Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нават калі так — яны бласлаўляюць нас на подзвігі. Уся паэзія — ад кахання.

— Скажы: уся пагібель паэзіі ад кахання. Мільтан правільна сказаў сваёй жонцы: "Любая мая, табе і іншым — вам хочацца ездзіць у карэтах, а я жадаю аставацца сумленным чалавекам". На жаль, пераважная большасць людзей аддае перавагу карэтам перад перакананнямі. А жанчына — яна заўсёды скажа: "Праменні — гэта галоўнае ў сонцы"; рэдка скажа: "Сонца кідае свае праменні" (гэта толькі адна Яраслаўна дадумалася, дый то са слоў паэта), і ніколі не скажа, як Дантэ: "Змоўк сонечны прамень…" Э, браце, нават лепшыя ў іх — дзяцінныя і каротказорыя.

І спытаў раптам:

— Ты чытаў добрых паэтаў-жанчын?

— Сафо.

— То я і заўважаю, што ёй усё жыццё была ў цяжар яе жаноцкасць.

— Але ж паэтэса.

— Гэта яе такой Фет у перакладах зрабіў, — без вагання сказаў дзед.

— Дык, можа, яшчэ з'явіцца.

— За тры тысячы год не з'явіліся, а тут з'явяцца. Натура не робіць скачкоў.

Немагчыма было з ім спрачацца, заўсёды ён меў рацыю.

— Ты, дзеду, зусiм як магiлёўскi Чурыла-Барановiч, — не вельмi выхавана сказаў раззлаваны Алесь. —

Магілёўскі Дыяген. З усяго здзекуецца, кпіць ды смяецца.

Дзед зрабіў выгляд, што не чуў:

— Хто такі?

— Я ж кажу: губернскі Дыяген. З дзівацтвамі. У доме вар'ятаў быў.

— Добрыя дзівацтвы, — сказаў дзед. — За іх і ўзялі?

— Не, сапраўды. Ідзе вуліцай і рагоча.

— Ну-у, каб гэта ўсіх браць, хто ў нас у краіне на вуліцах рагоча…

Алесь толькі рукамі развёў. А дзед ужо казаў далей:

— Ты не прымай усяго блізка да сэрца… Быў такі ў дванаццатым стагоддзі разумны-разумны папа Інакенці трэці. Напісаў ён трактат: "Аб пагардзе да свету". Трэба табе пачытаць ды над сім-тым задумацца… Урэшце, нашто чытаць? Вось паслухай, што ён аб жыцці кажа… Ра-азумны быў! "Чалавек створан на няшчасце, не з агню, падобна як свяцілы нябесныя, не з вады, як расліны, а з аднаго рэчыва з жывёламі, таму і церпіць роўную з імі долю. Крыніца зла — ягонае цела, што заняволіла сабою дух і стала для яго турмою. Добрыя пакутуюць не менш за злых, — "калі не больш", — дадаў дзед. — Жыццё ёсць барацьба. Чалавек вядзе яе з падобнымі сабе, з натураю, са сваім целам і з д'яблам. Не мінае дня, каб да асалоды не прымешваліся гнеў, зайздрасць, страх або нянавісць. Жыццё не што іншае, як жывая смерць, таму што мы паміраем, пакуль жывём, і лепей памерці зажыва, чым жыць мёртвым". — Падумаў-падумаў: — Зрэшты… дурань ён быў, гэты папа. За што і абралі.

…Шмат займаліся справамі.

Прыбылі, урэшце, выпісаныя з Англіі малатарні і насенне. Многія прыязджалі глядзець на іх. Прыехаў і Іван Таркайла. Бегаў вачыма, разглядаючы:

— Што, толькі сваё малаціць будзеце?

І сялянскае. За невялікую плату. Выпішу яшчэ — можа, больш заможныя купяць, а менш заможныя хай бяруць, скажам, удзесяцёх.

— А бабы што ўзімку будуць рабіць?

— Глупства. Хай ткуць палатніну на продаж. Хай вучацца рабіць сарпінкі, міткаль. Промысел будзе. Скора будуць свае два аграномы.

Таркайла не вытрымаў:

— А не баіцеся?

— Чаго?

— З'явіліся нейкія людзі. Нядаўна за гэтыя рэформы Арсена Стрыбаговіча спалілі… Сына ягонага падстрэлілі. Усё чыста дымам пайшло: і будынкі, і сцірты, і завод… Сын ледзь ачуняў.

— Гэта вы пра тую "Ку-гу"? — сказаў Алесь. — Куга — яна і ёсць куга балотная. Куды вецер, туды і яна гнецца. А паспрабуюць на мяне вякнуць — вылаўлю ўсіх.

— Ды я хіба што кажу, — адступіў Таркайла. — Я і сам гэтых вырадкаў ненавіджу. Сам бы ўсё гэта завёў, ды пабойваюся. — Я — не вы. Спаляць. Нядаўна сустрэлі на дарозе лёкая майго Пятра ды запіску перадалі.

І Таркайла падаў Алесю шматок паперы. У левым верхнім кутку было груба намаляванае вока пугача з пяром-брывом. Ніжэй ішлі літары, ірваныя ад дрэннай паперы і вадкага атраманту.

"Бачым! Пойдзеш за Стрыбаговічам, возьмеш на пільню па вольным найме людзей — труна… Сёння зроблена — заўтра атрымаеш вяроўку, паслязаўтра не павесішся — праз дзень палім тваё пудзіла на Чырвонай гары ці на іншай высокай. Убачыш, не знікнеш — чакай савы. І іншым перадай, будзе ім тое ж…"

Ніжэй быў намаляваны крыж. Алесь усміхнуўся:

— Дайце мне.

— Што вы, — ціха сказаў Іван. — Ніколі!

Дрыжачымі пальцамі схаваў паперку:

— Заб'юць. Было ўжо так. Ніхто не скардзіцца. У іх, кажуць, у судзе рука. І вам не раю, калі часам атрымаеце…

— Ну глядзіце. А атрымаць-то я павінен быў першы. У мяне паўсюль па вольным найме людзі. Нават з маіх прыгонных.

— Я і кажу: сцеражыцеся… І маўчыце… Маўчыце… Хрыстом прашу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x