Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Джанатан паглядзеў на мяне i ўсмiхнуўся.

- Не апускай носа, - кажа. - Нiчога страшнага няма, павер майму слову, самае страшнае наперадзе.

Нiшто сабе, супакоiў! Але тут паднялося сонца, туман рассеяўся, у лесе заспявалi птушкi. Усё змрочнае i загадкавае таксама развеялася, маiх страхаў як i не было. Я сагрэўся, i ўсё ў нашым становiшчы здавалася мне не такiм ужо i дрэнным.

Грыму i Ф'ялару было таксама добра. Яны, пакiнуўшы цёмную стайню, з задавальненнем скублi зялёную траву. Думаю, што iм гэта падабалася.

Джанатан пасвiстаў iм, пасвiстаў цiхутка, але яны пачулi i прыйшлi.

Джанатан вырашыў ехаць неадкладна, хутчэй адсюль як мага далей!

- Сцяна адразу за гэтымi зараснiкамi, - растлумачыў ён. - А нам зусiм няма патрэбы трапiць на злыя вочы Додзiка.

Наш падземны ход выходзiў каля двух кустоў арэшнiку, Джанатан яшчэ замаскiраваў уваход галiнкамi, тым самым адзначыўшы, каб лягчэй было знайсцi яго.

- Запомнi, як усё гэта выглядае, - навучаў ён мяне. - Запомнi гэты вялiзны камень i елку, пад якой мы спалi, i зараснiк арэшнiку, бо, магчыма, давядзецца зноў прыехаць сюды, калi...

Больш ён нiчога не сказаў, мы асядлалi коней i паехалi.

Раптам над вершалiнамi дрэў мы ўбачылi галубка, аднаго з галубкоў Сафii, якi iмклiва наблiжаўся.

- Глядзi, гэта - Палома, - сказаў Джанатан, сочачы за яе палётам.

Я здзiвiўся - як ён мог пазнаць на такой адлегласцi?

Мы так доўга чакалi навiн ад Сафii, нарэшце прыляцеў яе галубок, а мы былi па гэты бок сцяны. Галубок паляцеў да дома Мацiяса, зараз ён апусцiцца ў галубятнi на стайнi, i толькi Мацiяс прачытае Сафiiну вестку.

Гэта азмрочыла Джанатана.

- Ах, калi б галубок прыляцеў учора, - сказаў ён, - я даведаўся б пра тое, што мне так неабходна.

Але нам трэба было ехаць, хутчэй аддалiцца ад гэтай сцяны, i ад Далiны Дзiкай Ружы, i ад салдат Тэнджыла, якiя шукаюць Джанатана.

Мы павiнны былi спусцiцца да ракi акружным шляхам праз лес, а потым берагам - да вадаспада Карма.

- I там, малы, ты ўбачыш такi вадаспад, якога ты нiколi ў жыццi не бачыў.

Я наогул мала што бачыў у жыццi, пакуль не трапiў у Наджыялу, i, вядома, не бачыў i такога лесу, якiм мы зараз ехалi. Гэта быў сапраўдны казачны лес, густы i цёмны, без адзiнай пратаптанай сцяжынкi. Мы ехалi наўпрост па лесе мiж дрэў, i iх вiльготныя галiны хвасталi нам па тварах. Але мне гэта нават падабалася. Мне падабалася ўсё: i сонечныя промнi, якiя прабiвалiся праз шаты дрэў, i спеў птушак, i лясныя пахi. А больш за ўсё мне падабалася ехаць побач з Джанатанам.

Паветра было свежае i халаднаватае, але паступова пацяплела. Адчувалася, што дзень будзе спякотны.

Неўзабаве Далiна Дзiкай Ружы засталася ззаду, а мы былi ў лясных нетрах. На паляне, акружанай высокiмi дрэвамi, мы ўбачылi маленькi шэры дамок - проста сярод густога лесу. Як можна жыць у такiм закiнутым месцы! Але тут хтосьцi жыў, бо з комiна iшоў дым, а каля агароджы пасвiлiся дзве казы.

- Тут жыве Эльфрыда, - паведамiў Джанатан. - Калi добра папрасiць, яна дасць нам малака падмацавацца.

Малака нам далi ўдосталь, а мы ж так доўга ехалi i нiчога не елi. Мы сядзелi ў Эльфрыды на прыступках ганка, пiлi смачнае малако i елi хлеб, якi быў у нас з сабой, елi сыр з казiнага малака, якiм пачаставала добрая Эльфрыда.

Эльфрыда - маленькая, тоўсценькая бабулька - жыла тут зусiм адна. Яна жыла тым, што трымала коз. Быў у яе i шэры кот для кампанii.

- Дзякуй богу, што не жыву я за сцяной, - казала бабуля.

Яна многiх ведала ў Далiне Дзiкай Ружы i ўсё распытвала, цi жывыя яны, яе знаёмыя, i Джанатан расказваў ёй навiны. Яму цяжка было гаварыць, таму што навiны былi невясёлыя i вельмi засмучалi бабульку.

- Ох, цяжка жывецца людзям у Далiне Дзiкай Ружы, - уздыхнула Эльфрыда. Няхай будзе пракляты Тэнджыл, няхай будзе праклята Катла!.. Усё б было добра, калi б у яго не было Катлы.

Яна закрыла твар фартухом, i мне здалося, што яна плача.

Я не мог глядзець на ўсё гэта i пайшоў пашукаць сунiцы. Хто такая Катла? Дзе жыве Катла? Калi мне раскажуць пра гэта?

Гарачынёй мы нарэшце дабралiся да ракi. Сонца, як вогненны шар, ззяла на небе, а вада пералiвалася, як тысяча маленькiх сонцаў. Мы стаялi на высокiм стромым беразе, а ўнiзе пад намi вiравала рака. Якое гэта было вiдовiшча! Рака iмчалася да вадаспада Карма так, што ажно пенiлася ў вадаваротах. З усёй сiлай яна iмкнулася да вадаспада, i мы ўжо на адлегласцi чулi яго раскаты.

Нам хацелася спусцiцца ўнiз, каб адчуць прахалоду. Грым i Ф'ялар напiлiся ў лесе з ручая, а нам хацелася пакупацца, i мы пабеглi ўнiз з крутога схiлу, па дарозе сцягваючы з сябе адзенне. На беразе ракi густа рос лазняк, над вадою раскiнула свае галiны тоўстая вярба. Мы ўзлезлi на дрэва, i Джанатан паказаў мне, як, трымаючыся за галiны, апусцiцца ў ваду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Астрид Линдгрен - Братья Львиное Сердце
Астрид Линдгрен
Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x