Графiня Сэгюр - Зачараваная хатка

Здесь есть возможность читать онлайн «Графiня Сэгюр - Зачараваная хатка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зачараваная хатка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зачараваная хатка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік змяшчае ў сабе тры дзіцячыя казкі «Зачараваная хатка», «Добры Анры», «Казка пра Бландзіну, Добрую Козачку і Катка-Вуркатка» вядомай французскай пісьменніцы Графіні Дэ Сэгюр.

Зачараваная хатка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зачараваная хатка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бландзіна жвава саскочыла на зямлю. Шэсць месяцаў праседзеўшы нерухома, яна баялася, што ногі ў яе будуць зусім здранцвелыя. Але яна адчула ў іх такую самую лёгкасць, як у тыя шчаслівыя часы, калі жыла ў Добрай Козачкі з Катком-Вуркатком і цэлымі гадзінамі бегала па парку, збіраючы кветкі і ганяючыся за матылькамі. Шчыра падзякаваўшы Чарапасе, яна хуценька адчыніла маленькія дзверцы і адразу апынулася перад прыгожай дзяўчынай, апранутай ва ўсё белае. Дзяўчына спытала ў Бландзіны, каго яна тут шукае.

- Мне трэба пабачыць Чароўную фею, - адказала Бландзіна. - Калі ласка, перадайце ёй, што прынцэса Бландзіна вельмі просіць яе прыняць.

- Хадзіце за мной, прынцэса, - сказала дзяўчына.

І Бландзіна з хваляваннем пайшла за ёй. Яны праходзілі па прыгожых залах і сустракалі шмат маладых дзяўчат, якія таксама былі ва ўсім белым, як і тая, якую Бландзіна сустрэла на дварэ. Дзяўчаты прыязна ўсміхаліся Бландзіне і глядзелі на яе з такім выглядам, быццам некалі ўжо бачылі. Нарэшце Бландзіна ўвайшла ў залу, кропля ў кроплю падобную да той, што была ў Добрай Козачкі ў Бэзавым лесе.

Гэты ўспамін быў Бландзіне такі балючы, што яна нават не заўважыла, як маладая дзяўчына некуды знікла. Яна сумна пачала разглядаць мэблю, якая стаяла ў зале, і заўважыла, што толькі адна рэч тут не такая, як у Добрай Козачкі ў Бэзавым лесе. Гэта была вялікая шафа, аздобленая золатам і тонкай разною косткай. Шафа была зачыненая. І тут Бландзіна адчула, як шафа вабіць яе з неадольнаю сілай, яна не магла звесці з яе вачэй. Раптам дзверы ў залу адчыніліся, і ў яе ўвайшла прыгожая, яшчэ маладая жанчына ў раскошным убранні. Яна падышла да Бландзіны і прамовіла мяккім, ласкавым голасам:

- Што ты хацела, мілае дзіцятка?

- О, пані! - закрычала Бландзіна і кінулася жанчыне ў ногі. - Мне сказалі, што вы можаце расказаць пра лёс, які напаткаў маіх мілых, чароўных сяброў Добраю Козачку і Катка-Вуркатка. Вы ж, напэўна, ведаеце, як я страціла іх праз сваё злачыннае свавольства. Я шмат праплакала, думаючы, што яны памерлі. Але Чарапаха падарыла мне надзею, сказаўшы, што аднойчы я здолею іх убачыць. І вось яна прывезла мяне сюды. Калі ласка, пані, скажыце, што яны жывыя. І загадайце, што я павінна зрабіць, каб заслужыць вялікае шчасце ўбачыць іх зноўку.

- Бландзіна, - сумна адказала Чароўная фея, - ты даведаешся, што здарылася з тваімі сябрамі. Але што б ты не ўбачыла, не адчайвайся і не страчвай надзеі.

З гэтымі словамі яна падняла бедную Бландзіну з каленяў і падвяла да шафы, якая так прывабіла яе позірк.

- Вось, мілая Бландзіна, - сказала фея, - вазьмі гэты ключык і адчыні гэтую шафу. Але будзь мужная!

І яна аддала Бландзіне залаты ключык.

Бландзіна адчыніла шафу дрыготкай рукою... І што яна магла адчуць, калі ўбачыла, што ў шафе вісяць шкуры Добрае Козачкі і Катка-Вуркатка, прыбітыя дыяментавымі цвікамі?!

Няшчасная Бландзіна роспачна крыкнула і ў непрытомнасці ўпала на рукі Чароўнае фее.

У тое ж імгненне дзверы ў залу зноў адчыніліся і на парозе ўзнік прыгожы, як сонейка, прынц. Ён кінуўся да Бландзіны і сказаў:

- Ах, маці, гэтае выпрабаванне было занадта моцнае для нашай мілай Бландзіны.

- Я таксама шкадую, сынку, і мне таксама баліць за яе сэрца. Алё ты ведаеш, што гэтае пакаранне было патрэбнае, каб ужо назаўсёды вызваліць яе з-пад улады злога чарадзея Бэзавага леса.

З гэтымі словамі, Чароўная фея дакранулася да Бландзіны сваёю палачкай, і Бландзіна адразу ачнулася. Але ўспомніўшы ўбачанае, яна зноў горка заплакала і ў роспачы закрычала:

- Дайце мне памерці, мне не хочацца болей жыць. Няма больш надзеі, і мне ніколі не ўбачыць шчасця. Мілыя мае, дарагія сябры, ваша Бландзіна хутка ўжо будзе з вамі!

- Бландзіна, дарагая, - сказала фея, моцна абняўшы дзяўчынку, - твае сябры жывыя і любяць цябе. Я і ёсць Добрая Козачка, а гэта - мой сын, Каток-Вуркаток. Некалі злы чарадзей Бэзавага лесу скарыстаўся няўважлівасцю майго сына, і яму ўдалося ператварыць нас у жывёл. У гэтым выглядзе ты з намі й пазнаёмілася. Свой нармальны выгляд мы маглі набыць толькі тады, калі б ты вызваліла Ружу, якую я ператварыла ў куст. Я ведала, што яна твой сама злы вораг, і таму пасадзіла яе як мага далей ад замка, каб ты не магла яе ўбачыць. Я ведала, якія няшчасці ты можаш на сябе наклікаць, выпусціўшы яе на волю. І неба мне сведка, мы з сынам былі гатовыя ўсё жыццё заставацца Добраю Козачкай і Катком-Вуркатком, толькі б аберагчы цябе ад страшнай пакуты, якую табе давялося перажыць. На жаль, нягледзячы на ўсе нашыя перасцярогі, Папугаю ўдалося цябе ашукаць. А ўсё астатняе ты сама ведаеш. Магу толькі дадаць, што мы таксама вельмі пакутавалі, ведаючы, што ты засталася зусім адна і так горка плачаш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зачараваная хатка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зачараваная хатка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зачараваная хатка»

Обсуждение, отзывы о книге «Зачараваная хатка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x