Астрыд Ліндгрэн - Лота

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Лота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Вышэйшая школа, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лота — усеагульная ўлюбёнка. Лотта любяць усё вакол, нягледзячы на яе цяжкі характар. У яе атрымоўваецца пераадольваць любыя забароны і здзяйсняць крадзяжы (чужых ровараў, напрыклад). Лоце нізавошта гуляць пад дажджом з насмаркам і хворым горлам. І яе не прымусіць есці ў нядзелю рыбу. У чым жа сакрэт абаяння гераіні?

Лота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У рэшце рэшт Лота спытала:

— Як доўга пiратам трэба сядзець пад ложкам, гаворачы гэтыя словы?

— Да калядаў, — адказаў Джонас.

Лота выпаўзла з-пад ложка:

— Я не хачу больш быць пiратам, таму што яны мне не падабаюцца.

Iншы раз Лота — добры памочнiк у нашых гульнях. Напрыклад, калi мы гуляем у анёлаў — у анёлаў-захавальнiкаў. Тады нам патрэбен хтосьцi, каго трэба абаранiць; мы абараняем Лоту. Яна ляжыць у сваiм ложку, а мы стаiм побач i размахваем рукамi, нiбы анёлы, якiя лятаюць i махаюць крыламi. Але Лоце гэтая гульня не падабаецца таксама, таму што яна зноў павiнна ляжаць цiхенька. Гэта тое ж самае, што яна робiць, калi мы гуляем у пiратаў, толькi на гэты раз ёй трэба ляжаць на ложку, а не пад iм.

Часам мы гуляем у бальнiцу. Джонас — урач, я — сядзелка, а Лота — хворае дзiця, якое зноў ляжыць у ложку.

— Зноў мне ляжаць у ложку, — сказала Лота, калi мы неяк папрасiлi яе пабыць хворай. — Я хачу быць доктарам i ўсунуць лыжку ў рот Марыi.

— Ты не зможаш быць доктарам, — сказаў Джонас, — таму што ты не ўмееш напiсаць рэцэпт.

— Што я не ўмею напiсаць? — спытала Лота.

— Рэцэпт — гэта тое, што пiша доктар. Ён гаворыць табе аб тым, як ты павiнна даглядаць за хворымi дзецьмi, — адказаў Джонас.

Джонас ужо навучыўся пiсаць друкаванымi лiтарамi, хаця ён яшчэ не ходзiць у школу. Чытаць ён таксама можа. Але мы не пойдзем у школу, пакуль нам не споўнiцца сем гадоў.

Аднак мы прымусiлi Лоту легчы ў ложак i прыкiнуцца хворай.

— Як ты сябе адчуваеш, мая маленькая дзяўчынка? — спытаў Джонас. Ён гаварыў, нiбы доктар, якi прыходзiць да нас, калi ў нас адзёр.

— Хачу есцi, хачу есцi, хачу есцi, — паўтарала Лота. — Я раблю выгляд, што я пiрат.

— Не дуры! — крыкнуў Джонас. — Спынiся! Мы не дазволiм табе гуляць з намi, калi ты будзеш рабiць такое глупства.

Лота супакоiлася i зноў стала "хворай". Яна нават дазволiла нам налажыць павязку на руку, а таксама i на грудзi. Скрозь павязку на грудзях Джонас пачуў, што сэрца было вельмi хворае. А калi ён засунуў лыжку ёй у горла, то аказалася, што i горла было вельмi i вельмi хворае.

— Прыйдзецца зрабiць ёй укол, — сказаў ён.

Аднойчы, калi Джонас быў хворы, доктар рабiў яму ўколы, i ён хутка ачуняў, i вось таму ён хацеў зрабiць укол Лоце. Ён узяў цыравальную iголку, якая была вельмi падобна на iголку доктара.

Але Лота не хацела нiякiх уколаў, — яна брыкалася, пiшчала:

— Не хачу я гэтых уколаў!

— Ну, дурненькая, мы ж не ўзапраўду, — адказаў Джонас. — Я ж не збiраюся ўтыкаць у цябе гэтую iглу, цi ж ты не разумееш?!

— Усё роўна не хачу ўколаў, — енчыла Лота.

I мы амаль што спынiлi гэтую гульню.

— Але ж я ўсё-такi выпiшу рэцэпт, — сказаў Джонас. Ён сеў за стол i алоўкам напiсаў друкаванымi лiтарамi на шматку паперы, але ж я не магла гэта прачытаць. Вось што там было: "За хворай дзяўчынкай трэба даглядаць. Ёй павiнен зрабiць укол доктар Джонас Мартэнсан".

Нам з Джонасам спадабалася гуляць у бальнiцу. А Лоце — не.

Упартая Лота

Наш тата вельмi смешны. Калi ён вяртаецца дадому з работы, Джонас, я i Лота сустракаем яго, i тата звычайна гаворыць: "О, божа лiтасцiвы! Колькi ж гэта ў мяне дзяцей!"

Аднойчы мы схавалiся за вешалкай i сядзелi там цiхенька, дык тата сказаў маме:

— Што гэта здарылася, чаму так цiха? Цi мае дзецi захварэлi?

Тут мы i выскачылi з рогатам.

— Вы ж не палохайце мяне так, — сказаў тата. — Калi я вяртаюся дадому, дык павiнен стаяць лямант i гоман, iнакш я буду непакоiцца.

Аднойчы два грузавiкi сутыкнулiся на вулiцы якраз насупраць нашага дома, i лязгат быў такi, што Лота прачнулася.

— Што зрабiў Джонас на гэты раз? — запытала яна спрасонку. Лота была ўпэўнена, што ўвесь шум i лязгат iдзе ад Джонаса.

Лота — такая маленькая, i ў яе такiя тоўсценькiя ножкi, што нам з Джонасам вельмi падабаецца цiскаць яе. Але ёй гэта зусiм не падабаецца.

Лоце не падабаецца шмат чаго. На мiнулым тыднi яна кашляла, i мама прымушала яе прыняць лякарства. Але Лота сцiснула рот i затрэсла галавой.

— Ты такая дурненькая, — сказаў ёй Джонас.

— Я не дурненькая, — адказала Лота.

— Ты дурненькая таму, што не п'еш лякарства ад кашлю, — сказаў Джонас. Калi мне трэба было прымаць лякарства, я вырашыў адразу выпiць яго, i ўсё тут.

— А калi мне трэба прымаць лякарства, я адразу вырашаю не пiць яго, i ўсё тут, — адказала Лота.

Яна моцна-моцна сцiснула рот i пакруцiла галавой. Мама пагладзiла яе па галоўцы.

— Мая ты небарака, мая ты Лотачка, табе прыйдзецца ўвесь час ляжаць тут i кашляць.

— I добра, бо я зусiм не хачу спаць, — радасна адказала Лота.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лота»

Обсуждение, отзывы о книге «Лота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x