Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я збiраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львiнае Сэрца, i ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, цi, хутчэй за ўсё, як маленькая гiсторыя з прывiдамi, i тым не менш, кожнае яе слова — праўда, хаця Джанатан i я, магчыма, адзiныя людзi, хто ведае пра гэта.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Угадайце, што мне падабаецца больш за ўсё? Я люблю палежваць у старой кухнi, размаўляючы з Джанатанам, калi водблiскi полымя з камiна, гуляючы, адбiваюцца на сценах, выглядваць з акна i бачыць галiнку вiшнi, якая пагойдваецца ад вячэрняга ветрыку. Потым агонь меншае i меншае — да таго моманту, пакуль не застануцца толькi вугольчыкi; ценi на вуголлi цямнеюць, i ўсё вакол робiцца яшчэ больш сонным, а я ляжу i не кашляю. Джанатан расказвае мне розныя цiкавыя гiсторыi — расказвае, расказвае, расказвае, пакуль голас ягоны не ператвараецца для мяне ў шэпт, i я нарэшце засынаю. Вось гэта i ёсць тое, што мне найбольш падабалася ў Сядзiбе Рыцараў. Такое было са мной упершыню, таму я нiколi гэтага не забуду.

4

Назаўтра ранiцай мы паехалi вярхом на конях. Праўда-праўда, я ўмеў ехаць на канi вярхом, хаця ўпершыню ў сваiм жыццi апынуўся ў сядле. Проста не разумею, чаму ў Наджыяле ўсё ў мяне атрымлiваецца i я ўмею рабiць усё? Я скакаў галопам так, нiбы нiчым iншым нiколi не займаўся.

А вы паглядзелi б, як ездзiць на канi Джанатан! Жанчына, якая Джанатана называла прынцам з легенды, калi б яна апынулася тут i пабачыла Джанатана на канi, пэўна, сказала б, што ўбачыла такога прынца, якога нiколi не забудзе! О, калi ён перайшоў на галоп i быццам пераляцеў цераз рэчку, а яго валасы заструменiлiся вакол галавы, сапраўды можна было паверыць, што ён — прынц з сагi. Ды i апрануты ён быў амаль як прынц, цi, хутчэй, як рыцар. Справа ў тым, што ў Сядзiбе Рыцараў быў вельмi багаты выбар адзення. Не ведаю, адкуль яно паявiлася, але ўсё такое не падобнае на тое, што мы носiм. Сёе-тое знайшлося i для мяне, i я з задавальненнем выкiнуў свае старыя рызманы, якiя больш i бачыць не хацелася. Джанатан растлумачыў, што мы павiнны апранацца так, каб адпавядаць часу, у якiм мы жывем, iнакш жыхары Вiшнёвай Далiны падумаюць, што мы нейкiя дзiвакi. Час легенд i вячэрнiх вогнiшчаў... Цi ж гэта не тое, пра што мне тады расказваў Джанатан? Аднойчы, калi мы ехалi вярхом нашай цудоўнай далiнай, я запытаўся ў брата:

— Тут, напэўна, вельмi стары час?

— Можна i так разумець, вядома. Гэта сапраўды стары час. Але можна сказаць, што для нас — гэта новы час.

Ён на нейкi момант задумаўся.

— Так, iменна новы. Малады, здаровы, добры час, у якiм нам так лёгка жывецца.

Але яго вочы раптам чамусьцi пацямнелi.

— Прынамсi, тут, у Вiшнёвай Далiне.

— А што, у другiх месцах па-iншаму?

Джанатан адказаў, што ў iншых месцах можа быць па-рознаму. Але якое ўсё-такi шчасце, што мы трапiлi менавiта сюды. Тут, як сказаў Джанатан, жыццё лёгкае i простае. Больш простым i лёгкiм яно не можа быць. Перш-наперш цябе праз акенца будзiць сонейка, ты прачынаешся ў сваёй кухнi i чуеш птушак, якiя шчаслiва шчабечуць у кронах дрэў, i ты бачыш Джанатана: ён спакойна гатуе малако i кроiць хлеб для цябе, а калi сняданне закончана, ты выходзiш, кормiш трусоў i чысцiш свайго каня. Потым сядлаеш яго, выязджаеш, а на траве ззяе i пералiваецца раса, пчолы i чмялi гудуць у вiшнёвай квеценi, твой конь пераходзiць у галоп, i ты не баiшся, што ўсё гэта раптам скончыцца, як можа раптам скончыцца любая забава. Але толькi не ў Наджыяле! Толькi не ў Вiшнёвай Далiне!

Мы скакалi па лузе туды i назад, уздоўж рэчкi. Потым убачылi ранiшнi дымок над вёскай у далiне, а потым i саму вёску з яе старымi дамамi i фермамi. Мы чулi, як кукарэкалi пеўнi, брахалi сабакi, бляялi авечкi i козы: усё гэта было гукамi ранiцы, якая толькi пачыналася.

Насустрач нам iшла жанчына, не старая i не маладая сялянка, з цёмным абветраным тварам — ад работы ў полi ў любое надвор'е. Яна была апранута старамодна, так, як апраналiся ў сагах.

— О, Джанатан, твой брат нарэшце прыйшоў? — сказала яна, па-сяброўску ўсмiхаючыся.

— Ага, ён толькi прыйшоў, — адказаў Джанатан, i можна было адчуць, што ён быў рады гэтай падзеi. — Сухарык, гэта — Сафiя.

Сафiя кiўнула галавой.

— Але, Сафiя, — сказала яна. — Рада пазнаёмiцца з табой. Цяпер вы можаце ўзяць кашолку самi.

Джанатан узяў у яе кашолку так, быццам рабiў гэта заўсёды, але я не павiнен быў нi аб чым пытацца.

— Ты возьмеш сёння вечарам брата ў "Залаты Пеўнiк", каб усе маглi з iм пазнаёмiцца? — спытала Сафiя.

Джанатан паабяцаў узяць, потым мы развiталiся i паехалi дадому. Я спытаў у Джанатана, што такое "Залаты Пеўнiк".

— Заезны дом "Залаты Пеўнiк", — адказаў Джанатан. — Гэта там, у вёсцы, дзе мы збiралiся пагаварыць аб тым, аб чым трэба пагаварыць.

Я падумаў, што будзе вельмi цiкава пайсцi з iм вечарам у "Залаты Пеўнiк" i паглядзець, што за людзi жывуць у Вiшнёвай Далiне. Мне хацелася ведаць усё пра Вiшнёвую Далiну ў Наджыяле. Я хацеў пераканацца, цi ўсё там на самай справе так, як пра гэта некалi расказваў Джанатан. Раптам я ўспомнiў яго апавяданнi i спытаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Надзея Артымовіч
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x