Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Так, ты гаварыў, i гэта мяне суцяшае, - сказаў Джанатан. - Але туды цяжка трапiць.

Нейкi час ён маўчаў, а потым кажа:

- Цi памятаеш той выпадак, калi мы выскачылi з акна? Той жахлiвы час, пажар, а мы скочылi ўнiз у двор? I тады я трапiў у Наджыялу, ты помнiш?

- Вядома, помню, - сказаў я, плачучы яшчэ больш. - Як ты можаш пытацца пра гэта? Цi ж ты можаш падумаць, што я хоць пра што-небудзь забыўся?

- Так, я ведаю, - сказаў Джанатан, пагладзiўшы мяне зноў па шчацэ.

Потым ён сказаў:

- Дык, можа быць, мы скочым яшчэ раз. Унiз, у цяснiну, вунь на той лужок.

- Але тады мы памром, - сказаў я. - А мы трапiм у Наджылiму?

- Так, ты можаш быць у гэтым упэўнены, - адказаў Джанатан. - Як толькi мы прызямлiмся, мы ўбачым святло Наджылiмы. Мы ўбачым ранiшняе святло над далiнамi Наджылiмы. Так, таму што там зараз ранiца.

- Ха, ха, мы можам скочыць адразу ў Наджылiму, - засмяяўся я. Упершыню за доўгi час засмяяўся.

- Так, адразу ў Наджылiму, - сказаў Джанатан. - Як толькi мы прызямлiмся, мы ўбачым сцяжынку ў Яблыневую Далiну якраз перад намi. Грым i Ф'ялар будуць чакаць нас там. Нам застанецца толькi сесцi на iх i ехаць.

- I ты не будзеш паралiзаваны? - усё не верыў я.

- Не, я буду свабодны ад варажбiцтва i шчаслiвы, як нiхто на свеце. I ты, Сухарык, ты таксама будзеш шчаслiвы. Сцяжынка ў Яблыневую Далiну вядзе праз лес. Уяўляеш, як будзе здорава ехаць праз лес у промнях ранiшняга сонца?

- Добра, - я зноў засмяяўся.

- I мы не будзем спяшацца, - працягваў Джанатан. - Мы зможам пакупацца ў якiм-небудзь маленькiм возеры, калi захочам. Але ўсё-такi мы трапiм да Мацiяса к таму часу, як ён згатуе суп.

- Як рады ён будзе, што мы з'явiмся, - сказаў я. Але раптам мне як ударыла ў галаву. Грым i Ф'ялар - як мог падумаць Джанатан, што мы зможам узяць iх з сабой у Наджылiму!

- Чаму ты гаворыш, што яны нас чакаюць? Яны ж спяць тут?

- Яны не спяць, Сухарык. Яны мёртвыя. Ад агню Катлы. А тое, што ты бачыш тут, гэта толькi iх абалонкi. Павер мне, Грым i Ф'ялар ужо ўнiзе на сцяжынцы ў Наджылiме i чакаюць нас.

- Тады давай спяшацца, - сказаў я. - Каб яны не чакалi так доўга...

Але Джанатан паглядзеў на мяне i ўсмiхнуўся.

- Я зусiм не магу спяшацца, - сказаў ён. - Я ж не магу зрушыцца з месца.

I тады я зразумеў, што я павiнен зрабiць.

- Джанатан, - сказаў я. - Я пасаджу цябе на спiну. Калiсьцi ты гэта рабiў для мяне, цяпер я гэта зраблю для цябе. Гэта будзе справядлiва!

- Так, гэта справядлiва, - згадзiўся Джанатан. - Але цi хопiць у цябе смеласцi, Сухарык Львiнае Сэрца?

Я падышоў да краю стромы i паглядзеў унiз. Было ўжо вельмi цёмна, i я ледзь-ледзь разгледзеў лужок. Ён быў так далёка, што ў мяне перахапiла дыханне. Калi мы скочым туды, то мы дакладна трапiм у Наджылiму - абодва. Нiкому не трэба будзе заставацца тут, каб тужыць, плакаць i баяцца ўсяго.

Але гэта не нам трэба было скакаць. Скакаць трэба было мне. Джанатан гаварыў, што ў Наджылiму цяжка трапiць. Як я адважуся, як я пераадолею свой страх?

"Калi я не асмелюся зараз, - падумаў я, - я проста маленькая дрэнь, i я заўсёды не буду нiчым, акрамя як маленькая дрэнь, убоства".

- Я гатовы, - сказаў я Джанатану.

- Смялей, маленькi Сухарык, - падбадзёрыў мяне ён. - Што ж, давай паспрабуем.

- Давай, толькi яшчэ крыху пасядзiм тут з табой, - прапанаваў я яму.

- Толькi нядоўга, - згадзiўся Джанатан.

- Пакуль не стане зусiм цёмна, каб я нiчога не бачыў, - сказаў я.

I так я сядзеў побач з iм, трымаючы яго руку, i адчуваў, якi ён дужы i добры i што нiчога страшнага не будзе, пакуль ён побач са мной.

Потым ноч i непраглядная цемра апусцiлiся на Наджыялу, на горы, схавалi раку i зямлю, а я стаяў на краю цяснiны з Джанатанам, якi моцна абняў мяне за шыю, i адчуваў, як ён дыхае мне ў вуха. Ён дыхаў зусiм спакойна, ён не быў падобны на мяне... Джанатан, мой брат, чаму я не такi смелы, як ты?

Унiзе ўжо нiчога не было вiдно, але я ведаў - што там; мне неабходна было зрабiць адзiн толькi крок у цемру, i ўсё скончыцца. Усё скончыцца вельмi хутка.

- Сухарык Львiнае Сэрца, - загаварыў Джанатан. - Ты баiшся?

- Не... Так, я баюся. Але я гэта зраблю, Джанатан. Я скочу зараз... зараз... Я нiколi не буду баяцца. Нiколi не буду ба...

О Наджылiма! Так, Джанатан, так, я бачу святло! Я бачу святло!

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Астрид Линдгрен - Братья Львиное Сердце
Астрид Линдгрен
Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x