Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ды глядзi ж, трымайся, не адпускай галiну, - папярэдзiў ён. - А то хутка апынешся ў вадаспадзе Карма!

I я моцна трымаўся, ажно пальцы пабялелi. I доўга цялёпкаўся на сваёй галiне, а iмклiвая плынь абмывала мяне. Нiколi раней у мяне не было такога небяспечнага, але ж i такога цiкавага купання.

Потым з дапамогай Джанатана я вылез на ствол, i мы з iм сядзелi на вярбе, нiбы ў зялёным будане, якi гайдаўся над вадой. Пад намi iмчалася i пенiлася вада, вабячы нас зноў. Збоку рака не здавалася асаблiва небяспечнай, але дастаткова было апусцiць у яе палец, адзiн толькi палец, каб адчуць сiлу яе iмклiвай плынi.

Мы сядзелi на дрэве, i я паглядзеў угору на схiл. I чаго зусiм не чакаў я ўбачыў коннiкаў з коп'ямi! Гэта былi салдаты Тэнджыла... Яны скакалi на конях, але мы нiчога не чулi з-за шуму вады.

Джанатан убачыў iх таксама, але я не заўважыў, каб ён спалохаўся. Мы цiха сядзелi, чакаючы, што яны праедуць мiма. Але яны не праехалi мiма. Яны спынiлiся i саскочылi з коней, як быццам хацелi адпачыць.

- Джанатан, цi не цябе яны шукаюць? - у трывозе запытаўся я.

- Не, - адказаў ён. - З Карманьякi яны едуць у Далiну Дзiкай Ружы. Ля вадаспада Карма ёсць падвесны мост, i Тэнджыл пасылае сваiх салдат па гэтай дарозе.

- Але чаго iм спыняцца якраз тут?

- Не ведаю...Не хацелася б, каб яны бачылi нас, - адказаў Джанатан.

Я налiчыў шэсць чалавек. Яны аб нечым размаўлялi, нiбы спрачалiся, паказваючы на ваду, але разабраць што-небудзь было немагчыма. Раптам адзiн з iх накiраваў свайго каня ўнiз па схiле да ракi. Ён ехаў проста да нас, i добра, што мы так удала схавалiся на дрэве.

Астатнiя ўслед яму крычалi:

- Не рабi гэтага, Парк! Ты ўтопiшся разам з канём.

Але той, каго яны называлi Паркам, толькi смяяўся:

- Я дакажу! Калi я не праплыву да той скалы i назад, слова гонару, я стаўлю вам пiва!..

Цяпер было ясна, што ён збiраўся рабiць. Непадалёк з вады выступаў камень. Вада шалёна кружыла вакол яго, i толькi невялiкая яго частка была бачна на паверхнi. Парк павiнен быў заўважыць яго, калi пад'язджаў да берага, але цяпер ён, мабыць, толькi думаў пра заклад.

- Дурань! - сказаў Джанатан. - Няўжо ён думае, што конь паплыве супраць цячэння ў гэтым месцы.

Парк ужо скiнуў шлем, плашч, чаравiкi i, застаўшыся толькi ў кашулi i штанах, усё спрабаваў прымусiць каня зайсцi ў раку. Гэта быў невялiкi вараны сiмпатычны конь. Парк крычаў, лаяўся, паганяў яго, але той упiраўся i не хацеў iсцi ў ваду. Ён баяўся. Парк ударыў каня. Бiзуна ў яго не было, таму ён ударыў яго кулаком па галаве. Я пачуў, як Джанатан з сiлай увабраў у сябе паветра, гэтак жа, як ён рабiў на плошчы.

Нарэшце Парк дамогся свайго: напалоханы конь увайшоў у раку толькi таму, што гэты вар'ят прымусiў яго. Жахлiва было глядзець, як ён кiдаўся, калi паток падхоплiваў яго.

- Ён будзе рухацца проста на нас, - заўважыў Джанатан. - Парк можа рабiць што хоча, але ён нiзавошта не прымусiць каня падысцi да гэтага каменя.

Але ён спрабаваў, ён проста высiльваўся. О, як ён дрыжаў i як напружваўся, адчуваючы сiлу i моц ракi!

Нарэшце Парк таксама адчуў, што яго жыццё ў небяспецы, i паспрабаваў накiраваць каня да берага, але хутка зразумеў, што гэта яму не ўдаецца. Вада прагла свайго, яна хацела аднаго - скiнуць яго ў вадаспад Карма, яна падрыхтавала яму лёс, якi ён цалкам заслужыў. Мне было шкада каня, ён быў невiнаваты i зусiм бездапаможны. Цяпер iх гнала плынь акурат на нас, як i прадбачыў Джанатан. Хутка яны пранясуцца мiма нас i знiкнуць. У вачах Парка застыў жах - ён ужо ведаў, што яго чакала.

Я павярнуў галаву да Джанатана, i ад нечаканасцi ў мяне вырваўся крык. Ён звесiўся з галiны да самай вады, вiсеў дагары нагамi, ашчаперыўшы галiну, i як толькi Парк падплыў, Джанатан схапiў яго за валасы i падцягнуў так, што той здолеў схапiцца за галiну.

Потым Джанатан паклiкаў каня:

- Iдзi сюды, маленькi. Iдзi сюды...

Каня ўжо праносiла мiма, ён рабiў адчайныя намаганнi павярнуць на голас. На канi ўжо не было гэтага грузу, Парка, але ўсё роўна ён ужо амаль тапiўся. Джанатану нейкiм чынам удалося схапiць яго за павады, i ён пачаў цягнуць за iх. Гэта перайшло ў перацягванне памiж жыццём i смерцю, бо рака не жадала саступаць, ёй патрэбны былi абодва: i конь, i Джанатан. Я, ледзь не вар'яцеючы, закрычаў Парку:

- Дапамажы iм, стары асёл, дапамажы iм!

Ён ужо ўзлез на дрэва i сядзеў там у бяспецы, жывы i цэлы, зусiм побач з Джанатанам, але адзiнае, чым гэты дурань дапамог Джанатану, дык гэта тым, што нахiлiўся i залямантаваў:

- Адпусцi каня, там у лесе яшчэ два, я магу ўзяць аднаго з iх замест гэтага. Адпусцi яго!

Чалавек становiцца дужэйшым, калi злуецца, я неяк чуў пра гэта. Можа, тым самым Парк дапамог Джанатану выратаваць каня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Астрид Линдгрен - Братья Львиное Сердце
Астрид Линдгрен
Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x