Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сафiя пабялела яшчэ горш, чым Джосi.

- Здраднiк, - сказала яна. - Пракляцце на тваю галаву за ўсё, што ты зрабiў для далiн Наджыялы.

Нарэшце Джосi апамятаўся. Ён вылаяўся i кiнуўся да свайго каня, але каля яго ўжо быў Губерт. Тады ён азiрнуўся, стараючыся знайсцi магчымасць знiкнуць, i ўбачыў лодку. Адным скачком ён апынуўся ў ёй, i, перш чым Сафiя i Губерт падбеглi да берага, цячэнне аднесла яго.

Ён засмяяўся. I гэта быў жахлiвы смех.

- Я пакараю цябе, Сафiя, - закрычаў ён. - Калi прыйду галоўным правiцелем у Вiшнёвую Далiну. Я пакараю цябе!

"Ты, дурань, ты нiколi не вернешся ў Вiшнёвую Далiну, ты трапiш у вадаспад Карма i нiкуды больш", - прамiльгнула ў мяне ў галаве.

Ён стараўся грэбцi, але моцная плынь падхапiла лодку i закруцiла яе, iмкнучыся разбiць, вырываючы вёслы з яго рук. Потым вялiзная хваля накрыла яго. Я ўскрыкнуў, хацеў дапамагчы яму, хоць ён быў здраднiк, але я разумеў, што нiякай магчымасцi выратаваць Джосi няма. Было вусцiшна i сумна стаяць у цемры, нiчога не бачыць, але ведаць, што подлы Джосi там зусiм адзiн i безабаронны ў вiрлiвай вадзе. Мы заўважылi яго на грэбенi хвалi, потым ён зноў апусцiўся, i больш мы яго не бачылi.

Было амаль цёмна, калi рака праглынула Джосi i панесла яго да вадаспада Карма.

15

Нарэшце надышоў дзень, якога чакалi ўсе, - дзень бiтвы. Над Далiнай Дзiкай Ружы пранеслася бура, усе дрэвы павалiла, а многiя з iх нават паламала. Але не такую буру меў на ўвазе Орвар, калi гаварыў:

- Прыйдзе бура вызвалення, яна знiшчыць заваёўнiкаў, падобна вiхуры, якая валiць i ламае дрэвы. Яна прамчыць паўсюдна з гулам i ровам, знiшчаючы рабства i зноў вызваляючы нас!

Так гаварыў ён на кухнi ў Мацiяса, дзе ўпотай сабралiся людзi, каб убачыць i паслухаць яго, - так, яны прыйшлi ўбачыць яго i Джанатана.

- Вы абодва - наша надзея i суцяшэнне, вы - усё, што ў нас ёсць, гаварылi тыя, хто ўпотай прыйшоў у дом Мацiяса, добра ведаючы, чым гэта iм пагражае.

- Яны жадаюць пачуць пра буру вызвалення, як дзецi жадаюць пачуць казку, зазначыў Маiцяс.

Дзень бiтвы - вось пра што яны марылi, чаго яны так чакалi. Не дзiўна, што пасля ўцёкаў Орвара Тэнджыл стаў яшчэ больш жорсткiм, ён шукаў новыя спосабы, каб мучыць i катаваць Далiну Дзiкай Ружы, таму людзi ўзненавiдзелi яго яшчэ больш, таму ў Далiне кавалася зброя.

Усё больш i больш добраахвотнiкаў прыбывала з Вiшнёвай Далiны.

У глыбiнi лесу непадалёку ад сядзiбы Эльфрыды Сафiя i Губерт арганiзавалi ваенны лагер. Зрэдку Сафiя карысталася падземным ходам i прыходзiла да Мацiяса, каб разам з Орварам i Джанатанам абмеркаваць план бiтвы.

Я ляжаў на кухнi, таму што патаемны пакойчык займаў Орвар, якому неабходна было хавацца.

Калi прыходзiла Сафiя, кожны раз яна бянтэжыла мяне.

- Вось мой выратавальнiк! - гаварыла яна, убачыўшы мяне. - Як гэта я забылася падзякаваць табе, Карл?

Потым пачынаў гаварыць Орвар, што я герой Далiны Дзiкай Ружы, а я ўвесь час думаў пра Джосi, якога паглынула бурная рака, i мне станавiлася сумна.

Сафiя дапамагла жыхарам Далiны хлебам. Яго перапраўлялi з Вiшнёвай Далiны горамi, а потым перацягвалi падземным ходам. Мацiяс хадзiў па Далiне з торбай i ўпотай раздаваў людзям хлеб. Да гэтага я нiколi не бачыў, каб людзi так радавалiся хлебу. Ходзячы з Мацiясам, я зразумеў, як пакутавалi людзi Далiны Дзiкай Ружы, з якой надзеяй яны чакалi бiтву за вызваленне.

Сам я баяўся гэтага дня, але ў рэшце рэшт пачаў iм жыць - гэтак, як i астатнiя, таму што чакаць было ўжо невыносна, ды i небяспечна, як лiчыў Орвар.

- Доўга трымаць усё ў сакрэце вельмi цяжка, - гаварыў Орвар. - Наша мара аб вызваленнi можа быць лёгка разбурана.

Пэўна ж, ён меў рацыю. Дастаткова было якому-небудзь салдату Тэнджыла выявiць патаемны ход або распачаць новыя вобыскi ў дамах, i могуць быць выяўлены Орвар i Джанатан. Пры думцы пра гэта я ажно халадзеў.

Аднак салдаты Тэнджыла былi нiбы сляпыя i глухiя, iнакш яны што-небудзь ды заўважылi б. Калi б яны хоць крыху прыслухалiся, то пачулi б раскаты грому вызвалення, навальнiцы, якая ачысцiць усю Далiну Дзiкай Ружы. Але яны нiчога не чулi.

Ноччу напярэдаднi бiтвы я не мог заснуць, па-першае, з-за навальнiцы ў небе, а па-другое, вельмi хваляваўся. Было вырашана, што паўстанне пачнецца на досвiтку. Орвар, Мацiяс i Джанатан сядзелi i гаварылi пра гэта, а я ляжаў i слухаў. Орвар гаварыў больш за ўсiх; ён увесь час гаварыў, i вочы яго зiхацелi.

Наколькi я зразумеў з iх размовы, план быў такi. У першую чаргу будзе знiшчана ахова ля галоўных варот i ля рачных варот, з тым каб яны былi адчынены для войска Сафii i Губерта. Сафiя ўвойдзе са сваiм войскам праз галоўныя вароты, а Губерт - праз рачныя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Астрид Линдгрен - Братья Львиное Сердце
Астрид Линдгрен
Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x