Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я не хацеў глядзець, я не хацеў бачыць... усё гэта. Але ж Джанатан!.. Мне трэба было ведаць, дзе ён, i я ўбачыў яго якраз каля Мацiясавага дома - ён сядзеў на Грыме, збялелы i спакойны.

- Джанатан, - закрычаў я. - Джанатан, ты чуеш мяне?

Але ён не чуў, i я заўважыў, як ён прышпорыў каня i паляцеў унiз па схiле, як страла, iмчаў хутчэй, чым хто калi-небудзь мог iмчацца. Ён iмчаўся да Тэнджыла... I вось ён ужо ў яго ззаду.

Вось баявы рог загучаў зноў, але цяпер ужо трубiў Джанатан. Ён выхапiў рог з рук Тэнджыла i трубiў што было сiлы, каб Катла магла зразумець, што ў яе цяпер новы гаспадар.

Потым усё раптам супакоiлася, здаецца, нават прайшла навальнiца. Усе замерлi ў чаканнi. Тэнджыл сядзеў на сваiм канi напалоханы i чакаў таксама. Чакала i Катла.

Джанатан падзьмуў у рог яшчэ раз.

Раптам Катла зараўла i, злосная, павярнулася да чалавека, якому калiсьцi яна так слепа падпарадкоўвалася.

I я прыгадаў, як Джанатан сказаў аднойчы:

- Калi-небудзь адплата знойдзе Тэнджыла!

I вось гэты дзень настаў!

Гэта быў канец бiтвы ў Далiне Дзiкай Ружы. Многiя аддалi свае жыццi за свабоду. Так, Далiна была свабодная, але вакол ляжалi забiтыя, i яны ўжо нiколi не даведаюцца аб свабодзе.

Мацiяс быў мёртвы, у мяне ўжо не было дзядулi. Губерт таксама быў мёртвы, ён загiнуў у лiку першых. Яму не давялося прайсцi праз рачныя вароты, таму што ён сустрэў салдат Тэнджыла раней, i самае страшнае - ён сустрэў Катлу. Тэнджыл узяў яе з сабой у той дзень, каб жорстка пакараць Далiну Дзiкай Ружы за ўцёкi Орвара.

Тады ён не ведаў, што гэта будзе Днём Бiтвы, а калi даведаўся пра гэта, дык, пэўна ж, быў рады, што ўзяў з сабой Катлу.

Але цяпер ён быў мёртвы, як i многiя iншыя.

- Нашым пакутам прыйшоў канец! - гукнуў Орвар. - Нашы дзецi будуць расцi свабоднымi i шчаслiвымi. Мы зробiм Далiну Дзiкай Ружы такой жа, якой яна была раней.

Але я падумаў, што без Мацiяса Далiна нiколi не будзе такой, якой яна была раней.

Орвара паранiлi мячом у спiну, але здавалася, што ён не адчуваў болю i наогул не турбаваўся пра гэта. Вочы яго ззялi, калi ён гаварыў з народам Далiны.

- Мы будзем шчаслiвымi зноў, - як клятву, паўтараў ён перад народам.

Многiя плакалi ў той дзень - многiя, але толькi не Орвар.

Сафiя таксама засталася жывой, яе нават не паранiла, i ёй трэба было разам з воiнамi, якiм пашчасцiла ўцалець, вярнуцца ў Вiшнёвую Далiну.

Яна падышла да нас развiтацца.

- Так, вось тут жыў Мацiяс, - сказала яна, заплакаўшы. Потым абняла Джанатана. - Вяртайцеся ў Сядзiбу Рыцараў. Я буду ўвесь час думаць пра вас, пакуль мы не сустрэнемся зноў.

Потым яна паглядзела на мяне.

- Карл, ты ж паедзеш са мной?

- Не, - адказаў я. - Я паеду з Джанатанам.

Я вельмi баяўся, што Джанатан пашле мяне разам з Сафiяй, мне так гэтага не хацелася.

- Я хачу, каб Карл застаўся са мной, - сказаў ён.

На схiле за домам Мацiяса ляжала Катла. Гэта была страшэнная, маўклiвая, налiтая крывёю глыба. Вось i цяпер яна зноў паглядзела на Джанатана, як сабака, якi хоча ўгадаць, чаго жадае гаспадар. Цяпер яна ўжо нiкога не чапала, але да таго часу, пакуль яна ляжала тут, жах напаўняў Далiну i нiхто не адважваўся быць шчаслiвым. Далiна Дзiкай Ружы не рашалася нi святкаваць вызваленне, нi смуткаваць у жалобе па загiнуўшых да таго часу, пакуль iснавала драконiха Катла. Адзiным чалавекам, якi мог прымусiць яе вярнуцца ў пячору, быў Джанатан.

- Выручы Далiну Дзiкай Ружы яшчэ раз, - звярнуўся да яго Орвар. - Калi ты завядзеш яе туды i пасадзiш на ланцуг, то ўсё астатняе, як прыйдзе час, зраблю я сам.

- Добра, - згадзiўся Джанатан. - Гэта апошнi раз, калi я магу паслухаць цябе.

Я ўявiў сабе, як можна падарожнiчаць уздоўж ракi. Ты павольна iдзеш i назiраеш, як цячэ рака, блiшчыць вада, як трапечуцца пад ветрам галiнкi лазы. Але я нiяк не мог уявiць падарожжа ўздоўж ракi, калi ў цябе па пятах iдзе драконiха.

А гэта было менавiта так. Мы ехалi, прыслухоўваючыся да цяжкога тупацення яе лап: "Туп, туп, туп, туп..." Было вельмi трывожна чуць гэта, нашы конi Грым i Ф'ялар як не шалелi, i мы ледзьве стрымлiвалi iх. Час ад часу Джанатан дзьмуў у рог, i ён выдаваў жахлiвы гук, якi Катле, натуральна, не падабаўся. Але яна павiнна была падпарадкоўвацца, калi чула яго. Гэта было адзiнае, што супакойвала мяне ў нашай паездцы.

Мы не сказалi адзiн аднаму нi слова, мы проста ехалi i ехалi. Джанатану трэба было пасадзiць Катлу на ланцуг у яе пячоры перш, чым настане ноч, i там ёй будзе наканавана памерцi. Мы нiколi яе больш не ўбачым i забудзем, што была такая краiна - Карманьяка. Старажытныя горы будуць стаяць тут вечна, але мы больш нiколi не будзем пераходзiць iх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Астрид Линдгрен - Братья Львиное Сердце
Астрид Линдгрен
Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x