Рувім Фраерман - Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Здесь есть возможность читать онлайн «Рувім Фраерман - Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1975, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детская проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што ж мне рабіць? — сказала яна. — Мамы няма дома. Няма нікога, апроч Тыгра. Але калі ты не можаш ісці, я на руках занясу цябе да рыбаковых хат. А тут заставацца нельга. Ты не ведаеш нашых буранаў.

— Я не баюся вашых буранаў, — упарта адказаў Коля. — А калі ты думаеш, што я спалохаўся глыбокай вашай ракі і не пайшоў тады ў ваду па тое няшчаснае кацяня, — твая справа. Думай, як хочаш. Ідзі, калі ты баішся.

— Не, — сказала Таня, — я не бурану баюся, я баюся за цябе. Гэта небяспечна, і я застануся тут з табой.

Яна села на снег каля Колі. Яна глядзела на яго з пяшчотай і не хавала яе больш. І твар яе выказваў трывогу.

Ён апусціў галаву.

— Я павінен быць дома, — сказаў ён. — Я даў слова бацьку. Ён жа не ведае, дзе я.

— Што ж мне рабіць? — паўтарыла Таня.

Яна адвяла вочы ад Колі і задумліва паглядзела на Тыгра, што дрыжаў на лятучым снезе, потым ускочыла на ногі, ужо вясёлая.

Неба спаўзала з гор, сцелючыся, як дым, па цяснінах. І чорная далячынь была блізкая, стаяла за скаламі побач. Але самы страшны вецер яшчэ не выйшаў з-за пясчанай касы, дзе былі раскіданы камяні. І снег яшчэ не падаў зверху. Буран насоўваўся павольна.

— У нас ёсць час, — сказала Таня. — У Фількі сабакі, а я праўлю нартай выдатна. Я прыганю іх сюды. Мы можам паспець. Пачакай мяне тут, і я завязу цябе да бацькі. Толькі не палохайся. З табой застанецца сабака. Ён нікуды не пойдзе.

Таня пасадзіла Тыгра ў сумёт і дала яму лізнуць сваю руку. Ён застаўся на месцы, гледзячы са страхам на поўнач, дзе бура ўжо рухала снег і калыхала лясы на гарах.

Таня ўзбегла на бераг.

Нахіліўшы твар і рассякаючы вецер целам, яна прабегла па вуліцы, заваленай высокімі сумётамі. Усе вароты былі ўжо зачынены. Толькі адны Фількавы вароты стаялі адкрытыя насцеж. Толькі што ён прыехаў з бацькам на сабаках. Ён стаяў на ганку, і чысціў свае лыжы, і, убачыўшы побач Таню, якая дыхала моцна, здзіўлена адступіў перад ёй. А сабакі ляжалі ля варот на двары, запрэжаныя ў нарту, — іх яшчэ не паспелі распрэгчы. І каюр — доўгая палка з ясеню — быў уторкнуты побач з імі ў снег.

Таня схапіла каюр і ўпала ў нарту.

— Што ты робіш, Таня! — крыкнуў спалохана Філька. — Асцярожна, яны злыя.

— Маўчы, — сказала Таня, — маўчы, любы Філька! Мне трэба хутчэй адвезці да бацькі Колю. Ён звіхнуў сабе нагу на катку. Я зараз прыганю тваю нарту. Па рацэ гэта блізка.

Яна ўзмахнула каюрам, крыкнула на сабак па-нанайску, і сабакі вынеслі яе з варот.

Пакуль Філька паспеў саскочыць з ганка і надзець на ногі лыжы, нарта ўжо была далёка. Але ўсё ж ён бег за Таняй і крычаў з усёй моцы:

— Буран, буран! Куды ты? Пачакай мяне!

Але Таня ўжо не пачула яго крыкаў.

Яна сядзела на нарце вярхом, як сапраўдны паляўнічы. Яна правіла выдатна, трымаючы напагатове каюр. І дзіўна, сабакі слухаліся яе, хаця голас яе быў ім незнаёмы.

Філька спыніўся. Вецер ударыў яго ў плечы і прымусіў прысесці на лыжы. Але ён не павярнуў назад.

Ён пасядзеў крышку на лыжах, раздумваючы пра тое, што ўбачыў, пра вецер, пра Таню і пра сябе самога. І, рашыўшы, што ўсё добрае павінна мець добры напрамак, павярнуў раптоўна ад дому і, рушыўшы на дарогу, што вяла ў крэпасць цераз лес, пабег па ёй насустрач буры.

А пакуль ён бег, сабакі яго дружна вывезлі Таню на лёд. Яна прытармазіла нарту побач з Колем, з сілай уткнуўшы паміж палазоў доўгі каюр. І адразу сабакі палеглі, зусім не сварачыся адзін з адным.

Коля, хістаючыся ад болю, цяжка ўстаў. Але ён усміхаўся. Нават задавальненне свяцілася на яго змёрзлым твары. Ён упершыню бачыў у запрэжцы сабак, упершыню яму даводзілася ездзіць на іх.

— Сапраўды, гэта нядрэнна прыдумана, — сказаў ён, паглядзеўшы на лёгкую нарту, падбітую кітавым вусам, і на сабак, што грызлі снег па баках. — Гэтыя сабакі не такія злосныя, як пра гэта бесперапынку гаварыў мне Філька, і не такія дужыя на выгляд. Яны не намнога большыя за нашых шпіцаў.

Але Таня, якая лепей ведала іх злосць, нястрыманы нораў і непатольную прагу свабоды, ні на крок не адыходзіла ад нарты. Толькі на момант адлучылася яна, каб асцярожна падхапіць на рукі Колю і пасадзіць яго ў сані. Потым падняла дрыжачага ад страху Тыгра, прыціснула яго да грудзей, скокнула ў нарту і пусціла сабак наперад.

Але якія няўлоўныя былі пры гэтым яе рухі, і якія дакладныя, які пільны быў позірк на снег, што пачынаў сіпець і варушыцца па дарозе, і якім нясмелым рабіўся ён, калі яна скіроўвала яго назад — на Колю.

— Табе не вельмі баліць? — пыталася яна. — Пацярпі, хутка прыедзем. Толькі б паспець да бурану!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x