Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я збiраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львiнае Сэрца, i ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, цi, хутчэй за ўсё, як маленькая гiсторыя з прывiдамi, i тым не менш, кожнае яе слова — праўда, хаця Джанатан i я, магчыма, адзiныя людзi, хто ведае пра гэта.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

3

Потым здарылася гэта. Больш дзiўнага са мной нiколi яшчэ не здаралася... Раптам я апынуўся ля брамы i чытаю зялёную шыльдачку: Браты Львiнае Сэрца.

Як я трапiў сюды? Калi я прыляцеў? Як я здолеў знайсцi дарогу, нiкога пра яе не пытаючы? Не ведаю. Адзiнае ведаў я, што знаходжуся ля брамы i гляджу на шыльдачку.

Я паклiкаў Джанатана. Я клiкаў яго некалькi разоў, але ён не адгукаўся, потым я ўспомнiў: вядома ж, ён ловiць рыбу.

Я бегма кiнуўся да рэчкi. Я бег i бег, а там унiзе, ля моста, сядзеў Джанатан. Я нават не спрабую апiсаць, што я адчуў у той момант. Ён не бачыў, як я падышоў. Я спрабаваў паклiкаць яго: "Джанатан", але, здаецца, я заплакаў, i замест крыку ў мяне вырывалiся нейкiя хрыплыя гукi. Але ён пачуў i падняў галаву. Ён усклiкнуў, кiнуў вуду, падбег, схапiў у абдымкi i сцiскаў мяне i сцiскаў, быццам хацеў пераканацца, што я сапраўды прыйшоў. Потым я плакаў, праўда, зусiм не многа. Чаму ж я павiнен доўга плакаць з-за таго, што адбылося?..

Затое Джанатан смяяўся, i мы стаялi на строме берага, i сцiскалi адзiн аднаго ў абдымках, i рабiлiся ўсё шчаслiвейшымi ад таго, што зноў былi разам.

— Нарэшце ты прыйшоў, Сухарык Львiнае Сэрца! — сказаў Джанатан.

Сухарык Львiнае Сэрца — гэта гучала смешна, i мы зноў пачалi смяяцца. Мы смяялiся ўсё больш, быццам гэта была самая смешная ў свеце рэч, якую мы калi-небудзь чулi, але хутчэй за ўсё нам проста трэба было пасмяяцца, бо мы былi вельмi шчаслiвыя. Насмяяўшыся, мы пачалi барукацца, але смех у нас так i вырываўся. Качаючыся па траве, мы не заўважылi, як апынулiся ў рэчцы. Мне нават здалося, што з-за смеху мы можам утапiцца.

Але замест гэтага мы паплылi. Я нiколi не плаваў, хоць вельмi хацеў навучыцца. I вось я плыў... Я плыў так, як плаваюць многiя!

— Джанатан! Я ўмею плаваць! — закрычаў я.

— Ну, вядома, ты ўмееш плаваць, — адказаў ён.

Раптам мяне ўразiла адна думка.

— Джанатан, ты нiчога не заўважыў? Я перастаў кашляць.

— Вядома, перастаў... Ты ў Наджыяле...

Я крыху паплаваў, потым вылез на мост, стаў на яго, увесь мокры, вада сцякала з адзення. Штаны прылiплi да ног, i я мог выразна бачыць, што здарылася: ногi ў мяне былi такiя ж роўныя, як у Джанатана.

Потым падумалася, што, магчыма, я стаў такiм жа прыгожым, як мой брат. Я запытаўся ў яго пра гэта.

— Паглядзi ў люстра, — сказаў ён, паказваючы на ваду ў рэчцы.

Вада была чыстая, спакойная i празрыстая. Я лёг на жывот i прыгледзеўся да свайго адлюстравання, але нiчога асаблiвага, а тым больш прыгожага, там не заўважыў. Джанатан падышоў, лёг побач i таксама пачаў глядзець на наша адлюстраванне. Знiзу на нас глядзелi браты Львiнае Сэрца: прыгожы Джанатан са сваiмi залацiстымi валасамi, блакiтнымi вачыма i тонкiм тварам, i я са сваiм носам-шышачкай, калматай, распатланай грывай i ўсiм такiм iншым...

— Не, — сказаў я, паглядзеўшы на сябе крытычна, — я не стаў прыгажэйшы.

Але Джанатан лiчыў, што ўсё-такi ёсць вялiкая рознiца.

— Цяпер ты выглядаеш здаровым.

Пакуль мы ляжалi на мосце i глядзелi ў ваду, я адчуваў сябе сапраўды здаровым, што здаровая кожная клетачка майго цела, дык навошта мне быць прыгожым? Маё цела было такiм шчаслiвым, што ўсё ўва мне смяялася.

Мы яшчэ крыху паляжалi на мосце, сонца сагрэла i абсушыла нас. Джанатан сказаў, што нам пара iсцi. Шчыра кажучы, мне таксама не цярпелася паглядзець дом, дзе мне належала жыць.

Джанатан iшоў паперадзе, я — за iм на сваiх роўных нагах. Я iшоў i дзiвiўся, адчуваў, як гэта здорава iсцi на здаровых нагах. Калi мы паднялiся на строму, я павярнуў галаву i нарэшце ўбачыў Вiшнёвую Далiну. О, яна была ўся белая ад вiшнёвай квеценi, дакладней, белая i зялёная, бо цвет вiшнi — белы, а трава — зялёная. I праз усё гэта царства белага i зялёнага, быццам срэбная стужачка, цякла рэчка. Як жа я адразу ўсяго гэтага не заўважыў? Вiдаць, акрамя Джанатана, я не мог нiчога бачыць, але цяпер я стаяў i глядзеў, як усё перада мной прыгожа. Я сказаў Джанатану:

— Пэўна, гэта самая прыгожая на зямлi далiна!

— Твая праўда, — адказаў ён, — але не на зямлi.

I тут я ўспомнiў, што мы ў Наджыяле.

Вакол Вiшнёвай Далiны стаялi горы, яны таксама былi прыгожыя. Па iх схiлах цяклi ручаi i вадаспады: у Наджыяле была вясна.

Было штосьцi незвычайнае ў паветры. Я яго адчуваў такiм, што хацелася яго пiць. "Вось каб i дома было крыху такога паветра", — падумаў я, згадваючы, як я задыхаўся на сваёй канапцы на кухнi. А тут я дыхаў i не мог надыхацца. Джанатан пасмяяўся з мяне: "Пакiнь крышку i для мяне".

Дарожка, па якой мы iшлi, была белая ад пялёсткаў вiшнёвай квеценi, што асыпалася з дрэў, апускалася нам на валасы, i гэта мне вельмi падабалася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Надзея Артымовіч
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x