Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таму што коннікі пачалі павялічвацца. Вельмі хутка.

На хвіліну Юллян адчуў на каленях знаёмы цяжар, адчуў, як левая рука ляжыць на гранчастым ствале, а правая абмацвае звыклы пудовы прыклад, абплецены ўрэзаным у драўніну і расплясканым — для прыгажосці — медным дротам. Ён сам распляскаў яго малатком калісьці на прыгуменні. Быў, помніцца, ясны травеньскі вечар.

Юллян скалануў галавою. Вельмі шырокі, але прыгожы рот сціснуўся. Чаго было шкадаваць, калі стрэльбы няма.

Коннiкi дагналi воз.

— Ты што ж гэта, хлоп? — люта спытаў шалёны.

Той, што прыскакаў пазней, спыніў Стафанавых коней, некалькі чалавек саскочылі на зямлю і выцягнулі Стафана з воза.

— Нашто казаў? — спытаў сіні.

— Закон, пане, — проста сказаў Стафан.

— А я вось табе пакажу закон… Законнікі… Праўды пільна захацелася.

Стафана пачалі збіваць. Спачатку кулакамі і карбачамі. Потым, зваліўшы, ботамі. Пыл стаяў над дарогай. Хэкалі, таўклі, цалялі выспяткамі ў галаву, якую Стафан закрыў рукамі, у грудзі, у жывот, да якога ён падцягваў і не мог падцягнуць калені.

Стафан не крычаў. Рахманы твар, калі ўдарам перакідвалі з боку на спіну, глядзеў праз струмені крыві непаразумелымі, але годнымі вачыма.

Моцныя сківіцы Юлляна хадзілі. Ён спачатку думаў, што абыдзецца двума-трыма штурхялямі, але хвіліны ішлі, і ён раптам зразумеў, што Стафана забіваюць.

— Давай, хлопцы, давай, — крычаў шалёны. — Яшчэ пакуль "гуп". Канчай, калі "чвяк" будзе!

Юлляна трымалі два чалавекі. Ён пачаў круціцца на возе.

— Як б'яце? — крычаў шалёны. — Ану на аглабіцу яго, ды па нырках яго… Па нырках.

Два завешаныя ўскінулі Стафана на аглабіцу воза.

Шалёныя вочы паўзверх павязкі глядзелі весела. Шалёны ўскінуў шаблю разам з похвамі і — плазам — ударыў… Юллян вырваўся. Навярнуў аднаму пад ніжнюю сківіцу, і той як юкнуў з воза. Спалоханыя коні рванулі, і задняе кола з храбусценнем пераехала скінутаму руку. Той заскавытаў, заенчыў. Шалёная радасць заліла сэрца Лапаты. Ён ударыў нагою другога. У пахвіну. Ляснуўся на дарогу і той.

На крык сіні ўскінуў медзведзяватыя вочы. Юллян рыўцом напалову аддзёр з лёстак аглабіцу.

Вочы Юлляна і сіняга сустрэліся. І ў гэты момант ветрык адхіліў з аблічча сіняга муслінавае пакрывала. Юллян на нейкае імгненне ўбачыў жорсткія вусны Тодара Таркайлы і зразумеў: гэта канец.

Тодар дастаў з-за пояса пісталеты.

— Тарка… — сказаў Юллян.

Два стрэлы амаль зліліся ў адзін. Юллян Лапата, стоячы на возе, пахіснуўся і, дзіўна заграбаючы паветра рукамі, нібы ішоў купацца па няроўным дне, упаў на Стафана.

— …ла, — дакончыў ён.

Ён быў забіты напавал.

Конi памчалiся дарогай. Шалёны наўздагон стрэлiў у Стафана… Потым коннiкi паскакалi полем у бок

ляснога вострава.

Апошняя куля трапіла ў бутлю, прызначаную для людзей, якія заўтра павінны былі пачаць біць студню на Кагутовай сядзібе.

Коні ляцелі як на злом галавы. Потым, стаміўшыся, пайшлі ступою. Крыві нідзе, акрамя саломы, не было відаць, і кожнаму, хто сустракаўся з возам, здавалася, што гэта едуць з кірмаша смяротна п'яныя.

Пад колы капала гарэлка з прабітай пляшкі.

…Алесь прывёз лекара, калі Стафан быў яшчэ непрытомны (апрытомнеў ён толькі на трэці дзень), і толькі раз, на імгненне расплюшчыўшы асавелыя вочы, сказаў не сваім голасам:

— "Ку-га".

Лекар аглядаў збітага. Алесь сядзеў у двары, на бярвеннях, і слухаў галошанне Марты.

— Закурыць у цябе няма? — сказаў ён.

Марту трэба было неяк адарваць ад гэтага страшнага ляманту, і ён, некурашчы, не знайшоў нічога лепшага. Пакуль Марта пайшла па тытунь, пакуль нацерла яго, пакуль прынесла і пачысціла забытую, на другі дзень пасля вяселля кінутую бацькам Кагутом люльку, яна сапраўды супакоілася.

Сплёўваючы абрыдлівую сліну, Алесь слухаў, як яна, Марта, убачыла коней, што самі спыніліся ля брамы, як падумала была, што муж і Юллян напіліся, як з месца кінулася лаяць і як толькі потым убачыла кроў.

— Поршнікі ж купіў, — пабівалася Марта. — А што гожанькія, што ладненькія!

Малая Рагнеда, на якую ніхто не звяртаў увагі, самавольна абула іх і цяпер тупала перад Алесем, чакаючы, відаць, што заўважыць і пахваліць.

— Кроў, — сказаў Алесь.

— Ав-вой, што той крывішчы было! Вой-вой!

— Кроў, — сказаў Алесь. — Кроў яны прынеслі сюды. Ніколі ў нас так, завешаныя, не забівалі… Ну што ж, будуць мець кроў.

Калі выйшаў лекар, Алесь адвёў яго ўбок.

— Баюся, ён не жылец, княжа. Зламалі тры рабрыны, прабілі галаву. Лёгкае зрушэнне мазгоў. Некалькі кровазліццяў унутр. Але не гэта самае галоўнае… Баюся, што яму адбілі адну нырку. Так што гэта пытанне часу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x