Графiня Сэгюр - Зачараваная хатка

Здесь есть возможность читать онлайн «Графiня Сэгюр - Зачараваная хатка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зачараваная хатка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зачараваная хатка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік змяшчае ў сабе тры дзіцячыя казкі «Зачараваная хатка», «Добры Анры», «Казка пра Бландзіну, Добрую Козачку і Катка-Вуркатка» вядомай французскай пісьменніцы Графіні Дэ Сэгюр.

Зачараваная хатка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зачараваная хатка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бландзіна пайшла за Добраю Козачкай у свой кабінет, падбегла да піяніна і, як толькі пачала граць, пачула, што з-пад пальцаў у яе ліецца чароўная музыка. Яна ўзяла арфу і таксама ўпэўнілася, што грае на ёй цудоўна. Заспяваўшы, яна заўважыла ў сябе дзівосны голас; узяўшы ў рукі алоўкі і пэндзлі, пачала маляваць, ды так добра, што ў яе малюнках адчуваўся сапраўдны талент; яна пісала зусім без памылак і вельмі прыгожым почыркам; а зірнуўшы на назвы кніг, якія стаялі на паліцах, прыгадала, што многія з іх ужо чытала. Здзіўленая і вельмі радая, яна кінулася на шыю Добрае Козачцы, ласкава пацалавала Катка-Вуркатка і сказала:

- О, мае добрыя, дарагія, мае сапраўдныя сябры! Як я вам удзячна за тое, што вы пра мяне так паклапаціліся, шмат чаму навучылі й так добра выхавалі! Я адчуваю, што зрабілася цяпер нашмат лепшая, і ў гэтым я абавязаная вам.

Добрая Козачка прытуліла да сабе Бландзіну, а Каток-Вуркаток ласкава лізнуў ёй руку. Калі першая радасць прайшла, Бландзіна апусціла вочы і сціпла спытала:

- Мілыя мае, добрыя сябры, вы не палічыце мяне няўдзячнаю, калі я папрашу вас зрабіць мне яшчэ адну паслугу? Скажыце, што з маім бацькам? Ці ён дагэтуль смуткуе без мяне? Ці быў ён хоць трошкі шчаслівы з таго дня, калі я згубілася ў лесе?

- Твая просьба вельмі зразумелая, дарагая Бландзіна, і мы выканаем яе, - адказала Добрая Козачка. - Зірні ў гэтае люстра, і ў ім ты адразу ўбачыш усё, што адбылося з тваім бацькам пасля твайго знікнення і што з ім цяпер.

Бландзіна падняла вочы і ўбачыла ў люстры бацькаў пакой. Кароль хадзіў па ім вельмі ўсхваляваны. Здавалася, ён некага чакае. Потым да яго зайшла каралева Фур'ета і пачала расказваць, што Бландзіна, нягледзячы на ўсе ўгаворы Гурмандзінэ, захацела сама пакіраваць страўсамі, але тыя не падпарадкаваліся ёй і пабеглі да Бэзавага лесу; там брычка перакулілася, і Бландзіна, пераляцеўшы цераз агароджу, апынулася ў лесе; ад адчаю і жаху, Гурмандзінэ ледзь не страціў розум, і таму каралева адправіла яго да сваіх бацькоў. Пачуўшы гэтую навіну, кароль быў у роспачы, ён кінуўся да Бэзавага лесу шукаць Бландзіну, і яго толькі сілай удалося ад гэтага ўтрымаць. Яго прывялі назад у палац, і ён яшчэ доўга пакутаваў ад скрухі, увесь час клічучы сваю мілую дачурку. Але нарэшце ён заснуў і ў сне ўбачыў Бландзіну ў палацы ў Добрае Козачкі і Катка-Вуркатка. Добрая Козачка супакоіла яго і сказала, што Бландзіна ў яе жыве добра і шчасліва і аднойчы настане дзень, калі яна вернецца да свайго бацькі.

Потым люстра пацьмянела, і ўсё знікла. А калі засвяцілася зноў, Бландзіна зноў убачыла бацьку. Ён пастарэў, валасы ў яго пасівелі. Ён сумна сядзеў, трымаючы ў руцэ Бландзінін партрэт, цалаваў яго і ціха плакаў. Ён быў адзін, ні каралевы, ні Брунеты Бландзіна не ўбачыла. Бедная Бландзіна горка заплакала.

- Чаму мой бацька адзін? - спытала яна. - Чаму з ім нікога няма? Дзе каралева з маёй сястрою Брунетай?

- Каралева зусім мала смуткавала з-за тваёй смерці (а ўсе лічаць, што ты памерла), і ўрэшце кароль узненавідзеў яе за гэта і паслаў назад да ейнага бацькі, караля Баламута, які загадаў пасадзіць яе ў вежу, дзе яна неўзабаве памерла ад нуды і шаленства. А твая сястра Брунета зрабілася такая злая і невыносная, што летась кароль хуценька аддаў яе замуж за прынца Жарсткена, які ўзяўся выправіць яе злы і зайздрослівы нораў. Прынц абыходзіцца з Брунетаю вельмі жорстка, і яна пачынае ўжо разумець, што злосць не прыносіць ніякага шчасця. Таму яна патроху пачала выпраўляцца. Ты з ёю яшчэ пабачышся і сваім узорам канчаткова выправіш яе.

Бландзіна ласкава падзякавала Добрай Козачцы за навіны і хацела спытаць, калі ж нарэшце зможа ўбачыцца са сваім бацькам? Але падумала, што лепей для гэтага пытання пачакаць іншага выпадку. Бо цяпер Добрай Козачцы можа здацца, што яна спяшаецца пакінуць яе, а гэта будзе няветліва.

Цэлымі днямі Бландзіна была нечым занятая, і часу нудзіцца ў яе не было. Але зрэдку яна ўсё ж сумавала: пагутарыць яна магла толькі з Добраю Козачкай, а Добрая Козачка бывала з ёй толькі на ўроках ды падчас ежы. Каток-Вуркаток не ўмеў размаўляць і, каб Бландзіна яго разумела, усё паказваў на мігах. І газэлі, якія старанна прыслугоўвалі Бландзіне, таксама заўсёды маўчалі.

На шпацыр Бландзіна заўсёды хадзіла з Катком-Вуркатком, які паказваў ёй найлепшыя прысады і найпрыгажэйшыя кветкі. Добрая Козачка ўзяла з Бландзіны слова, што яна ніколі не будзе выходзіць за агароджу парка і ніколі не захоча пайсці пагуляць у лес. Бландзіна часта пыталася ў Добрай Козачкі, чаму ёй нельга туды схадзіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зачараваная хатка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зачараваная хатка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зачараваная хатка»

Обсуждение, отзывы о книге «Зачараваная хатка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x