Уладзімер Дудзіцкі - Напярэймы жаданьням

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Дудзіцкі - Напярэймы жаданьням» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1994, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Напярэймы жаданьням: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Напярэймы жаданьням»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

„Збор твораў” Уладзімера Дудзіцкага выходзіць у сьвет упяршыню. Падрыхтаваныя пры жыцьці аўтара два зборнікі „Песьні і думы” і „Напярэймы жаданьням” загінулі. Нават невядома, якія вершы ўключыў паэт у кожны з названых зборнікаў. Прапанаваная чытачу кніга аб’ядноўвае ўсе мастацкія друкаваныя і ненадрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага, якія на сёньняшні дзень вядомыя рэдактару. Творы Ул. Дудзіцкага падаюцца храналягічна, датуюцца паводле аўтарскай вэрсіі. Час напісаньня некаторых вершаў удакладняўся з улікам публікацыяў і кантэксту. Недатаваныя творы акрэсьліваліся ў часе толькі ў адпаведнасьці з кантэкстам. Калі твор мае некалькі рукапісных варыянтаў, друкуецца той, у якім ёсьць зробленыя аўтарам зьмены і выпраўленьні, або, на думку рэдактара, больш дасканалыя. Калі твор мае рукапісны і друкаваны варыянт, перавага аддаецца публікацыі. (Ад рэдактара, фрагмант)

Напярэймы жаданьням — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Напярэймы жаданьням», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Слова паэта абнаўляе сваю семантыку ў шматлікіх параўнаньнях, дзе адбываецца вобразная трансфармацыя аб’екта параўнаньня і ўзбагачэньне яго дадатковымі (пераважна негатыўнымі) эмацыянальна-экспрэсіўнымі адценьнямі, сугучнымі жыцьцёваму вопыту аўтара. У Дудзіцкага сьвет нязнаны, як доля; зманлівасьць былых уцех выгінаецца халодным вужам ; ноч пакутная, як пекла ; сьцены камяніц, бы скамянелы жоўты прывід ; месяц смутны, як і лёс мой; рубцуе, бы вогненны выліў вулькану, зьнішчэньне свой поступ на твары стагодзьдзя; апаленай медзьдзю сплываюць з галінаў лісты; лёгкі крыж здаецца гарою , маладосьць упала сівым тлом пад енк вятроў на дзікай высьпе.

Паэзія Дудзіцкага патрабуе ад чытача поўнай самааддачы, пільнай увагі і ўслухоўваньня ў вершы, бо вобразны строй іх складаны й шматслойны, што падкрэсьліваецца і складанасьцю сінтаксічных канструкцый. Дудзіцкі часта зьвяртаецца да інвэрсіі, якая дапамагае яму расставіць сэнсавыя акцэнты ў адпаведнасьці з творчай задумай: Адзінокія, блудзяць сьцежкамі спадзяваньні пад млосным небам; каб мае расьцьвілі ўсе найлепшыя сны ; Навошта сэрцу, скажы, раны, каханьнем жыць якое хоча; Усе, валок што край мой і народ, на горб ваш пакладу цяжкія мукі . Гэтай мэце адпавядае і ўласьцівая Дудзіцкаму кальцавая кампазыцыя вершаў («Дваццаць пяты», «І думы, і словы, і сны», «Да зброі, да чыну» і іншыя).

Паэтычнае майстэрства Дудзіцкага грунтуецца на выдатнай беларускай мове. Нягледзячы на гады, пражытыя на чужыне, і дзесяцігодзьдзі творчай працы ў адрыве ад роднай моўнай стыхіі, ён захаваў жывое беларускае слова. Яго мова ня сьцёрлася, не засьмецілася, зьберагла выразнасьць і мілагучнасьць, граматычную правільнасьць — прыгажосьць і фарбы матчынай мовы і тую «літаратурнасьць», якую ён пераняў ад сваіх настаўнікаў: Ігната Зянько, Язэпа Лёсіка, Усевалада Ігнатоўскага, якую вынес са сьцен «беларускага ліцэя».

Лексіка Дудзіцкага багатая на спрадвечнабеларускія яркія самабытныя словы, што былі забытыя за гады савецкай улады, адсунутыя на пэрыфэрыю літаратурнай мовы, лічыліся ўстарэлымі або дыялектнымі і засталіся па-за ўвагай складальнікаў нарматыўных слоўнікаў: асельцы вязьніц , на абтоку сьцьвярдзеласьці голай, бітніцы літыя, войнікі -сыны, раса́ валогі, вуглянее слава, прыкунежылі сэрца краты, пускалі налпам, напасьнік ня стукаўся ў дзьверы, а жыць нець як хочацца, навотлег адшпурне чужую вушчунь, і ніякае вам наўды, усьміхаўся рабінавы почат, палыскуе гэтак муць, ноч вятрамі ашукала сьцігачоў, сьцігашалы абліліся чэрняй змроку, сьцігуе чалавека вачэй няласкавых пагляд тупы, суворая камяніца, вечару суценак руды, ля брам ліхіх суцьмежжа, вузкі стрыб дугі, і рэчы ўсе спрытоніць напашэве, хвалі ўлевы стан зямлі абдалі, сады ўсупор сышліся з постыняй азімай, утаямнічаная змова і іншыя. Многія з гэтых слоў сёньня вяртаюцца, мы сустракаем іх на старонках перыядычнага друку, у сур’ёзных навуковых даследаваньнях, мастацкіх творах. "

Жывыя інтанацыі народнай мовы гучаць у паэзіі і прозе Дудзіцкага. Гэтаму асабліва спрыяе багацьце выкарыстаных ім беларускіх устойлівых выслоўяў — традыцыйных, агульнанародных і больш рэдкіх, вядомых толькі на роднай Меншчыне. Вось некалькі характэрных для яго прозы радкоў, насычаных фразеалагічнымі выразамі. Як надзіва дакладна і вобразна паказаны постаці вясковых жанчын: «... у Тэклі... і адна часіна на глум не пайшла, не змарнавалася бяз працы. Яна ня ведала пакуль такога выпадку ў сваім жыцьці, а асабліва ад таго часу, калі пабралася з Палікарам, каб разьмінуцца калі, як кажуць, улегцы з днём, насалоды ягонае не адчуўшы. Ніхто, бывала, першым расы не абаб’е за ёю. Што не, то не. За траіх вырабіць. Гэта ня Прузына Нюхаўка — бібікаў біць ня будзе, бяз хлеба седзячы». («Перад бурай») Усе гэтыя прыказкі, прымаўкі, ідыёмы натуральна ўваходзяць у слоўную тканіну твораў Дудзіцкага і арганічна зьліваюцца з мовай аўтара і яго персанажаў. Чытачу патрэбны пэўныя намаганьні, каб убачыць і выдзеліць народны выраз, адрозьніць ад аўтарскага. Прычына ў вельмі густой вобразнасьці мовы Дудзіцкага. Паспрабуйце аддзяліць народнае ад аўтарскага хоць-бы ў такім урыўку: «У турме — ня тое: пайкаю суткі біркаваліся. Дзень руханінаю к вечару падпіхаўся, а ноч сном найбольш укарачалася, каб учарашнімі наедзінамі жывот да заўтрашняга сколанага й, пэўне-ж, недаважанага прыносу як-небудзь час той пераскрыгаў. Калі-ж сну й ня было на сяго-таго, дык вочы ўсяроўна заплюшчанымі ўсю ноч трымаліся, каб уставаць ня было ніякае патрэбы. Гэтак, маўляў, і ў двух зайцоў адразу цэлілася й сіла ашчаджалася: нешта сьнілася, нешта, калі ня думалася, дык хоць вярзлося й пад ложачкай меней смактала...» («Успаміны»)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Напярэймы жаданьням»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Напярэймы жаданьням» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімер Арлоў - Дом з дамавікамі
Уладзімер Арлоў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімер Арлоў
Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]
Уладзімер Глыбінны
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімер Глыбінны - На сьвятой зямлі
Уладзімер Глыбінны
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Напярэймы жаданьням»

Обсуждение, отзывы о книге «Напярэймы жаданьням» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x