Рувім Фраерман - Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Здесь есть возможность читать онлайн «Рувім Фраерман - Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1975, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детская проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тыгр, — сказала яна, — хадзі зараз жа сюды.

Коля пакланіўся Тані і пайшоў ёй насустрач, як папала размахзаючы канькамі.

— Ты была ўжо на катку, так рана? — спытаў ён. — А я думаў, ты з Фількам пайшла на спектакль у школу.

Таня стаяла нерухома, павярнуўшы твар убок, і словы дрэнна слухаліся яе, хаця яна гаварыла ганарліва:

— Я зусім не была на катку, ты ж бачыш, што канькоў у мяне няма. Філька сказаў табе праўду. Мы ідзём з ім у школу на спектакль.

Коля зірнуў на Таніны рукі. Так, канькоў яна не трымала ў руках, не было іх і на плячы.

— Дык гэта праўда? Выдатна! — сказаў ён. — У такім разе, Тыгр, хадзі сюды.

Таня крыкнула:

— Тыгр, ні з месца!

І стары сабака застаўся на месцы, хаця пах смачных костак не ішоў у яго з галавы. Ён пасядзеў яшчэ крышку каля Тані, і, можа, падумаў, што яму рабіць у такім цяжкім выпадку, і, успомніўшы, відаць, пра свае справы, кінуўся назад у завулак, пакінуўшы дзяцей адных.

Услед за ім шпаркімі крокамі пайшла і Таня.

Яна ішла, стараючыся не азірацца назад.

«Не, я не буду больш хавацца ад Колі за хатамі і сумётамі, — думала Таня, ідучы па вуліцы. — Я не завяжу яму раменьчык на каньках, і ніколі не трэба гэтага рабіць».

І як мала ні жыла Таня на зямлі і як доўга ёй яшчэ ні заставалася жыць, але яна рашыла ўсё астатняе жыццё нават не ўспамінаць пра Колю, забыць думаць пра яго. Ёсць жа на свеце радасці лепшыя, чым гэтая, і, напэўна, больш лёгкія.

Яна іх ведала раней, яшчэ зусім нядаўна ловячы фарэль у рацэ ці слухаючы гукі горна на лінейцы ў адным радзе з іншымі.

І Філька зараз чакае яе ў школе на спектаклі, і ля адкрытых варот тоўпяцца яе сябры.

Нарэшце яна можа проста глядзець па баках, ні пра што не думаючы, можа разглядаць свой родны горад. Ён таксама прыносіць ёй радасць. Ён невялікі, але, як і яна, сябруе з яе небам, з чорнымі ад хвой лясамі. І вясной рачныя арлы любуюцца ім з вышыні. Ён і цяпер, узімку, прыгожы. І ён не ўвесь драўляны. Яго прыстань каменная, і школа каменная, і каменны новы дом, у якім плавяць золата. А колькі новых дарог бяжыць да яго з лесу і зноў уцякае ў лес, дзе ў самай глыбіні днём і ўначы чутно дыханне высокіх труб, плыве новы дым над вяршалінамі кедраў! А колькі машын праходзіць праз горад, абкруціўшы ланцугамі свае колы, каб яны не коўзаліся па снезе!

А вось і стары меднік таксама праходзіць праз горад і крычыць на скрыжаваннях: «Лудзіць, паяць!» Вясной ён носіць сваю маленькую рэйку на плячах, а зімой цягне яе на вяроўцы па снезе, і яна слізгоча, палягчаючы яму працу, — бяжыць за меднікам, як сабачка. Каму што трэба — слізгацца ці не слізгацца. Хіба гэта блага?

І, праводзіўшы вачыма медніка, які грукатаў жалезам, Таня пакрочыла шырэй, хутчэй пабегла наперад да адчыненых варот школы.

Каля школы тоўпіліся дзеці. Але дзіўна, яны не заходзілі, а выходзілі з варот. Яны з крыкам беглі насустрач Тані, і яна доўга не магла зразумець іх словы.

— Буран, — крычалі яны, — буран! Ніякага спектакля не будзе!

Маці, хутаючыся ў футра, хапалі малых за рукі і вялі дадому. Іншых забіралі бацькі.

З варот выйшла Аляксандра Іванаўна, ведучы за сабой тую самую дзяўчынку, хуткія ногі якой так часта перабягалі Тані дарогу. А за другую руку настаўніцы трымаўся маленькі хлопчык, каторы, як здавалася, нікуды не хацеў ісці.

Таня ўважліва агледзелася вакол. Яна ўзняла вочы і ўбачыла неба, падзеленае рэзка на два колеры — чорны і сіні. Чорным яно было злева, на ўсходзе, і стаяла там прамой сцяной. І сцяг на гарадской каланчы ляцеў наперад, таксама прамы, як струна. На горад насоўваўся буран. Ён плыў высока, ён яшчэ не апускаўся на зямлю.

Таня паглядзела на паветра скрозь пальцы. Яно было цёмнае і густое.

«Буран, — з трывогай падумала Таня, — а яны на рацэ».

— Буран! — крыкнула Аляксандра Іванаўна. — Вяртайся, Таня, дадому. Скажы пра гэта ўсім, каго сустрэнеш.

Але Таня не павярнула. Яна падбегла бліжэй.

— Я не баюся бурану, — сказала яна. — Я дапамагу вам. Дайце мне дзяўчынку, я завяду яе дадому.

— Яна жыве далёка, каля ракі, дзе баржы.

— Нічога, я ведаю, дзе яна жыве.

— Ну, добра, адвядзі, а я павяду хлопчыка. Толькі глядзі, хутчэй вяртайся дадому, — неспакойна сказала настаўніца.

— Я зраблю ўсё добра, — таропка сказала Таня, — не хвалюйцеся, Аляксандра Іванаўна.

Яна схапіла дзяўчынку за руку, і ўдваіх яны пабеглі па доўгай вуліцы, дзе, не гледзячы на поўдзень, гаспадыні зачынялі аканіцы на вокнах і запальвалі ў дамах агні.

Яны беглі хутка, не спыняючыся, толькі вецер на скрыжаваннях затрымліваў іх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x