Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы хутка асядлалi коней. За гэты час Джанатан паспеў расказаць нам, як ён змог прайсцi праз галоўную браму, бо Мацiясу было надта цiкава.

- Гэта было проста, - расказваў Джанатан. - Я назваў пароль, якому навучыў мяне Сухарык: "Уся ўлада Тэнджылу - нашаму вызвалiцелю!" Старшы вартаўнiк запытаўся: "Адкуль ты? Куды iдзеш i што за даручэнне ў цябе?" - "З Карманьякi ў дом Мацiяса забраць пару коней для Тэнджыла". - "Праходзь", - сказаў ён. "Дзякуй", - адказаў я. I вось я тут. Але я павiнен прайсцi браму да таго, як з'явiцца пасланец Тэнджыла, iнакш усё ўскладнiцца.

Мы вывелi коней хутчэй, чым я магу сказаць гэта. Джанатан ускочыў у сядло Грыма, трымаючы павады Ф'ялара.

- Беражы сябе, Мацiяс, - махнуў ён рукой. - Да сустрэчы!

I памчаў рыссю з парай коней.

- А што ж будзе са мной? Што мне рабiць? - закрычаў я.

Джанатан памахаў мне.

- Мацiяс растлумачыць табе ўсё, - ужо здаля гукнуў ён.

Я стаяў, глядзеў яму ўслед i адчуваў сябе вельмi самотна. Мацiяс пачаў мяне супакойваць:

- Сухарык, зразумей, ты ж не можаш прайсцi праз браму. Табе трэба будзе прабiрацца падземным ходам, гэта калi ўжо сцямнее. Джанатан будзе чакаць цябе з таго боку сцяны.

- Гэта праўда? - не паверыў я. - З iм жа можа што-небудзь здарыцца ў апошнюю хвiлiну.

- Нi ў чым нельга быць упэўненым у краiне, дзе правiць Тэнджыл, - Мацiяс уздыхнуў. - Але калi што-небудзь, здарыцца, то вернешся, тады застанешся ў мяне.

Я ўявiў сабе, як усё гэта будзе выглядаць. Спачатку паўзцi па доўгiм падземным ходзе аднаму, само па сабе гэта было жахлiва, потым выйсцi ў лесе па другi бок сцяны i чакаць, чакаць, i нарэшце зразумець, што здарылася штосьцi страшнае. А потым паўзцi назад i жыць без Джанатана!

Мы стаялi ля пустой цяпер стайнi, i раптам мне прыйшла ў галаву непрыемная думка.

- А што будзе з табой, Мацiяс, калi прыйдзе гэты чалавек з Карманьякi? У стайнi ж няма коней!

- Там будзе конь, - адказаў Мацiяс. - Я якраз iду за сваiм. Пакуль Грым быў у стайнi, я хаваў яго ў суседзяў.

- Дык забяруць твайго каня! - усклiкнуў я.

- Няхай паспрабуюць, - адказаў Мацiяс.

Мацiяс прывёў свайго каня вельмi своечасова, бо неўзабаве з'явiўся той, каго паслалi забраць Ф'ялара. Ён пачаў крычаць, абурацца, лаяцца, бо ў стайнi быў толькi адзiн конь i Мацiяс не аддаваў яго.

- Гэты нумар у вас не пройдзе, - гаварыў Мацiяс. - Кожны можа мець каня, i вы гэта ведаеце. Аднаго вы ўжо забралi ў мяне i дошчачку з нумарам майго дома забралi. Я невiнаваты, што ў вас там такая катавасiя i адзiн дурань не ведае, што робiць другi.

Некаторыя Тэнджылавы салдаты вельмi злавалiся, калi Мацiяс так з iмi размаўляў, iншыя зрабiлiся памяркоўнымi i пачцiвымi. Салдат, якi прыйшоў за Ф'яларам, здаўся адразу.

- Пэўна, тут нейкая памылка, - развёў ён рукамi i, сагнуўшыся, як сабака з падцiснутым хвастом, пайшоў са двара, а за iм астатнiя.

- Мацiяс, хiба ты нiкога не баiшся? - запытаўся я, калi салдаты пайшлi.

- Чаму не баюся! - адказаў Мацiяс. - Паслухай, як грукае сэрца. - Ён узяў маю руку i прыклаў да сваiх грудзей. - Мы ўсе iх баiмся, але iншы раз гэта не трэба паказваць.

Потым надышоў вечар, а з iм i цемра. Настаў час пакiдаць Далiну Дзiкай Ружы.

- Ну што ж, бывай, малы, - сказаў на развiтанне Мацiяс. - Не забывай свайго дзядулю.

- Бывай, дзядуля! Я нiколi, нiколi не забуду цябе.

I вось я апынуўся адзiн у падзямеллi, доўга поўз па цёмным i цесным тунэлi, размаўляючы сам з сабой, каб не вельмi баяцца.

"Нiчога страшнага няма, толькi што цёмна... Нiчога страшнага... Не бойся, задыхнуцца тут нельга. Ну i што з таго, што зямля сыплецца за каўнер, гэта зусiм не азначае, што ўсё абвалiцца, дурненькi! Не, не, Додзiк не заўважыць цябе, калi ты выпаўзеш, ён жа не кот, каб бачыць у цемры. Канечне ж, Джанатан чакае цябе, ён там, ты чуеш, што табе кажу? Ён там, ён чакае!"

I ён сапраўды чакаў. Ён сядзеў на каменi, нябачны ў цемры, а воддаль пад дрэвам стаялi Грым i Ф'ялар.

- Ну, Карл Львiнае Сэрца, нарэшце ты тут, - цiха ўсклiкнуў ён.

12

Мы спалi ў тую ноч пад елкай i прачнулiся на дасвеццi. Было вельмi холадна, ва ўсякiм разе я проста акалеў. У густым тумане Грым i Ф'ялар ледзьве праглядвалiся, яны здавалiся ў шэрай дымцы прывiдамi. У лесе стаяла глухая, злавесная цiшыня. Не магу зразумець, чаму ў тую ранiцу ўсё здавалася такiм змрочным, пустэльным i трывожным. Адзiнае, чаго мне хацелася, дык гэта вярнуцца ў цёплую Мацiясаву кухню, бо палохала невядомасць, што чакала нас наперадзе.

Я стараўся не паказваць Джанатану сваiх страхаў, каб ён раптам не адправiў мяне назад, а мне так хацелася быць з iм побач, нават калi пагражала небяспека.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Астрид Линдгрен - Братья Львиное Сердце
Астрид Линдгрен
Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x