаш, а мы…

— Хто з ёю вянчацца збіраецца? — спытаў Мсціслаў. — Ты ці я? Гэта, брат, не вайна. Тут хочаш не хочаш — будзеш уцякаць першы. Кагуты з табою… Не… Паўлюк з табою і Янка…

— А я? — спытаў Андрэй.

— Ты з Кандратам і я прыкрываем, — сказаў Маеўскі. — Будуць даганяць — біце па конях.

Засмяяўся:

— Калі ў каго з вас коней падаб'юць, астанецца Ян Клейна. Яго ў цемры не спаймаюць.

— Зайздросціш? — весела спытаў арап.

— Нешта ты мяне забыў, — сказаў малодшы Біскуповіч.

— Ну, ты, вядома, са мною. Разам шкодзілі — разам і адказ… То давайце, хлопцы, па стрымянной дый да Раўбічаў.

Выпілі з пляшак. Крэбс падвёў коней:

— Пістолі ў саквах.

Змужнелы рашучы Паўлюк першы ўскочыў у сядло.

— Спяшаецца наш акадэмік, — сказаў Кандрат. — Нібы гэта яму жаніцца.

— Два курсы адолеў, — сумна ўсміхнуўся Андрэй. І не ўбаяўся "бездны премудрости".

Тромб заскакаў пад Алесем.

Загорскі ўзяў павады Касюнькі. Янка Клейна са стрэльбаю ўскінуўся на Ургу.

— Коні немаладыя, — сказаў ён.

— Нічога, — сказаў Крэбс. — Коні верныя. Калі ўжо налажыць галавою, то з коньмі, з якімі жыццё пражыў.

Картэж рушыў. Крэбс сцепануўся — прыпякла гарэлка — і шчасна засмяяўся:

— Вось гэта жыццё! Не жыццё, а балада.

Асветленыя, залітыя сумнай барвай захаду, конікі рушылі.

Ступою, каб перадчасна не стаміць коней, хаваючыся, дзе можна, у ярах, мінулі паплавы. Узбуджэнне ўзрастала. Калі пад'язджалі да паркавай агарожы — Андрэй забыўся да таго, што знянацку для самога сябе зацягнуў:

Вой жа вы коні,
Коні,
Коні,
Ночка цёмная…

Кандрат даў яму ў каршэль.

Алесь адчуваў, што баіцца ў гэтай кампаніі, відаць, толькі адзін ён. І не за сябе, а за тое, што можа сарвацца. А ўсе астатнія — нібы п'яныя. Ім лёгка. Сарвецца справа, і ўсё. У горшым выпадку шыю скруцяць, упаўшы з каня. А як быць яму, Алесю?

Ён згаджаўся, аднак, што яны маюць рацыю. На іхнім месцы і ён ехаў бы як п'яны.

— Алесь!

Ён зірнуў праз краты ў парк і ўбачыў яе. Яна бегла ля агарожы, дакранаючыся да яе рукою. Шукала і не знаходзіла месца, дзе быў выламаны пруток.

Кандрат памчаўся наперад:

— Сюды! Сюды! Майка, сюды!

Яна бегла да пралому, які ён паказваў. Дзіўна, ёй яшчэ зарана было з'яўляцца. І рэчаў не было ў руках.

Ён зразумеў чаму, пачуўшы нейкі вэрхал у глыбіні парку. Нешта перашкодзіла.

— Сюды, Міхаліна, сюды!

Рукі Кандрата падхапілі яе. Потым Кагут нібы вырваў яе з-за кратаў, панёс дарогаю да коней.

Алесь схіліўся, падхапіў на рукі, узняў з адчуваннем, што мог бы падкінуць і да неба, пасадзіў у Касюньчына сядло. І толькі тут здагадаўся, што магло насцярожыць раўбіцкіх.

На Міхаліне былі нагавіцы і дзве паласы з шатландкі, што ўтваралі нібы сукенку, разрэзаную па баках. Нічога падобнага на звычайную польскую ці рускую амазонку. Не для жартаў, не для паездачак, як тая. Сапраўдны строй для скачкі не на жыццё, а на смерць, на злом галавы. Наважылася, наважылася на ўсё. Насцеражыла ўсіх.

— Дурнічка, дурнічка мая!

Паркам беглі да агарожы нейкія людзі. Ён не бачыў у паўцемры, якая ўжо стаяла між дрэў, — хто?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x