Графiня Сэгюр - Зачараваная хатка

Здесь есть возможность читать онлайн «Графiня Сэгюр - Зачараваная хатка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зачараваная хатка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зачараваная хатка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік змяшчае ў сабе тры дзіцячыя казкі «Зачараваная хатка», «Добры Анры», «Казка пра Бландзіну, Добрую Козачку і Катка-Вуркатка» вядомай французскай пісьменніцы Графіні Дэ Сэгюр.

Зачараваная хатка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зачараваная хатка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але Добрая Козачка, уздыхаючы, заўсёды адказвала:

- Ах, Бландзіна, нават і не думай хадзіць у гэты лес, ён прыносіць толькі няшчасце. І я зычу, каб ты ніколі болей туды не трапіла!

Выправіўшыся на шпацыр, Бландзіна часам заходзіла ў альтанку, што стаяла на ўзгорку каля самае агароджы, за якой пачынаўся лес. Адтуль яна бачыла прыгожыя высокія дрэвы, чароўныя кветкі, тысячы птушак, якія спявалі, пералятаючы з галінкі на галінку, і нібыта заклікалі яе прыйсці да іх пагуляць. «Ну чаму Добрая Козачка не хоча адпусціць мяне пагуляць у лесе? - думала яна. - Хіба мне можа там што-небудзь пагражаць, калі яна сама мяне абараняе?»

Кожны раз, як яна гэта думала, Каток-Вуркаток, здавалася, прачытваў яе думкі і, ухапіўшы яе за прыпол, адразу пачынаў цягнуць прэч з альтанкі і жаласна мяўкаў.

Тады Бландзіна ўсміхалася і йшла за Катком-Вуркатком гуляць далей па прыгожым, але бязлюдным парку.

Раздзел 7. Папугай

З таго дня, як Бландзіна прачнулася ад сямігадовага сну, прайшло амаль паўгода. Цяпер ёй здавалася, што час ідзе вельмі марудна. Яна часта ўспамінала бацьку, і гэты ўспамін напаўняў яе сэрца сумам. Добрая Козачка і Каток-Вуркаток, напэўна, здагадваліся пра яе думкі. Каток-Вуркаток пачынаў жаласна мяўкаць, а Добрая Козачка глыбока ўздыхала. Бландзіна рэдка гутарыла з імі пра тое, што яе хвалявала, - яна баялася пакрыўдзіць Добрую Козачку, бо тая і так ужо тры ці чатыры разы казала ёй: «Ты ўбачыш яшчэ свайго бацьку, Бландзіна. Гэта здарыцца, калі табе споўніцца пятнаццаць гадоў. А пакуль, павер, не трэба думаць пра будучыню. І сама галоўнае - не трэба спрабаваць ад нас уцячы.»

Аднойчы раніцай Бландзіна сядзела самотная, разважаючы пра сваё незвычайнае і аднастайнае жыццё. І тут яе думкі развеяліся, бо нехта ціхутка тройчы пастукаў у шыбу. Яна падняла галаву і ўбачыла прыгожага зялёнага папугая з аранжавымі шыйкаю і грудзінкай. Здзівіўшыся нечаканаму незнаёмцу, Бландзіна адчыніла акно і ўпусціла Папугая ў пакой. І здзівілася яшчэ болей, калі птушка загаварыла танюткім траскучым галаском.

- Дзень добры, Бландзіна. Я ведаю, што ты часта сумуеш, бо табе няма з кім пагутарыць. Вось я і прыляцеў пагаварыць з табою. Але, калі ласка, не кажы нікому, што ты мяне бачыла, іначай Добрая Козачка скруціць мне шыю.

- Ды ну, што ты, мілы Папугай, - адказала Бландзіна. - Добрая Козачка нікому не робіць ліха. Яна не любіць толькі злыдняў ды злоснікаў.

- Не, Бландзіна, калі ты не паабяцаеш, што нічога не будзеш расказваць пра мяне Катку-Вуркатку і Добрай Козачцы, то я зараз жа палячу адсюль і ніколі больш не вярнуся.

- Ну добра, мілы Папугай, калі ты ўжо так гэтага хочаш, я абяцаю. Давай трошкі пагутарым: я ўжо так даўно ні з кім не гаварыла! Мне здаецца, што ты вельмі вясёлы і вельмі дасціпны. І я ўпэўненая, што ты чым-небудзь мяне пазабавіш.

І Бландзіна пачала слухаць Папугаевы байкі, а той, як умеў, узяўся расхвальваць Бландзіну за яе прыгажосць, яе таленты і вялікі розум. Бландзіна была зачараваная. Калі прайшла гадзіна, Папугай паляцеў і паабяцаў вярнуцца назаўтра. Так ён прылятаў яшчэ некалькі дзён запар і кожны раз расхвальваў Бландзіну і цешыў яе рознымі байкамі. І вось аднойчы ранкам ён пастукаўся ў шыбу і сказаў:

- Бландзіна, Бландзіна, адчыняй хутчэй, я прынёс табе вестку ад твайго бацькі. Толькі, калі ласка, не шумі, калі не хочаш, каб мне скруцілі шыю.

Бландзіна хуценька адчыніла акно і спытала:

- Няўжо ты сапраўды прынёс мне навіны ад майго бацькі? Кажы хутчэй: што з ім і як ён?

- З тваім бацькам усё добра, Бландзіна, - адказаў Папугай. - Але ён вельмі журыцца, што цябе няма побач. Я паабяцаў яму зрабіць усё, што ў маёй невялікай сіле, каб вызваліць цябе з твайго вязення. Але я змагу зрабіць гэта, толькі калі ты мне дапаможаш.

- З майго вязення? - здзівілася Бландзіна. - Дык ты проста не ведаеш, што Добрая Козачка і Каток-Вуркаток са мной заўсёды вельмі добрыя і ласкавыя і вельмі клапацяцца пра маё выхаванне! Яны вельмі ўзрадаваліся б, каб у іх была магчымасць вярнуць мяне майму бацьку. Мілы Папугай, калі ласка, хадзі са мной, і я пазнаёмлю цябе з Добрай Козачкай.

- Ах, Бландзіна, - адказаў Папугай сваім траскучым галаском, - ты не ведаеш яшчэ Добрае Козачкі і Катка-Вуркатка. Яны ненавідзяць мяне, бо мне ўжо некалькі разоў удавалася ратаваць іхніх ахвяраў. Ніколі табе не ўбачыць свайго бацькі, Бландзіна, і ніколі не выйсці з гэтага леса, калі ты сама не здымеш таго талісмана, які цябе тут трымае.

- Якога талісмана? - зноў здзівілася Бландзіна. - Я ніякага талісмана не ведаю. Дый якая карысць Добрай Козачцы і Катку-Вуркатку трымаць мяне тут у палоне?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зачараваная хатка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зачараваная хатка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зачараваная хатка»

Обсуждение, отзывы о книге «Зачараваная хатка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x