Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Айцэна як маланкай сьперазала, хоць ён i падазраваў з таго часу, як сярод дам герцага выкрыў графiню Эрэнтрой, што Агасфэр мусiць быць недзе непадалёк; ён апасаецца таксама, што гэта можа быць кепскi знак для паходу на Нiдэрланды, калi Вечны Жыд таксама ў гульнi. Але службовая справа трымае яго каля крыжа, так што ён ня можа пасьпяшацца туды, да Агасфэра й разгаварыць яго; а тут ужо й прайшлi ўсе штандары, i ўжо мiма яго валiць абоз, усялякага роду падводы й шматкалёрная ворвань усякая, ягляць, сьвiшчуць, не паказваючы анiякага рышпекту перад высокiм панствам, якое пасьпешлiва адступаецца назад, нават сьмяюцца з гера супэрiнтэндэнта там наверсе на памосьце. Але тым ня меней Айцэн у хрысьцiянскай любасьцi хоча дабраславiць i iх; ды тут ён бачыць, высока на маркiтанцкiм возе, памiж гаршкоў i патэльняў i ўсякiм iншым дабром, дзёрзка заголеныя ногi - Маргрыт.

Тут ужо нiякая духоўная хабiта, нiякi сьвятарскi абавязак ня стрымлiваюць яго. Хоць i азiрнуўшыся хуценька па баках, цi не адстаў каторы з тых, што пад балдахiнам; але тыя, з двара што, яны маглi б палiчыць яго паводзiны дзiўнымi, усе ўжо паўцякалi, i Айцэн падкiдае свой талар угору, саскоквае на прымятую траву й бяжыць за возам, пакуль не даганяе яго, i крычыць, спрабуючы схапiць каня за вуздэчку, ня крычыць - благае:

- Ах, Маргрыт! Маргрыт! Стой, калi ласка, дарагая Маргрыт, застанься! Я хачу быць тваiм навекi, Маргрыт!

Але яна сьмяецца зь яго, i як што зьбiраецца ладны натоўп, яна кажа:

- Ня ведаю гэтага бэйбуса, але вы чуеце, чаго ён ад мяне хоча. Яно такi, мабыць, i праўда лiхi час настаў, калi нават геры папы сярод белага дня ятрацца, бы казлы якiя, i кiдаюцца на нявiнных жанчын.

I дастаў бы такi Айцэн добрай лупцоўкi, калi б абоз не праехаў разам з усiм маркiтанцтвам, i ён, засмучаны, адстаў.

РАЗЬДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГI

У якiм прафэсар Байфус робiць пэўныя саступкi, тым часам як прафэсар Лёйхтэнтрагер прадпрымае марксiсцкi аналiз Агасфэра i сваiмi заўвагамi адносна ўплыву юбiляра доктара Лютэра на разьвiцьцё новага антысэмiтызму робiцца непажаданай асобай

Геру

праф. Ёханаану Лёйхтэнтрагеру

Hebrew University

Jerusalem

Israel

9 чэрвеня 1980

Дарагi прафесар Лёйхтэнтрагер!

Я павiнен падзякаваць Вам за сяброўскую перадачу Вашай ксеракопii пiсьма ад 14 кастрычнiка 1556 года да суперiнтэндэнта фон Айцэна, пiсьма, якое ў сувязi з новапаўсталымi акалiчнасцямi паходзiць з Нордэльбскай царкоўнай бiблiятэкi ў Гамбургу i якое, здаецца, стаiць у пэўнай сувязi з праведзенай у тыя часы ў горадзе Альтона "дыспутацыяй з яўрэямi": пiсьмо, як Вы лiчыце, належыць руцэ Вечнага Жыда.

Я не хачу ставiць пад сумненне аўтэнтычнасць пiсьма; але адносна яго аўтара хацеў бы заклiкаць да асцярожнасцi. Адразу пасля атрымання копii я распаўсюдзiў яго ў нашым калектыве з просьбай выказаць думку, i мы ў нашым iнстытуце адзiныя ў меркаваннi, што гаворка тут iдзе пра мiстыфiкацыю, а менавiта пра тагачасную. Вы, дарагi калега, зразумееце мяне, калi мы, марксiсты, настойваем на сваiм пункце гледжання, што не можа быць нiякiх цудаў, а, значыцца, i нiякiх Вечных Жыдоў, як асоб. З гэтага зноў жа вынiкае, што пiсьмаў, складзеных i напiсаных iм, у прынцыпе быць не можа. Але паколькi Вы з прычын, якiя можна прызнаваць альбо не прызнаваць, не хацелi б згаджацца з тэзiсам Паўля Ёгансэна адносна iдэнтычнасцi вядомага ў сярэдзiне ХУI стагоддзя ў Гамбургу Агасфера з прарокам Ёргам Мэйсэнскiм (том XLI часопiса Аб'днання па вывучэннi гiсторыi Гамбурга), паўстае пытанне, кiм жа такi на самай справе быў той "бедны жыдок", якi пiсаў памечанае iмем Агасфера пiсьмо i якi менавiта пад гэтым iмем пазнаёмiўся з суперiнтэндэнтам фон Айцэнам i быў выкарыстаны гэтым апошнiм у памянёнай альтонскай дыспутацыi.

Высвятленне гэтага пытання i даследаванне далейшага лёсу беднага жыдка было б у роўнай меры вартаснай задачай i для крымiналiстаў i для гiсторыкаў; толькi трэба апасацца, што час даўно ўжо сцёр усе iстотныя адпраўныя моманты i доказныя факты. Што тут павiнна iсцi гаворка пра даволi спрытнага махляра, адразу ясна, калi падумаць, што такi прамiнентны i для свайго часу высокаадукаваны чалавек, як Айцэн выйшаў на яго; i гэты Агасфер, як так званы Вечны Жыд, умеў праварочваць свае махлярскiя гешэфты, што, зрэшты, зразумейце мяне правiльна, гер калега, наогул не павiнен успрымацца як алюзiя Вашага суiменнага прыяцеля, абутковага гандляра.

У гiсторыi часта здаралася так, што якiя-небудзь дробныя прахадзiмцы выдавалi сябе за славутасцяў, якiя ў фантазii народа яшчэ былi жывыя, - колькi бегала па свеце Iлжэнеронаў, колькi Iлжэдзмiтрыяў, i нават знакамiты капiтан з Кёпенiка, нотабэнэ шавец, як i Агасфер, адносяцца да гэтай катэгорыi, бо вобраз прускага афiцэра адначасова абуджаў i акрыляў пачуццi грамадзянаў. Нават апосталу Яну, пра якога, як Вы можаце ўспомнiць, у Новым Запавеце (пар. Ян 21, вершы 20-23) гаворыцца, што ён не памрэ, а застанецца, пакуль не вернецца Хрыстос, знайшлi iмперсанатара, аднаго такога, якi пазней быў жыўцом спалены ў Тулузе яшчэ напрыканцы ХУI стагоддзя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x