• Пожаловаться

Алена Масла: Таямніца закінутай хаты

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Масла: Таямніца закінутай хаты» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2005, ISBN: 985-02-0746-9, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алена Масла Таямніца закінутай хаты
  • Название:
    Таямніца закінутай хаты
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    2005
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    985-02-0746-9
  • Рейтинг книги:
    3.22 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Таямніца закінутай хаты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямніца закінутай хаты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека.

Алена Масла: другие книги автора


Кто написал Таямніца закінутай хаты? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Таямніца закінутай хаты — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямніца закінутай хаты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шануючы традыцыю, Вецер дапамог сватам-пліскам накінуць вэлюм на Клёнік і Вішаньку і хуценька разарваў яго.

Той-сёй з дрэў праслязіўся, той-сёй запляскаў ад замілавання ў ладкі — і ў каторы раз лістота залатым дажджом асыпалася на зямлю.

Лісце трапіла і на важных гусакоў, што стаялі сярод гасцей-сведак пад дрэвамі. Яны спачатку не знайшліся, што і сказаць. А раптам для рэпутацыі шкодна быць па калена засыпанымі лісцем?

Але адна маладзейшая гуска дзюбай узяла некалькі лісткоў, прыстроіла іх на хвосцік — атрымалася міла. Так зрабілі і астатнія гусакі — і прысутныя назвалі іх арыгіналамі.

Загучала музыка. Вецер цяпер быў і дырыжорам аркестра і музыкам. Струнамі служылі галінкі дрэў. З тоненькіх выціналіся высокія гукі, з тоўстых — нізкія. Час ад часу ў гэту музыку ўпляталіся тоненькія галаскі плісак і, як адабрэнне рэпертуару, гусінае «га-га!».

Неба ўкрылася цёмна-сінім аксамітам ночы, але маладыя — Клёнік і Вішанька — свяціліся і ззялі нават у цемнаце. Яна — сваёй не ў пару выпушчанай на свет квеценню. Ён — золатам і барвай лістоты, якую Вецер не атрос, уважыўшы яго як жаніха. Яны ўрачыста і сцішана свяціліся ў цішы восеньскай ночы і нібы плылі па-над зямлёй, па-над гоманам гасцей, яднаючыся з зорным ззяннем...

Вецер граў, а дрэвы гойдаліся ў такт музыкі, нібы танцавалі. Танец іх спачатку быў павольны. Але Вецер захапіўся ігрой і нават забыў, што знаходзіцца на вяселлі. Ён мацнеў і мацнеў, усё гучнела яго музыка, змяняючыся са спакойнага пошуму на пагрозлівае завыванне — пакуль пакрысе не перарасла ў буру.

Яна ліхаманкава пачала трэсці дрэвы, нават сукі на іх выварочвала, дашчэнту абдзірала рэшткі лістоты. І вясельных убораў Клёніка і Вішанькі не пашкадавала.

На гэты раз паслуга Ветру як паштальёна была выпадковай. Ён падымаў з зямлі апалую лістоту і круціў яе ў паветры.

— Да вясны, любая! — прыпаў апошнім лістком да Вішанькі Клёнік.

— Да сустрэчы, каханы! — асыпалася лёгкім снегам на яго голле сарваная вішнёвая квецень.

І, шчаслівыя, яны заснулі на ўсю зіму. Крыху забягаючы наперад, скажам, што ім сніліся сны пра вёсны і цёплыя леты, якія будуць прыходзіць да іх, закаханых, толькі для іх дваіх.

А Вецер закруціўся-завярцеўся ў скоках з бурай, спачатку нагнаў дажджу, а пасля дзьмухнуў з поўначы. Ціскануў мароз. Наваколле, залітае дажджом, заледзянела ўміг і ператварылася ў крыштальнае...

Стаміўся пад раніцу лётаць па небе Вецер. Апусціўся на зямлю, прыхінуўся плячыма да Вішанькі — і толькі тады ўспомніў, што музыку сваю пачынаў іграць у гонар маладых. Што шчыраваў, рыхтуючы вяселле,— і вось, сам сваю работу змарнаваў. За адну ноч ад залатой восені і напамінку не засталося. Хіба вось толькі свецяцца чырванню рабінавыя каралі на вішнёвых галінках.

Уздыхнуў Вецер, забурчэў сам на сябе — і, абуджаны, зашамацеў голлем сад, зазвінеў сярэбранымі званочкамі. Гэта азваліся яблынькі. Голыя, без лісця, яны ўтрымалі падчас буры на сваіх галінках крапчэйшыя яблыкі. Калі пасля дажджу раптоўна ціснуў мароз, кожны яблычак аказаўся закутым у ледзяную корку, нібы ў крышталь. Кранутыя подыхам Ветру, яны датыкаліся да заледзянелых галінак — і звінелі.

Вось гэта была музыка! Зачараваны ёй, Вецер калыхаў і калыхаў галінкі — нібы перапрашаў наваколле за свае шалы.

— Вось,— здавалася, вымаўляў ён,— накуралесіў я, пагарачыўся, але гляньце, што атрымалася! Наўмысна нізашто не дадумаўся б даць марозу яблыкі ў лёд закаваць!

Ніхто не гневаўся на Вецер за яго гарачы нораў, бо паднятая ім бура ператварылася ў чароўную музыку крыштальнага саду. І, развітваючыся пад яе срэбраны звон з цёплымі днямі бабінага лета, наваколле думала пра тое, што Вішаньцы варта было зацвісці ўвосень, калі гэтай парой яна сустрэла сваё каханне. І што, дзякуючы вяселлю, залатая восень закончылася такім прыгожым днём — будзе што ўспомніць падчас зімовага спакою...

Над зямлёй плыла крыштальная музыка.

Дрэва, якое расказвала казкі

У адным садзе, дзе раслі толькі карысныя дрэвы, пасадзілі дрэўца, якое не пладаносіла. Ні яблыкаў, ні вішань, ні сліў, ні груш на ім не расло. Нечага было збіраць у вялікія кашы восенню, калі ў астатніх садовых дрэў галіны гнуліся ад багатага ўраджаю.

Затое дрэўца ведала багата казак і цудоўна іх апавядала. Ні ў кожным садзе такое знойдзецца! На гэта і спакусіўся гаспадар прыгожага саду, калі многа гадоў назад купіў яго саджанец у старэнькага сівога дзядулі на кірмашы.

Гэты дзядуля быў добрым чараўніком. Збалелася ў яго душа, гледзячы, як нядбайна гаспадараць на зямлі людзі, як перарабляюць яе згодна сваім жаданням. То рэкі выпрамляюць, то балоты асушаюць. А пройдзе час — агледзяцца, што нешта не тое зрабілі, пачынаюць рэкі ў старыя рэчышчы вяртаць, балоты аднаўляць... Але пакуль тое, гаруе ўсё жывое на зямлі. Многія расліны, птушкі ды жывёлы знікаюць — тады людзі запісваюць іх у спецыяльныя кнігі і дадаюць да іх малюнкі ці фотаздымкі — вось так выглядала тое, чаго цяпер на зямлі не адшукаеш.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямніца закінутай хаты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямніца закінутай хаты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Петр Ершов
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Дмитрий Щеглов
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Роман Казак-Барский
Герман Гессе: Стэпавы воўк
Стэпавы воўк
Герман Гессе
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Валентин Пикуль
Отзывы о книге «Таямніца закінутай хаты»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямніца закінутай хаты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.