• Пожаловаться

Алена Масла: Таямніца закінутай хаты

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Масла: Таямніца закінутай хаты» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2005, ISBN: 985-02-0746-9, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алена Масла Таямніца закінутай хаты
  • Название:
    Таямніца закінутай хаты
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    2005
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    985-02-0746-9
  • Рейтинг книги:
    3.22 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Таямніца закінутай хаты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямніца закінутай хаты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека.

Алена Масла: другие книги автора


Кто написал Таямніца закінутай хаты? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Таямніца закінутай хаты — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямніца закінутай хаты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выручылі пліскі. Яны штодня прыляталі праведаць клёны і ўзяліся пасадзейнічаць закаханаму ў сардэчнай справе. Цяжка было не ўхваліць такіх сватоў. І далікатныя, і вёрткія, і элегантныя ў сваіх бела-чорных уборах. Рабінкам, суседкам клёнаў, пліскі замовілі падарунак для Вішанькі — каралі з ягад. Клёнік дакараў сябе, што не сам дадумаўся зрабіць гэта. Але ніхто не асудзіў яго нездагадлівасць — закаханыя губляюць галовы, і гэта зразумела ўсім...

Каралі атрымаліся багатыя — рабінкі не паскупіліся, пачапілі на ніткі самыя буйныя ягады. Птушкі падхапілі падарунак і панеслі Вішаньцы.

Калі па яе галінках заструменіўся чырвоны ланцужок, ад захаплення перахапіла дыханне ва ўсіх, хто бачыў гэту прыгажосць...

Сваты загаварылі з Вішанькай здалёк, спакваля раскрываючы свае намеры. А яна, такая не азнаная ў жыцці, такая даверлівая і шчырая, ледзь дачакалася канца іх прамоў, каб кіўнуць усімі пялёсткамі:

— Я згодная!

Хоць такі таропкі адказ і не надта спадабаўся старэйшым, але выдаў Вішаньку з галавой. І ёй даравалі паспешлівасць, як Клёніку — нездагадлівасць.

Атрымаўшы згоду, пліскі прызначылі вяселле на вечар таго ж дня. Трэба было спяшацца, пакуль не ўдарылі маразы: восень — пара ненадзейная.

Закіпела падрыхтоўка да вяселля.

Тут ужо галоўным распарадчыкам і выканаўцам задуманага ў адной асобе быў абраны Вецер. Моцны, хуткі, да таго ж, па ўсім свеце лётае, бачыць многа. Адпаведна, найлепшым чынам можа арганізаваць і свята...

Перш-наперш Вецер узяўся наводзіць у наваколлі прыгажосць. Схапіў за чубы ўсе запрошаныя на вяселле клёны і так страсянуў, што яны парадзелі напалову.

— Пане, няўжо няможна было цішэй? — зашапацелі дрэвы, разгублена аглядаючы дзюркі ва ўборах.— Счакалі б хоць да заўтра!

Вецер сам пабачыў, што крыху перастараўся, але знайшоўся:

— Вашыя прарэхі якраз па апошняй модзе. А гляньце сабе пад ногі: кожны з вас нібы на залатым востраве з уласнага лісця стаіць!

Гаварыў Вецер пераканаўча, і клёны супакоіліся. А Сарока, якая хоць і мела востры язычок, але крыўд доўга не помніла, ужо адпусцілася за адмову ўзяць яе за сваццю і тэлеграфам перадавала ваколіцы навіны з падрыхтоўкі вяселля. У першы выпуск і трапілі клёны са сваімі экстравагантнымі ўборамі. Ад усіх запрошаных тут жа паляцелі заказы Ветру прарэдзіць іх. Вецер рагатаў і трос дрэвы — не прызнавацца ж, што моду прыдумаў ён і вось толькі.

Пасля Вецер гукнуў павучкоў — заўсёдных спадарожнікаў бабінага лета. На тоненькіх павуцінках прыляцелі яны на месца збору. Маленькія майстры саткалі з павуціння для Вішанькі лёгкі, амаль празрысты вэлюм.

Вераб’ям, якія без справы таўкліся па двары, Вецер загадаў узяць у дзюбы сушэйшай травы і адпаліраваць на гронках рабіны ягады.

А пад вечар, калі да вяселля заставалася зусім нямнога часу, Вецер падняўся высока-высока і самруч вымыў неба, з якога пазірала на зямлю скупое на цяпло восеньскае сонейка.

Яно адразу заззяла ярчэй, а ўслед за ім — і прыцярушаная залатым лісцем зямля, і адпаліраваныя рабінавыя гронкі.

У хаце расчыніліся дзверы, і на двор выйшаў стары дзядуля. Ён доўга ўглядаўся вакол сябе, а пасля прамовіў:

— Сколькі жыву, не памятаю такога прыгожага восеньскага дня!

Пасля, абапіраючыся на кіёк, ён пайшоў у сад і ўбачыў Вішаньку ў квецені.

— Першы раз на маёй памяці цвіце восенню вішня. Ці на дабро гэта? — запытаў ён сам у сябе.

— На дабро, на дабро! — зашамацеў голлем сад. Але дзядуля не разумеў яго гаворкі. Ён задумліва аглядаў дрэўца і ўбачыў рабінавыя каралі. Падумаў, што каралі забылася тут унучка. Успомнілася, як быў маладым і цішком, каб не засмяялі ні сябры, ні хатнія, рабіў каралі для сваёй каханай, якая на ўсё доўгае жыццё стала яму жонкай... Усе ўспаміны чуў сад, бо дзядок разважаў услых, як часта робяць гэта старыя людзі.

Але доўга стаяць пад дрэўцам, успамінаючы даўнейшае, дзядулю не давялося. Вецер спяшаўся зладзіць вяселле і не хацеў бачыць старонніх святу асоб у садзе. Ён надзьмуўся і дыхнуў на старога з-пад вугла такім холадам, што той азалеў уміг.

— Праўду кажуць, што восень на шэрым кані едзе,— прамармытаў дзядуля.— Толькі было цёпла, як на табе — зімой патыхнула,— гаварыў ён, тупаючы ў хату.

Пад вечар, калі сонейка адным бокам ужо акунулася ў сцюдзёнае возера па-за садам, падрыхтаванні былі завершаны і вяселле можна было пачынаць.

Паколькі дрэвы моцна прывязаныя да зямлі карэннем і не могуць хадзіць, і малады, і маладая падчас вяселля застаюцца там, дзе і выраслі. Вэлюмам, сплеценым павучкамі, звязваюць галінкі заручаных. Перад усімі запрошанымі яны даюць слова красаваць, буяць, расці на ўцеху ваколіцы і дарыць ёй радасць, як і належыць закаханым. Пасля вецер разрывае тонкі вэлюм, але з гэтага імгнення назаўжды лічыцца, што маладыя звязаны паміж сабой тонкімі, нябачнымі, але трывалымі ніцямі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямніца закінутай хаты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямніца закінутай хаты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Петр Ершов
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Дмитрий Щеглов
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Роман Казак-Барский
Герман Гессе: Стэпавы воўк
Стэпавы воўк
Герман Гессе
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Валентин Пикуль
Отзывы о книге «Таямніца закінутай хаты»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямніца закінутай хаты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.