Графiня Сэгюр - Зачараваная хатка

Здесь есть возможность читать онлайн «Графiня Сэгюр - Зачараваная хатка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зачараваная хатка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зачараваная хатка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік змяшчае ў сабе тры дзіцячыя казкі «Зачараваная хатка», «Добры Анры», «Казка пра Бландзіну, Добрую Козачку і Катка-Вуркатка» вядомай французскай пісьменніцы Графіні Дэ Сэгюр.

Зачараваная хатка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зачараваная хатка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А тая карысць, Бландзіна, што ім тут сумна жыць у адзіноце. Што ж да талісмана, дык гэта звычайная Ружа. Калі ты яе сарвеш, яна вызваліць цябе з твайго вязення, і ты зноў апынешся ў абдымках у свайго бацькі.

- Але ж у садзе няма ніводнае Ружы... Як жа мне яе сарваць?

- Прыйдзе дзень, і я скажу табе гэта. Але сёння мне болей нельга з табою гутарыць: хутка сюды прыйдзе Добрая Козачка. Але каб ты магла пераканацца ў цудадзейнай якасці Ружы, спытай пра яе ў Добрае Козачкі, і ты ўбачыш, які ў яе будзе выгляд. А цяпер - да заўтра, Бландзіна, да заўтра.

І Папугай паляцеў задаволены, што яму ўдалося закінуць у душу Бландзіне першыя зярняткі няўдзячнасці і непаслушэнства.

Як толькі Папугай знік, у пакой увайшла Добрая Козачка. Было відаць, што яна вельмі ўсхваляваная.

- З кім гэта ты тут гутарыла? - спытала яна, насцярожана пазіраючы на расчыненае акно.

- Ні з кім, пані, - адказала Бландзіна.

- Але я ўпэўненая, што чула тут галасы.

- Гэта я, відаць, размаўляла сама з сабою.

Добрая Козачка нічога не адказала, але твар у яе быў сумны, і з вачэй нават выкаціліся некалькі слязінак.

Бландзіна таксама была вельмі ўсхваляваная: Папугаевы словы прымусілі яе зусім іначай зірнуць на тое, што яна робіць у Добрай Козачкі і Катка-Вуркатка. І замест таго, каб падумаць, што козачка, якая ўмее гаварыць па-чалавечы і надзяляць розумам іншых жывёл; якая змагла на сем год усыпіць дзяўчынку і ўвесь гэты час прысвяціла яе выхаванню; якая жыве ў палацы, дзе ёй прыслугоўваюць, як сапраўднай каралеве, што гэтая козачка - незвычайная; і замест таго, каб адчуць да яе ўдзячнасць, Бландзіна слепа паверыла Папугаю, якога зусім не ведала і верыць словам якога ў яе не было ніякай прычыны, як і ў Папугая не было ніякай прычыны дапамагаць Бландзіне, рызыкуючы сваім жыццём. Яна паверыла яму толькі таму, што ён увесь час расхвальваў яе таленты. Цяпер яна ўжо не глядзела з былой удзячнасцю на прыемнае і шчаслівае жыццё, якое ёй падарылі Каток-Вуркаток і Добрая Козачка: яна вырашыла зрабіць усё так, як параіў ёй Папугай.

У той жа дзень, нібы незнарок, яна спытала ў Добрае Козачкі:

- Скажыце, Добрая Козачка, чаму ў Вашым садзе столькі розных прыгожых кветак, а сама чароўнай і сама прыгожай - Ружы - няма?

Пачуўшы гэтае пытанне, Добрая Козачка чамусьці вельмі збянтэжылася і з дрыготкаю ў голасе адказала:

- Бландзіна, ах, Бландзіна, не думай пра гэтую каварную кветку, якая коле кожнага, хто да яе дакранецца. І ніколі не гавары са мною пра Ружу. Ты не ўяўляеш, якая небяспека крыецца для цябе ў гэтае кветцы.

У Добрае Козачкі быў такі суровы выгляд, што Бландзіна не асмелілася болей нічога спытаць.

Дзень скончыўся сумна. Бландзіна адчувала сябе няёмка, Добрая Козачка была незадаволеная, а Каток-Вуркаток - журботны.

Назаўтра Бландзіна, прачнуўшыся, падбегла да акна і ледзь паспела яго адчыніць, як у пакой уляцеў Папугай.

- Ну, што, Бландзіна, - спытаў ён, - бачыла, як збянтэжылася Добрая Козачка, калі ты спытала ў яе пра Ружу? Я абяцаў табе расказаць, як здабыць гэту чароўную кветку, дык вось: табе трэба выйсці з парка і пайсці ў лес. Я палячу разам з табой і пакажу месца, дзе расце найпрыгажэйшая Ружа ў свеце.

- Але як жа я выйду з парка? Са мной на шпацыр заўсёды ходзіць Каток-Вуркаток.

- Пастарайся яго адаслаць, - сказаў Папугай. - А калі ён заўпарціцца, усё роўна не слухай яго і выходзь за агароджу.

- Але ж калі гэтая Ружа расце далёка, у палацы абавязкова заўважаць, што мяне надта доўга няма.

- Ісці трэба сама большае адну гадзіну. Добрая Козачка паклапацілася, каб Ружа была як мага далей і каб ты ніколі не змагла вырвацца з яе палону.

- Але нашто ёй мяне трымаць? Яна такая магутная, няўжо яна не магла знайсці сабе іншых уцех, апроч майго выхавання?

- Гэта ты зразумееш потым, Бландзіна, калі вернешся да свайго бацькі. А цяпер табе трэба быць вельмі рашучаю. Пасля снедання пазбаўся ад Катка-Вуркатка і выходзь у лес. Я буду цябе там чакаць.

Бландзіна паабяцала, што ўсё так і зробіць, і хуценька зачыніла акно, баючыся, каб іх не ўбачыла Добрая Козачка.

Пасля снедання Бландзіна, як зазвычай, пайшла на шпацыр у сад, і Каток-Вуркаток пайшоў разам з ёю. Некалькі разоў яна прасіла Катка, каб ён пакінуў яе адну, але той жаласна мяўкаў і ішоў следам. Калі яны збочылі на дарожку, якая вяла да выхаду з парка, Бландзіна зноў паспрабавала пазбавіцца ад Катка-Вуркатка.

- Я хачу пагуляць адна, - сказала яна. - Ідзі адсюль, Каток-Вуркаток, чуеш?

Але Каток-Вуркаток зрабіў выгляд, быццам не разумее. Тады Бландзіна зусім раззлавалася і, забыўшыся, што яна робіць, ударыла Катка-Вуркатка нагой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зачараваная хатка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зачараваная хатка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зачараваная хатка»

Обсуждение, отзывы о книге «Зачараваная хатка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x